Раздзел 9. Чорная метка | Гары Потэр і Келіх агню

- Толькі маці НЕ КАЖЫЦЕ, што рабілі стаўкі?- з мальбой у вачах папрасіў блізнятаў містэр Візлі, калі ўсе разам спускаліся па упрыгожаных пурпурам сходах.
— Не турбуйся, тата,- з усмешкаю адказаў Фрэд,- у нас вялікія планы на гэтыя грошы і мы не хацім, каб яны былі канфіскаваны.
Імгненне-другое на твары містэра Візлі лунала жаданне пацікавіцца вялікімі планамі сыноў. Але паразважаўшы, ён вырашыў, што лепей яму іх ня ведаць.
Неўзабаве, разам з натоўпам іншых заўзятараў, яны пакінулі межы стадыёну і накіраваліся назад у кемпінг. Праз начное паветра з усіх бакоў да іх даносіліся спевы ахрыплых галасоў. Заўзятары рушалі па асветленай агенчыкамі сцежцы, а над іхнімі галовамі гагочучы і махаючы сваімі ліхнарыкамі насіліся лепрэконы. Калі нарэшце Гары, Герміёна і сям’я Візлі вярнуліся да свайго намёту, ані не ў каго з іх не было жадання спаць, тым больш гэтаму не надта добра спрыяў панаваўшы паўсюль магутны галас. Таму, містэр Візлі дазволіў дзецям, як выключэнне, яшчэ крыху пасядзець і выпіць па кубачку какавы. Разам, яны сядзелі абмяркоўваючы матч, містэр Візлі спрачаўся з Чарлі аб разнастайных спосабах прабіцця ўдараў. Усё гэта доўжылася ажно пакуль Джыні не заснула наўпрост за сталом, разліўшы па падлозе змесціва свайго кубка. Толькі тады містэр Візлі загадаў прыпыніць размовы і ісці спаць. Герміёна з Джыні накіраваліся ў свой намёт. Хлопцы таксама пераапрануліся ў піжамы і забраліся ў свае ложкі. А з кемпінгу яшчэ доўга былі чутны шмактлікія спевы і далёкае рэка феерверкаў.
— Ёйк, як я рады, што мне ня трэба дзяжурыць,- сонна прамовіў містэр Візлі.- Не ўяўляю сабе чалавека, які б пайшоў да ірландцаў і папрасіў бы іх супыніць сваё святкаванне.
Гары, што ляжаў на двупавярховым ложку вышэй Рона, цяпер глядзеў у столь, заўважаючы на ім светлавыя цені ад выпадковых пралётаў лепрэконаў. Раз за разам, ён прыпамінаў найбольш захапляльныя прыёмы Крума. Яго карціла найхутчэй сесці на сваю Вогненную стралу і самому паспрабаваць выканаць фінт Уронскага… Оліверу Вуду, з усімі яго мапамі ды дыяграмамі ані не разу не атрымаклася растлумачыць, як яго выконваць… Гары ўжо бачыў сябе ў мантыі з вышытым на спіне прозвішчам, чуў галас сотні тысячаў заўзятараў, у ягоным уяўленні Людо Бэгмэн ўжо равеў: “А цяпер прывітаем… ПОТЭРА!”
Гары не мог прыпомніць, заснуў ён ці не… фантазуючы аб тым, што лятае, як Крум ён і насамрэч мог праваліцца ў сон… адзінае што ён цотка прыпамінаў – нечакана ён пачуў крык містэра Візлі.
— Падымайцеся! Рон… Гары… падымайцеся, зараз жа!
Гары сёў, стукнуўшыся патыліцай аб брызентавы столь намёта.
— Што здарлася?- спытаўся ён.
Няясна, але ён разумеў, што здарылася нешта благое. Шум кемпінга змяніўся. Аніхто больш не спяваў. За сценамі намёта чуліся крыкі і беганіна.
Хлопчык саслізнуў з ложка і пацягнуўся за вопрадкай, але містэр Візлі, які сам апрануў джынсы наўпрост на піжаму супыніў яго.
— Няма часу, Гары,- прамовіў ён…- бяры свой швэдар і бяжы… хуценька, хуценька!
Гары, зрабіў так, як загадаў яму містэр Візлі і разам з Ронам паспяшаў да выхаду.
У святле колькіх яшчэ не загаслых вогнішч, хлопцы бачылі, як людзі ўцякалі ў лес ад нечага, што рухалася ў іх бок. Чуліся крыхі, дзізныя сполахі святла і гукі, падобныя да стральбы. Гучны рогат, равенне і п’яныя крыкі рабіліся бліжэй. Потым, асвятліўшы ўсё наваколле ўспыхнула моцнае зялёнае святло.
Праз поле ўзняўшы па над галовамі свае палачкі і шчыльна прыціснуўшыся адно да аднаго, павольна рушыла зграя чарадзеяў. Спачатку, зірнуўшы на іх Гары вырашыў… што тыя ня маюць твараў… і толькі праз хвіліну заўважыў, што на іхнія галовы нацягнуты капюшоны, а твары схаваны пад маскамі. Высока па-над імі ў паветры плылі, слаба змагаючыся, чатыры выкрыўленныя ў дзіўных позах постаці. Складалася ўражанне, што зграя чарадзеяў была лялькаводамі, а постаці ў паветры, дзве з якіх былі зусім маленькімі, іхнымі марыянэткамі злучонымі нябачнымі ніткамі з чароўнымі палачкамі.
Да зграі далучаліся ўсё больш чарадзеяў з рогатам кажучы палачкамі на лунаючыя ў паветры целы. Пад іхнімі нагамі камячыліся паваліўшыеся намёты і Гары бачыў, як раз-другі, хтосьці са зграі выцягнуўшы палачку выбухам падрываў чарговы намёт, колькі з якіх гарэлі. Крыкі рабіліся ўсё мацней і мацней.
Калі зграя прамінала чарговы палаючы намёт, вогнішча асвятліла постаці, што плылі ў паветры. Гары пазнаў мужчыну — гэта быў містэр Робертс – загадчык іхнага кэмпінга. Іншымі ж напэўна былі яго жонка і дзеці. Рухам палачкі нехта са зграі прымусіў місіс Робертс перавярнуцца да гары нагамі, яе начная кашуля спаўзла раскрыўшы неабсяжныя панталоны жанчыны. З усіх сіл, яна спрабавала прыкрыцца, а натоўп пад ёй ажно вішчаў ад захаплення.
— Паскудства,- прамармытаў Рон, калі ўбачыў, як адзін з малых пачаў круціцца ў шасцідзесяці футах па-над зямлёй, бы той ваўчок, бязвольна хістаючы галавой сюды-туды.- Гэта сапраўднае паскудства…
Следам за містэрам Візлі са свайго намёту, апрануўшы курткі наўпрост на начныя кашулі выбеглі Герміёна і Джыні. А праз імгненне-другое з хлапчынага намёту выйшлі Біл, Чарлі і Персі. Яны былі цалкам апрануты, з падкасанымі рукавамі і палачкамі ў руках.
— Мы бяжым на дапамогу міністэрскім,- падкасваючы рукавы піжамы і перакрыківаючы галас, паведаміў містэр Візлі.- А вы… бяжыце ў лес і ТРЫМАЙЦЕСЯ РАЗАМ. Як толькі ўсё скончыцца, я вас знайду!
Біл, Чалі і Персі, а следам за імі містэр Візлі прыпусцілі насустрач зграі. З усіх бакоў аб’яўляліся міністэскія чараўнікі. Яны ўсе накіроўваліся ў бок людзей захапіўшых містэра Робертса і ягоную сям’ю.
— Давай,- схапіўшы Джыні за руку і пацягнуўшы яе ў бок дрэваў, крукнуў Фрэд. Гары, Рон, Герміёна і Джордж паспяшалі следам. Дасягнуўшы ўзлеска яны азірнуліся. Зграя, захапіўшая Робертсаў дасягнула найневерагоднейшых памераў. Міністэрскія чарадзеі спрабавалі прабіцца скрозь натоўп да групкі чарадзеяў у масках, але з гэтым у іх былі відавочныя цяжкасці. Здавалася, яны баяцца выконваць хоць якія з замоваў, што маглі паспрыяць падзенню Робертсаў.
Каляровыя агенчыкі, якімі асвятлялася сцежка на стадыён цяпер не гарэлі. Цёмныя постаці навобмацак рушылі між дрэваў; плакалі дзеці; крыкі трывогі і панікі рэхам пранізалі халоднае начное паветра. Гары адчуваў, як яго штурхалі людзі, твараў якіх ён не мог бачыць. Потым, пачуўся ронаў енк болю.
— Што здарылася?- з трывогаю спыталася Герміёна. Дзяўчынка супынілася настолькі рэзка, што Гары ажно наштурхнуўся на яе.- Рон, дзе ты? Што за дурота… ЛЮМАС!
На кончыку герміёнінай палачкі з’явіўся промень святла, якім дзяўчынка асвятліла сцежку. Рон расцягнуўшыся ляжаў на зямлі.
— З корань зачапіўся,- выпрастаўшыся раззлавана паведаміў ён.
— Ну, з нагамі такога памеру гэта не цяжка,- прамовіў манэрны голас за іх спінамі.
Гары, Рон і Герміёна рэзка развярнуліся. Прытуліўшыся да бліжэйшага ад іх дрэва самотна стаяў цалкавіта расслаблены Драко Малфой. Здаецца, ён назіраў за тым што тварыцца ў кепінгу праз шчыліну між дрэваў.
У адказ, Рон загадаў Малфою зрабіць тое, што, як ведаў Гары, ён ніколі б не вымавіў у прысутнасці місіс Візлі.
— Сачы за языком, Візлі,- з бляскаў у бледных вачах, прамовіў Драко.- І вам лепей паспяшацца. Ты ня хочаш, каб нехта заўважыў ЯЕ?
Ён кіўнуў у бок Герміёны і ў гэты ж самы момант з боку кемпінга быццам бы выбухнула бомба і дрэвы асвятліліся зялёным выбліскам.
— Што ты хочаш гэтым сказаць?- задзірліва спыталася дзяўчынка.
— Грэйнджэр, яны палююць на МАГЛАЎ,- адказаў Малфой.- Няўжо і табе хочацца паказаць свае трусікі, завіснуўшы ў паветры? І калі вы далей, будзеце тут блукаць… а яны рушаць менавіта гэтым шляхам… вось жа смеху будзе.
— Герміёна – вядзьмарка,- гэркнуў Гары.
— Ну, глядзі сам Потэр,- са злой ўсмешкаю на твары, прамовіў Драко.- Калі лічыш, што яны не зайдуць глеекроўкі, можаш заставацца тут.
— Затыкні пашчу!- прароў Рон. Усеагульна вядома, што “глеекроўка”, было найкрыўднейшай мянушкаю для чараўніка ці вядзьмаркі маглаўскага паходжання.
— Не бяры да галавы, Рон,- хутка прамовіла Герміёна, схапіўшы за руку сябра, які ўжо было кінуўся ў малфоеў бок.
Раптам за дрэвамі адчуўся мацнейшы за усе папярэднія выбух. Колькі людзей паблізу закрычалі ад жаху.
— Як лёгка каго-небудзь напужаць,- з усмешкаю, абыякава прамовіў Малфой.- Мяркую, гэта твой бацька загадаў вам схавацца? А сам што… спрабуе маглаў выратаваць?
— А ДЗЕ твае бацькі,- пачынаючы злавацца, спытаўся Гары.- Часам не там, пад маскамі?
Усё яшчэ працягваючы ўсміхацца, Малфой павярнуў твар у гарын бок.
— А калі б і былі, я б усё роўна не сказаў табе аб гэтым, Потэр.
— Ну, усё, добра…- з абразаю пазіраючы на Малфоя, сказала Герміёна.- Пойдзем пашукаем іншых.
— Трымай сваю вялізную пухмяную галаву ніжэй, Грэйнджэр,- здзекліва параіў Драко.
— ПАЙШЛІ,- паўтарыла Герміёна і пацягнула Гары і Рона глыбей у лес.
— Закладаюся, ягоны татачка адзін з тых у масках,- палка прамовіў Рон.
— Ну, калі пашанцуе, міністэрскія чарадзеі яго зловяць!- сказала горача Герміёна.- Ёй, не магу нават уявіць, куды падзеліся астатнія?
На сваім шляху яны сустрэлі шмат людзей, якія занепакоенна азіраліся праз плячо на гвалт, што тварыўся ў кемпінгу. Але Фрэда, Джорджа і Джыні сярод іх ані не было.
На шляху ім трапілася купка падлеткаў апранутых у піжамы, што голасна спрачалася аб нечым. Як толькі падлеткі заўважылі Гары, Рона і Герміёну ў іх павярнулася дзяўчынка з густымі кучэрамі і спыталася:
— Où est Madame Maxime? Nous l’avons perdue…
— Ч… чаго?- не зразумеў Рон.
— О…- прамовіла дзяўчынка і зноўку павярнулася да іх спіной. Калі сяпры праходзілі міма, яны чулі як тая выразна сказала.- Огвагс. ‘Oh …
— Бабатонцы,- прамармытала Герміёна.
— Прабач, хто?- спытаўся Гары.
— Хутчэй за ўсё яны з Бабатону,- адказала дзяўчынка.- Ну… з Бабатонскай акадэміі чараўніцтва… Я чытала аб ёй у “Характарыстыцы еўрапейскіх навучальных магічных устаноў.”
— А… так… зразумеў,- прамовіў ў адказ Гары.
— Фрэд з Джорджам не маглі сыйсці далёка,- сказаў Рон, выцягнуў, як і Герміёна палачку, запаліў агенчык на яе кончыку і прыжмурыўшыся паглядзеў на сцежку. Гары паляпаў па кішэнях сваёй курткі, але адзінае што знайшоў – усенокль.
— Вой, не, толькі не гэта… я недзе згубіў палачку!
— Жартуеш?
Рон з Герміёнай узнялі высока па над галовамі палачкі, каб асвятліць сцежку, як мага далей. Гары яшчэ раз азірнуў сцежку сюды-туды, але палачкі там не было.
— Можа ты забыў яе ў намёце,- выказаў Рон здагадку.
— Магчыма, яна выпала з тваёй кішэні, калі мы ўцякалі?- заявіла з непакоем Герміёна.
— Так…- прамовіў Гары…- мабыць, мабыць…
Увесь час, пакуль Гары знаходзіўся сярод чарадзейскага свету, палачка была заўжды з ім. І цяпер застаўшыся без яе, хлопчык адчуваў сябе безабаронным.
Нечакана адчуўшыйся шоргат прымусіў сяброў падскочыць на месцы. З кустоў непадалёк ад іх выйшла хатняя эльфійка Вінкі. Яна крочыла даволі мудрагелістым чынам, як быццам нешта нябачнае спрабавала яе ўтрымаць.
— Навокал благія чарадзеі!- рассеяна піскнула яна і нахіліўшыся, працягвала з цяжкасцю рушыць далей.- Людзі… людзі ў паветры! Вінкі адыходзіць прэч!
І перасекшы сцежку, яна цяжка дыхаючы ды віскочучы знікла сярод дрэваў на другім яе баку, бесперапылла змагаючыся з нечым, што стрымлівала яе рух.
— Што гэта з ёй?- пацікавіўся Рон, здзіўлена паглядаючы ўслед Вінкі.- Яна што ня можа бегчы па-нармалёваму?
— Упэўнены, усё з‑за таго, што яна не атрымала дазволу хавацца,- адказаў Гары. У гэтую секунду ён зноўку прыпомніў Добі, які адразу ж пачынаў калечыць сябе, калі рабіў нешта не дазволеннае Малфоямі.
— Ведаеце, з хатнімі эльфамі абыходзяцца САПРАЎДЫ нешляхетна!- з абурэннем заўважыда Герміёна.- Рабства, вось, як гэта называецца! Містэр Краўч прымусіў яе сядзець у самай верхняй ложы на стадыёне, хаця яна гэтага і баялася! А цяпер ён чарамі прымушае яе сядзець у намёце, нават калі яго збіраюцца затаптаць! Чаму ніхто нічога з гэтым не робіць?
— Ну, хіба самі эльфы гэтым не задаволены?- адказаў на гэта Рон.- Ці ты памятаеш, як старая Вінкі сама сказала: “Хатнія эльфы не павінны весяліцца”… я мяркую, эльфам падабаецца, калі імі камандуюць…
Вось на такіх людзях як ТЫ, Рон,- у запале пачала дзяўчынка,- і трымаецца гэтая несправядлівая і наскрозь прагнілася сістэма, бо вы занадта лянівыя для таго, каб…
Раптам, з‑за леса рэхам данесла новы выбух.
— Лепш, давайце рухацца далей,- прамовіў Рон, Гары бачыў, як занепакоенна той глядзеў на Герміёну. Мабыць Малфой меў рацыю, калі казаў, што Герміёне пагражае БОЛЬШАЯ небяспека чым ім самім. Яны пабеглі далей, а Гары ўсё працягваў ляпаць сябе па кішэнях, хаця ведаў, што палачкі там няма.
Па цёмнай сцежцы, яны ўсё больш і больш паглыбляліся ў лес, працягваючы шукаць вачыма Фрэда, Джорджа і Джыні. На вочы ім трапілася купка гоблінаў, якія цягнулі за сабой вялізны мех з золатам, пэўна выйграны на стаўках і якіх здавалася ані не цікавілі жахі, што адбываліся ў кемпінгу. Яшчэ крыху далей, скрозь дрэвы, яны на асветленнай срэбным святлом паляне сябры разгледзелі трох высокіх, прыгожых самавіл у кампаніі колькіх гучна размаўляючых маладых чараўнікоў.
— Я зарабляю недзе сто мехаў галеёнаў за год,- галасіў першы,- бо працую забойцаю драконаў у камітэце па знішчэнню небяспечных істотаў.
— Ты хлус,- крыкнуў ягоны сябра,- я цябе ведаю, ты мыеш посуд у Дзіравым катле… А вось я – забойца ўпіроў і ўжо забіў недзе дзевяноста…
Яго перарваў трэці юнак, вугры якога былі бачны нават у срэбным святле самавіл.
— Хутка, я магу зрабіцца самым маладым міністрам па справах магіі.
Гары рохкнуў ад смеху. Ён пазнаў чарадзея з вугрыстаю скураю. Ім быў кандуктар Начнога Омнібуса – Стэн Шунпайк.
Гары павярнуўся да Рона, каб расказаць яму аб гэтым. Але тут ронаў твар зрабіўся нейкім млявым і праз імгненне той ужо рушыў на паляну лямантуючы.
— А ці казаў я вам, што зрабіў мятлу, якая можа даляцець да Юпіцера?
— ДАЛІБОГ!- зноўку прамовіла Герміёна і разам з Гары схапіўшы Рона за абедзве рукі, яны развярнулі хлопца і пабеглі прэчкі. Калі гукі самавілаў і іх прыхільнікаў зніклі, сябры апынуліся ў самым сэрцы леса. Вакол панавала поўная цішыня і здавалася яны тут былі адны. Гары азірнуўся.
— Мяркую,- прамовіў ён,- трэба застацца і чакаць тут. Мы пачуем каго заўгодна за мілю.
Не паспеў ён вымавіць апошняе слова, як з‑за дрэваў перад імі выйшаў Людо Бэгмэн.
Нават у слабым святле двух палачак былі бачны моцныя перамены, якія з ім адбыліся. Бэгмэн больш ня быў ажыўленным і ружоватварым, а з яго ходы снікла прыгучасць. Цяпер Людо выглядаў бледным і напружаным.
— Хто тут?- спытаўся ён і прыжмурыўшыся, каб разгледзіць іхныя твары, зірнуў на сяброў.- Што вы тут робіце адны-аднымі?
Сябры дзіўлена глядзелі то адзін на аднаго то на Бэгмэна.
— Ну…- прамовіў Рон.- Адбылося нешта накшталт бунту.
— Чаго?- вытарапіўшыся на Рона, спытаўся Людо.
— Там, у кемпінгу… Невядомыя захапілі сям’ю маглаў…
— Дзяры іх халера!- гучна вылаяўся Бэгмэн. Ён выглядаў цалкам збітым з панталыку. Не кажучы больш ані не слова, з гучным хлапком, Людо дызапарыяваў.
— Містэр Бэгмэн… ён што, нічога ня ведаў?- нахмурыўшыся спыталася Герміёна.
— Колісь, ён быў вялікім бітаком,- сыйшоўшы са сцежкі на невялічкую палянку і прысеўшы на сухую траву ля ўзножжа дрэва, прамовіў Рон.- Вімбурнскія восы тройчы запар выйгравалі кубак лігі, калі ён граў і іх складзе.
Ё выцягнуў з кішэні мініятурную фігурку Крума і паставіў яе на зямлю. Як і сапраўдны балгарскі паляўнічы, якгоная міні-копія была злёгку крываногай, сутулай і значна больш упэўненна адчувала сябе на мятле, а не на цвёрдай зямлі. Гары прыслухаўся. Па ранейшаму з боку кемпінга не было чуваць ані не гуку. Можа ўсё ўжо скончылася?
— Спадзяюся з астатнімі ўсё балазе,- праз хвілінную паўзу прамовіла Герміёна.
— З імі ўсё будзе добра,- сказаў Рон.
— А ўяві, што будзе,- сядаючы побач з Ронам і паглядаючы на фігурку Крума, што зсутуліўшыся стаяла на апалай лістоце, заявіў Гары,- калі твой тата схопіць Люцыюса Малфоя. Ён заўжды кажа, што хапцеў бы мець супраць Малфоя хоць нешта.
— Так, гэта б надоўга сцерла б ухмылку з твару дзядзькі Драко,- адказаў Рон.
— Бедныя маглы,- трывожна прамовіла Герміёна.- А што як не атрымаецца спусціць іх?
— Спусцяць,- супакоіў яе Рон,- знайдуць спосаб.
— Вар’яцтва. Зрабіць нешта падобнае, калі тут сёння міністэрства магіі амаль ў поўным складзе!- заўважыла дзяўчынка.- Цікава, як яны спадзяваліся пазбегнуць пакарання? Як думаеце яны былі п’яныя ці…
Яна рэзка супыніла гаворку і паглядзела кудысь праз плячо. Гары і Рон таксама ціха абярнуліся. Складалася ўражанне, бы нехта хістаючыся крочыў у бок палянцы, на якой яны супыніліся. Яны чакалі, прыслухоўваючыся да няўпэўненных крокаў, што чуліся між цёмных дрэваў. Раптам крокі сціхлі.
— Гэй?- паклікаў Гары.
Ніхто не адказаў. Гары выпрастаўся і зірнуў між дрэваў. Было занадта цёмна, кб разглядзець нешта на адлегласці, але хлопчык ведаў, што ў цемры нехта ёсць.
— Хто тут?- паўтарыў Гары.
І тут без папярэджання цішыню прарэзаў нечый голас. Ён ані не нагадваў панічны крык, якіх сябры досыць начуліся сёння ў лесе. Тое што ён крычаў нагадвала замову.
— МОРСМОРДРЭ!
Нешта агромістае, зялёнае і бліскучае вырвалась з цемры, як раз у тым месцы, на якое глядзелі гарыны вочы і паднялося па-над верхавінамі дрэў.
— Што..?- ускочыўшы на ногі і пазіраючы на тое што залунала у небе пракрычаў Рон.
Дзелю секунды Гары думаў, што гэта чарговая лепрэконская фігура, пакуль не ўбачыў, што ў небе завіс, складаючыйся, як быццам са смарагдавых зорачак вялізарны чэрап з вуснаў якога нібыта язык высоўвалася змяя. Чэрап, бліскаючы ў зялёнай смузе, падымаўся вышэй і вышэй, лунаючы ў небе, бы новае сузор’е.
Нечакана лес вакол іх запоўніўся лямантам. Гары не надта разумеў чаму, аднак вырашыў, што прычынай таму было нечаканае аб’яўленне чэрапа, які падняўся ўжо надта высока і цяпер, нібы нейкая жудасная неонавая рэклама асвятліў наваколле. Хлопчык зірнуў у цемру, жадаючы разгледзіць чалавека, які вычараваў чэрап, але нікога не ўбачыў.
— Хто тут ёсць?- зноўку клікнуў ён.
— Давай, Гары, ВАРУШЫСЯ!- схапіўшы яго за куртку і пацягнуўшы на сябе, крыкнула Герміёна.
— А што здарылася?- спытаўся ён, азірнуўшыся ён ўбачыў жах на яе пабялелым твары.
— Гэта чорная метка, Гары!- працягваючы цягнуць яго з усёй сілы, прастагнала Герміёна.- Знак Сам-Ведаеш-Каго!
— ВАЛЬДЭМОРТА..?
— Гары, ДАВАЙ!
Гары развярнуўся… Рон схапіў з зямлі свайго міні-Крума… аднак, не паспелі сябры зрабіць і холькіх паспешлівых крокаў, як з громкімі хлапкамі, наўпрост з паветра, абкружыўшы іх узнікла дванаццаць чарадзеяў.
Гары азірнуўся. Кожны з дванаццаці чарадзеяў трымаў у руках палачку і ўсе гэтыя палачкі былі скіраваны на яго, Рона і Герміёну. Ня маючы часу на развагі, Гары крыкнуў: “Лягай!” і ўпаў на зямлю, пацягнуўшы сяброў за сабой.
— СТУПЭФАЙ!- зараўлі дванаццаць галасоў… з кончыкаў палачак вырваліся асляпляльныя сполахі, Гары адчуў, як валоссе на ягонай галаве заварушыліся нібы ад павеваў вельмі моцнага ветра. На паўцалі падняўшы галаву, хлопчык убачыў, як бруі чырвонага святла з чарадзейскіх палачак, пранесліся па-над галовамі сяброў і адбіўшыся ад ствалоў дрэваў зніклі ў цемры…
— Чакайце!- пракрычаў голас, які быў знаёмы Гары.- СУПЫНІЦЕСЯ! ГЭТА МОЙ СЫН!
Гарына валоссе больш не варушылася ад сполахаў. Ён падняў галаву яшчэ вышэй. Чарадзей, што стаяў ля яго апусціў палачку. Павярнуўшыся, Гары ўбачыў як да іх бяжыць ушчэнт перапуганы містэр Візлі.
— Рон… Гары…- з дрыготкай у голасе, спытаўся ён…- Герміёна… з вамі ўсё добра?
— Прэч з дарогі, Артур,- прамовіў рэзкі, халодны голас.
Гэта быў містэр Краўч. Ён, разам з іншымі працаўнікамі міністэрства набліжаўся ў іх бок. Падняўшыся на ногі, Гары зірнуў на чарадзея. Твар Краўча быў напружаны ад гневу.
— Хто з вас гэта зрабіў?- зароў ён, зыркаючы вачыма між сябрамі.- Хто з вас вычараваў Чорную метку?
— Гэта не мы!- кажучы на чэрап у паветры, адказаў Гары.
— Мы нічога не рабілі!- паціраючы локаць і з абурэннем пазіраючы на бацьку, прамовіў Рон.- Навошта вы вырашылі напасць на нас?
— Ня трэба хлусіць мне, сэр!- залямантаваў Краўч. Яго палачка па ранейшаму была скіравана на Рона, а вочы ажно вылупіліся… ад чаго Краўч выглядаў крыху звар’яцелым.- Вас заспелі на месцы злачынства!
— Барці,- прашапатала вядзьмарка, апранутая ў доўгі ваўняны халат,- яны ўсяго толькі дзеці, Барці, яны ніколі б не змаглі…
— Так, вы трое,- хутка спытаўся містэр Візлі,- адказвайце, дзе была вычаравана Метка?
— Недзе там,- з дрожжу ў голасе адказала Герміёна і паказала пальцам у гушчар, адкуль сябры чулі незнаёмца.- За дрэвамі нехта быў… яны нешта крыкнулі… нейкую замову…
— Ага, невядомыя стаялі там?- перавёўшы свае вытарапленыя вочы на Герміёну з незгладжальным следам недаверу на твары, прамовіў Краўч.- І замову таксама яны выкрыкнулі? Гляджу ты вельмі добра праінфармавана, як выклікаць Чорную метку…
Але здаецца ані ніхто з міністэрскіх чарадзеяў, за выключэннем самога Краўча не паверылі таму, што Гары, Рон ці Герміёна маглі вычараваць чэрап. Больш таго, як тольк дзяўчынка прамовіла апошняе слова ўсе яны адразу ж узнялі свае палачкі і ў кірунку які ўказала Герміёна і прыжмурыўшыся спрабавалі разглядзець у гушчары злачынцу.
— Мы спазніліся,- хістаючы галавой прамовіла вядзьмарка ў ваўняным халаце,- яны пэўна ўжо дызапарыявалі.
— Ані, не думаю,- заявіў чараўнік з кароткападстрыжанай каштанавай бародкай. Гэта быў Амос Дзігары, сэдрыкаў бацька.- Нашы замовы як раз стрэлілі ў бок тых дрэў… так што ёсць шанец, што мы трапілі па злачынцах…
— Будзь асцярожны, Амос!- прамовіла колькі з чарадзеяў, калі містэр Дзігары расправіўшы плечы і ўскінуўшы палачку рушыў у бок гушчара. Герміёна глядзела яму ўслед закрыўшы рукамі рота.
Мінула колькі секунд і з гучшара данёсся голас чараўніка.
— Так, мы іх дасталі! Я бачу аднаго! Без прытомнасці! Гэта… але… каб мяне трасца…
— Каго ты там знайшоў?- з моцным недаверам у голасе крыкнуў Краўч.- Хто там? Хто?
Адчуўся трэск галля, шоргат сухой лістоты, а следам за імі стук крокаў. З‑за дрэваў выйшаў містэр Дзігары, трымаючы ў рууках нейкую абмяклую істотку. Па кухонным ручніку на ёй, Гары адразу ж пазнаў хто гэта. Амос Дзігары трымаў у руках Вінкі.
Краўч не варухнуўся і не прамовіў ані не слова, калі містэр Дзігары паклаў ля ягоных ног, яго ўласную хатнюю эльфійку. Прысутныя на палянцы супрацоўнікі міністэрства вытарапілі вочы на Барці. Той колькі секунд нерухома стаяў з пабялелым тварам і бліскаў вачыма на Вінкі. Нарэшце, да яго вярнулася здольнасць варушыцца.
— Гэтага… ня можа… быць,- перарывіста вымавіў ён.- Не…
Містэр Краўч абмінуў Дзігары і рушыў да таго месца дзе была знойдзена эльфійка.
— Няма сэнсу, містэр Краўч,- крыкнуў яму ўслед Амос.- Там больш анікога няма.
Але, здавалася Барці Краўч ня быў гатовы прыняць амосавы словы на веру. Ён доўга блукаў па гушчары нешта шукаючы, шаргатаў лістотай, адсоўваў кусты.
— Крыху няёмка ад ўсяго гэтага,- пазіраючы на знепрытомленае цельцэ Вінкі, змрочна заявіў містэр Дзігары.- Хатняя эльфійка самога Барці Краўча… То бок я хацеў сказаць…
— Кінь дурное, Амос,- ціха прамовіў містэр Візлі.- Ці ты ўсур’ёз думаеш, што гэта магла зрабіць эльфійка? Чорная метка – знак чарадзеяў. Каб яго вычараваць патрэбна палачка
— А,- адказаў на гэта містэр Дзігары.- Дык яна МАЕ палачку.
— ЧАГО?- не зразумеў містэр Візлі.
— Вось глядзі,- містэр Дзігары падняў з зямлі палачку і паказаў яе містэру Візлі.- Эльфійка трымала яе ў руцэ. А гэта, для пачатку, парушэнне трэцяга артыкула Кодэксу аб карыстанні чароўнымі палачкамі: “Істоце, што не з’яўляецца чалавекам забаронена мець пры сабе ці карыстацца палачкай.”
У гэты самы момант адчуўся яшчэ адзін хлапок і наўпрост ля містэра Візлі апарыяваў Людо Бэгмэн. З выгялду задыханым і збітым з ладу, Бэгмэн крутануўся на адным месцы, падняў вочы ўгору і вытарапіўся на зялёны чэрап.
— Чорная метка!- ледзь дыхаючы прамовіў Людо, потым павярнуўшыся да калегаў, ледзь не затаптаўшы пры гэтым Вінкі, ён спытаўся.- Хто гэта зрабіў? Вы іх схапілі? Барці! Што тут тварыцца?
З гушчара з пустымі рукамі вярнуўся містэр Краўч. Яго твар па ранейшаму быў белы бы ў прывіда, а рукі, ногі ды шчотачка высоў трымцелі.
— Ты дзе быў, барці?- спытаўся Людо.- Чаму цябе не было на матчы? Твая эльфійка ўвесь час трымала дзеля цябе крэсла і… праглыні мяне гаргулья!- толькі цяпер Бэгмэн ўбачыў ля сваіх ног знепрытомленую Вінкі.- Што з ёй здарылася?
— Я быў заняты, Людо,- ўсё яшчэ адрывіста, ледзь раскрываючы вусня, адказаў Краўч.- А эльфійка была аглушана.
— Аглушана? Вашай грамадой? Але нахалеры..?
І тут круглявы бліскучы бэгмэнаў твар ахінула адна думка. Ён зірнуў на чэрап, на Вінкі, на містэра Краўча.
— Толькі не кажыце мне што…- прамовіў Людо.- Вінкі! Хіба яна ведае як? І з меньшага для гэтага палачка патрэбна!
— Яна мела,- адказаў містэр Дзігары.- Яна, Людо, трымала палачку ў руцэ, калі я яе знайшоў. Цяпер, містэр Краўч, калі з вамі ўсё добра, я хачу паслухаць, што яна скажа.
Краўч зрабіў выгляд, што не пачуў пытання містэра Дзігары, але той палічыў яго маўчанне за знак згоды. Ён накіраваў сваю палачку на Вінкі і прамовіў: “Рэнэрватэ!”
Эльфійка слаба варухнулася. Яе агромістыя вочы адкрыліся і яна з найашаломленым відам пачала імі клыпаць. Заўважыўшы прыціхлых чараўнікоў, што згрудзіліся вакол яе, Вінкі няўпэўнена села. Убачыўшы ногі містэра Дзігары, эльфійка дрыжучы павольна ўзняла воды ўгору, каб паглядзець чарадзею ў твар, а потым, яшчэ больш павольна перавяла погляд на неба. У яе шкляных вачах, як бачыў гары адбілася выява зялёнага чэрапа. Вінкі ўздыхнула, дзікавата азірнула грамаду, што згрудзілася на палянцы і напалохана зарыдала.
— Эльфійка!- строга прамовіў містэр Дзігары,- Ці ты ведаеш хто я? Я працаўнік дэпартамэнта ўрэгулявання і кантроля магічных істотаў!
Вінкі працягваючы сядзець на зямлі, прынялася гайдацца сюды-туды. Чым страшэнна нагадала Гары Добі, які паводзіў сябе гэтаксама, калі пужаўся свайго непадпарадкавання.
— Колькі часу таму, эльфійка, як ты сама жожаш бачыць, тут была вычаравана Чорная метка,- працягвал містэр Дзігары,- а потым, наўпрост пад ёй, знайшлі цябе! Будзь ласкава, растлумач, як гэта разумець!
— Я… я… я не рабіць, сэр!- залямантавала Вінкі.- Я, сэр, ня ведаць, як!
— У тваёй руцэ знайшлі вось гэта!- гыркнуў містэр Дзігары, махнуўшы перад яе носам палачкай. Тут палачка трапіла ў промень зялёнакга святла, што адбівалася ад Чэрапа і Гары пазнаў яе.
— Гэй… гэта ж мая!- прамовіў ён.
Усе прысутныя на паляне, павярнуліся ў ягоны бок.
— Прабач, што?- з недаверам у голасе, спытаўся містэр Дзігары.
— Мая палачка!- адказаў Гары.- Я згубіў яе!
— Згубіў?- з яшчэ большым недаверам, паўтарыў містэр Дзігары.- Гэта яўка з пакаяннем? Можа ты выкінуў яе пасля таго, як вычараваў Чорную метку?
— Амос,- з моцнай лютасцю ў голасе, прамовіў містэр Візлі,- ты сам зразумеў, што сказаў. Ці можа Чорную метку вычараваць ГАРЫ ПОТЭР?
— Эээ… не, вядома ж не,- прамармытаў містэр Дзігары.- Прабачце… занесла…
— Я не там згубіў палачку,- кажучы на дрэвы пад Чэрапам вялікім пальцам, растлумачыў хлопец.- Палачка знікла з кішэні, яшчэ калі мы толькі ўвайшлі ў лес.
— Ага,- усклікнуў містэр Дзігары і зноўку павярнуўся да Вінкі, яго позірк зрабіўся такім суворым, што эльфійка, якая сядзела ля ягоных ног ад жаху ўцягнула галаву ў плечы.- Ты знайшла гэту палачку, эльфійка, так? Падняла і вырашыла пазабаўляцца?’
— Я не чараваць ёй, сэр!- завішчала Вінкі, па баках яе, пабобнага на сціснутую бульбу, носа цяклі струмені слёз.- Я… Я гэта… я толькі падняць палачку, сэр! Я не чараваць Метку, сэр, я ня ведаць як!
— Гэта не яна!- усклікнула Герміёна. Дзяўчынка вельмі нервавалася, выказваючыся перад міністэрскімі чарадзеямі, што згрудзіліся на палянцы, тым ня меньш казала даволі рашуча.- Вінкі пішчыць, а той хто вычараваў Метку меў нізкі голас!- яна павярнулася да Гары і Рона, чакаючы ад хлопцаў падтрымкі.- Хіба той голас нагадваў вінкін?
— Ані,- хістачы галавой, адказаў Гары.- Голас зусім не нагадваў эльфійкін.
— Так, гэта быў чалавечы голас,- дадаў Рон.
— Ну, хуткам мы ўсё самі пабачым,- прамовіў ані не перакананы містэр Дзігары.- Ёсць даволі просты спосаб выявіць, якая замова вычароўвалася з дапамогаю палачкі апошняй. Ці ведала ты аб гэтым, эльфійка?
Вінкі задрыжала і апантана, ажно пляскаючы вушамі, захістала галавой. А містэр Дзігары дакрануўся чсваёй палачкай да кончыка гарынай і зароў:
— ПРЫЁР ІНКАНТАТА!
Гары чуў як войкнула ад жаху Герміёна, калі з таго месца дзе суцстрэліся дзве палачкі выплыў агромісты чэрап з языком-змяёй, але гэта быў толькі цень сапраўднага зялёнага чэрапа, што лунаў зараз ў нябёсах і ствараўся, як быццам з нейкага густога шэрага дыму – замова-прывід.
— ДЭЛЕТРЫЮС!- крыкнуў чарадзей і чэрап знік, ператварыўшыся на струмень дыму.
— Ну,- з нейкім дзікаватым трыюмфам ў голасе, прамовіў містэр Дзігары і зверху ўніз зірнуў на Вінкі, якую ўсё яшчэ сутаргападобна калаціла.
— Я не рабіць!- вішчала эльфійка з жахам круцячы вачыма.- Я ані, я ані, я ня ведаць як! Я шляхетная эльфійка, я не карыстацца палачкай. Я ня ведаць, як карыстацца!
— ЦЯБЕ ЗЛАВІЛІ НА ГАРАЧЫМ, ЭЛЬФІЙКА,- равеў містэр Дзігары.- СА ЗЛАЧЫННАЙ ПАЛАЧКАЙ У РУКАХ!
— Амос,- гучна перарваў яго містэр Візлі,- сам падумай… вядомы вельмі мала чарадзеяў, здольных выканаць гэту замову… ад каго яна магла ёй навучыцца?
— Магчыма,- з халоднай лютасцю ў кожным слове, прамовіў містэр Краўч,- Амос лічыць, што я зазвычай вучу сваіх лёкаеў вычароўваць Чорныя меткі?
На палянцы запанавала непрыемная глыбокая цішыня.
— Не…- адказаў перапужаны Амос Дзігары.…- Не… містэр Краўч… ніколі ў жыцці…
— Амос, ты амаль на мяжы таго, каб абвінаваціць у вычароўванні Чорнай меткі двух з найменей падыходзячых для гэтага людзей з усіх прысутных на гэтай паляне!- гыркнуў містэр Каўч.- Гары Потэра… і мяне самога! Спадзяюся ты ведаеш гісторыю гэтага юнака?
— Канечне… яе ўсе ведаюць,- выглядаючы вельмі збянтэжаным, прамармытаў Дзігары.
— І я спадзяюся, ты мамятаеш, як за сваю доўгую кар’еру шмат доказаў я даў таму, што усім сэрцам ненавіджу цёмныя мастацтвы і ўсіх тых хто імі займаецца?- зноўку вылупіўшы вочы, працягваў крычаць Краўч.
— Містэр Краўч, я…- пачырванеўшы ажно да самага кончыка сваёй каштанавага колеру бародкі, прамармытаў містэр Дзігары…- я ніколі не сцвярджаў, што вы маеце хоць якое дачыненне да іх…
— Калі ты абвінавачваеш маю эльфійку, Дзігары!- не сунімаўся Барці,- ты абвінавачваеш мяне самога. Ад каго яшчэ яна магла навучыцца падобным чарам?
— Ну, яна… яна магла навучыцца ім не дома…
— Вось-вось, Амос,- уклініўся ў размову містэр Візлі,- “Яна магла навучыцца не дома…” Вінкі,- павярнуўшыся да эльфійкі, прыязным голасам, ад якога тая ўсё адно дрыжала так, як быццам на яе працягваюць крычаць…- Вінкі? Скажы, дзе ты знайшла гарыну палачку?
Вінкі настолькі моцна ўперылася пальцамі ў свой ручнік, што з яго пачалі лезці ніткі.
— Я… я падабраць.… я падабраць яго там, сэр…- шапатала яна,- там… між дрэў, сэр…
— Ну, бачыш, Амос?- прамовіў містэр Візлі.- Той, хто вычараваў Метку адразу ж дызапарыяваў, кінуўшы гарыну палачку на зямлю. І зрабіў вельмі разумна, бо калі б скарыстаўся ўласнай, яго мажліва было б знайсці. А праз імгненне-другое у тым самым месцы, на сваё гора, апынулася Вінкі і падабрала палачку з зямлі.
— Але ж яна павіннна была знаходзіцца ў фуце ад сапраўднага злачынцы,- прагна прамовіў містэр Дзігары.- Эльфійка, ці ты кагось там бачыла?
Вінкі закалацілася яшчэ мацней, чым раней. Яе агромістыя вочы зыркалі то на містэра Дзігары, то на Людо Бэгмэна, то на містэра Краўча.
— Я,- зглынуўшы, нарэшце вымавіла яна,- я не бачыць ніхто, сэр… ніхто…
— Амос,- адрывіста сказаў містэр Краўч,- я разумею, што ў іншых абставінах, ты пажадаў бы даставіць Вінкі ў свой кабінэт на допыт. Аднак цяпер, я бы папрасіў дазволіць мне самому з ёй разабрацца.
Здавалася містэр Дзігары быў ані не рад падобнай прапанове, але містэр Краўч, як здагадваўся Гары, быў настолькі важным міністэрскім чарадзеям, што аніхто б не асмеліўся яму адмовіць.
— І можаш быць упэўнены, што яна атрымае сваё пакаранне,- халодна дадаў Краўч.
— Г‑г-гаспадар,- запінаючыся прамовіла Вінкі, яе вочыц былі напоўнены слязьмі.- Г‑г-гаспадар… к‑к-калі ласка…
Містэр Краўч паглядзеў на эльфійку, рысы яго твару зрабіліся рэзкімі, маршчыны глыбей паглыбіліся, а ў позірку знікла найменьшае пачуццё жалю.
— Вінкі сёння паводзіла сябе так,- павольна прамовіў ён,- што я нават не паверыў у гэты. Я загадаў ёй заставацца на месцы, пакуль я не высветлю прычыну галасу. І я лічу, што яна не падпарадкавалася майму загаду. А ГЭТА ЗНАЧЫЦЬ – ВОПРАДКА.
— Не!- паваліўшыся ніцма ля ягоных ног завішчала Вінкі.- Не, гаспадар! Не вопрадка!
Гары ведаў, што эльф мог атрымаць свабоду, толькі калі ягоны гаспадар адаруе яго вопрадкай. Але на Вінкі, што хапаючыся за свой кухонный ручнік валялася цяпер ля ног свайго гаспадара было балюча глядзець.
— Але яна была напалохана,- гледзячы на містэра Краўчы, люта выпаліла Герміёна.- Ваша эльфійка баіцца высаты, а тыя чарадзеі ў масках падымалі сываіх ахвяраў у паветра. І вы не павінны абвінавачваць яе ў тым, што яна не захацела апынуцца на іх шляху.
Містэр Краўч зрабіў крок назад і скінуў з сябе эльфійку, так быццам тая была нечым брудным і гідкім, што магло бы запэцкаць ягоны бліскучы абутак.
— Мне не патрэбен хатні эльф, які не падпарадкоўваецца маім загадам,- пазіраючы на Герміёну, халодна заявіў ён.- Якая карысць ад лёкая, які забывае пра загады гаспадара і пра яго рэпутацыю.
Вінкі заплакала так моцна, што яе енкі рэхам разнесліся па наваколлі.
Надыйла непрыемнае маўчанне, якое парушыў містэр Візлі ціха прамовіўшы:
— Ну, калі ніхто не супраць, я адвяду сваіх да намёта. Амос, думаю палачка сказала ўсё што мажліва… ці не мог бы, калі ласка ты вярнуць яе Гары…
Містэр Дзігары вярнуў хлопцу палачку, якую той тутай жа сунуў у кішэню.
— А цяпер, вы трое, хадземце,- хутка паклікаў дзяцей містэр Візлі. Аднак Герміёна, здавалася, ані не збіралася сыходзіць, яна стаяла і працягвала глядзець на рыдаючую эльфійку.- Герміёна!- настойліва прамовіў містэр Візлі. Дзяўчынка нарэшце павярнулася да Гары ды Рона і яны ўчатырох рушылі прэч з паляны.
— А што цяпер будзе з Вінкі?- як толькі яны ступілі ў лес, спыталася дзяўчынка.
— Ня ведаю,- адказаў ёй містэр Візлі.
— Як з ёй абыходзіліся?- раззлавана прамовіла Герміёна.- Містэр Дзігары нават не называў яе па імі… а містэр Краўч? Ён ведаў, што яна нет зрабіла нічога благога, але ўсё адно выгнаў яе! Яго не цікавіла, што яна магла быць перапалохана ці знаходзіцца ў роспачы… як быццам яна ўвогуле не чалавек!
— Але ж яна не чалавек, Герміёна,- сказаў Рон.
Дзяўчынка павярнула да яго галаву.
— Але гэта не значыць, Рон, што яна не мае пачуццяў, і гэта ўсё сапраўды гідка…
— Цалкам з табой згодзен, Герміёна,- паклікаўшы дзяўчынку бліжэй, хутка прамовіў містэр Візлі.- Але зараз не самы ўдалы час, каб абмяркоўваць правы эльфаў. Мы павінны як мага найхутчэй вярнуцца да намёту. Між іншым, што сталася з іншымі?
— Мы згубілі іх у цемры,- адказаў Рон.- Тат, а чаго ўсе так занепакоіліся, калі аб’явіўся гэты чэрап?
— Растлумачу, калі вернемся ў намёт,- занервавана адказаў яму бацька.
Аднак, як толькі яны апынуліся на ўскрайку лесу, хутка рухацца ўжо не атрымоўвалася.
Згрудзіўшыйся на ўскрайку натоўп перапужаных чарадзеяў абодвух палоў, заўважыўшы містэра Візлі імгненна атачыў яго з усіх бакоў.
“Што там здарылася?” “Хто вычараваў Метку?” “Артур… гэта ж быў не ЁН?”
— Зразумела ж не ён,- з раздражненнем адказаў містэр Візлі.- Хто дакладна мы ня ведаем, бо здаецца злачынцы паспелі дызапарыяваць. А цяпер, прабачце калі ласка, але я найхутчэй хачу дабрацца да ложка.
І, прадзіраючыся скрозь натоўп, ён павёў Гары, Рона і Герміёну назад у кэмпінг. Тут панавала цішыня і не было ані не сляда чарадзеяў у масках, хаця колькі разбураных намётаў усё яшчэ дыміліся.
З хлапчынага намёту высунулася галава Чарлі.
— Ну, што там здарылася, тат?- з цемры прамовіў ён.- Фрэд, Джордж і Джыні вярнуліся, з імі ўсё добра, а наконт астатніх…
— Яны са мной,- адказаў містэр Візлі. Нахіліўшыся ён забраўся ў намёт. Гары, Рон і Герміёна рушылі ўслед за ім.
За невялічкім кухонным столікам сядзеў біл прыціскаючы да пакрываўленай рукі прасціну. У Чарлі была раздзерта кашуля, а Персі фарсіў разбітым носам. Фрэд, Джордж і Джыні выглядалі непапшкоджанымі, але моцна шакаванымі.
— Злавілі, тат?- імгненна спытаўся Біл.- Ну, тых хто метку вычараваў?
— Ані,- адказаў яму бацька.- Знайшлі эльфійку Барці Краўча з гарынай палачкаў у руках, але ані не сляда тых, хто вычараваў Чорную метку.
— ЧАГО?- хорам спыталіся Біл, Чарлі і Персі.
— З гарынай палачкай?- прерапытаў Фрэд.
— ЭЛЬФІЙКУ МІСТЭРА КРАЎЧА?- спытаўся, як громам стукнуты Персі.
З невялічкаю дапамогаю Гары, Рона і Герміёны містэр Візлі распавёў усё што адбылося ў лесе. Як толькі ён скончыў свой аповед, Персі надзьмуўшыся ад абурэння заявіў.
— Містэр Краўч цалкам меў рацыю, калі выгнаў гэту эльфійку! Уцякла ня гледзячы на загад заставацца на месцы і… прымусіла яго чырванець амаль перад усім міністэрствам.… а калі б яе даставілі для допыту ў дэпартамент па ўрэгуляванню і кантролю…
— Яна нічога не зрабіла… толькі апынулася не ў той час, не ў тым месцы!- гыркнула Герміёна на Персі, чым прымусіла яго моцна здзівіцца. Звычайна дзяўчынка даволі прыязна ставілася да яго… нашмат прыязней чым шмат хто іншы.
— Герміёна,- апрытомеўшы з помпаю заявіў Пермі,- чараўнік такога ўзроўню, як містэр Краўчс ня можа дазволіць сабе мець хатняга эльфа, які ашалеўшы будзе гойсаць з чароўнай палачкай у руцэ!
— Яна не гойсала!- загаласіла Герміёна ў адказ,- яна падняла палачку з зямлі!
— Чакайце,- перабіў іх рон,- а што гэта ўвогуле за чэрап? Ён нікому не нарабіў шкоды… чаму ўвесь гэты гармідар пачаўся?
— Я ж ужо казала табе, Рон,- перш за каго іншага прамовіла Герміёна.- Гэта сымбаль Сам-Ведаеш-Каго. Я чытала пра гэта ўва “Усходзе і заняпадзе цёмных мастацтваў”.
— І ніхто не бачыў яго вось ужо трынаццаць год,- ціха дадаў містэр Візлі.- Разумееш чаму запанікавалі людзі… Гэта выглядала амаль так, быццам вярнуўся Вядома-Хто.
— Усё роўна не разумею,- нахмурыўшыся заявіў Рон.- Усяго толькі постаць у небе…
— Рон,- адказаў яму бацька,- Вядома-Хто і ягоныя паплечнікі пакідалі Чорную метку над тым месцам, дзе яны кагось забівалі. Наганялі жаху… цябе цяжка зразумець, ты для гэтага яшчэ замалы. Але паспрабуй ўявіць: ты вяртаешся дамоў, а над тваёй хатаю лунае Чорная метка, і ты ўжо ведаеш, што ўбачыш усярэдзіне…- чараўнік уздрыгануўся.- Гэта найгоры жах усвеце… найгоршы за ўсё…
У намёце запанавала цішыня.
— Ну,- адсунуўны прасціну ад рукі, каб праверыць рану, заўважыў Біл,- той хто яе вычараваў, надта нам сёння пашкодзіў. Смерцежэра, як толькі ўбачылі метку самі перапужаліся і дызапарыявалі раней, чым мы змаглі выявіць хоць кагось з іх. Аднак, мы паспелі злавіць Робертсаў перш, чым яны зваліліся б на зямлю. У дадзены момант ім змяняюць памяць.
— Смерцежэры?- спытаўся Гары.- Хто гэта?
— Смерцежэрамі,- растлумачыў Біл,- называлі сябе паплечнікі Сам-Ведаеш-Каго. І сёння мы маглі назіраць тое, што ад іх засталося. Тых у каго атрымалася пазбегнуць Азкабана.
— У нас няма доказаў іх замешаннасці, Біл- уздыхнуўшы з роспаччу, сказаў містэр Візлі.
— Я ў гэтым упэўненны!- нечакана заявіў рон.- У лесе мы сустрэліся з Драко Малфоем і ён амаль што разбалбатаў нам, што ягоны бацька быў сярод тых вар’ятаў у масках! А як мы ўсе ведаем, Малфоі – верныя лёкаі Самі-Ведаеце-Каго!
— Але нашто прыхільнікам Вальдэморта…- пачаў Гары. Усе прысутныя ўздрыгануліся… як і шмат хто у чарадзейскім сусьвеце, чальцы сям’і Візлі пазбягалі вымаўлення гэтага імя.- Прабачце,- хутка паправіўся Гары.- Нашто прыхільнікам Вядома-Каго падымаць маглаў у паветра? То бок які з гэтага сэнс?
— Які сэнс?- з паўпосмішкай адказаў містэр Візлі.- Гары, гэта ў іх такая забава. У часы ўладарання Сам-Ведаеш-Каго, палова маглаў была забіта выключна дзеля задавальнення. Мне здаецца, што сёння падчас святкавання, яны крыху зашмат выпілі і не змаглі ўстрымацца, каб не нагадаць усім астатнім, як іх шмакт яшчэ ходзіць на свабодзе. Такое вось невялічкае ўз’яднанне,- з агідаю ў голасе скончыў чарадзей.
— Але ж калі гэта БЫЛІ смерцежэры,- спытаўся Рон,- чаго ж яны дызапарыявалі, як толькі ўбачылі Чорную метку. Яны ж наадварот павінны з яе цешыцца?
— Паварушы розумам, Рон,- адказаў Біл.- Калі тыя ў масках сапраўды былі смерцежэрамі — тымі самымі, што ў свой час, прыклалі моцныя намаганні, каб пазбегнуць увязнення ў Азкабане, калі Вядома-Хто страціў сваю моц; тымі самымі, што хлусілі быццам катавалі і забівалі іншых пад прымусам, іду ў заклад, яны перапужаліся магчымага вяртання свайго гаспадара, мацней чым хтось яшчэ. У свой час, калі Вядома-Хто страціў сілы, яны ўсяляк адмаўляліся ад якой-небудзь сувязі з ім, яны вярнуліся да звычайнага жыцця… Як ты думаеш, ці ж ён быў бы задаволены іхным учынкам?
— Усё адно не зразумела…- павольна прамовіла Герміёна,- той хто вычараваў Чорную метку, зрабіў гэта, каб падтрымаць смерцежэраў ці каб напалохаць іх?
— Мы самі думалі над гэтым пытаннем, Герміёна,- адказаў містэр Візлі,- магу сказаць табе адно… толькі смерцежэры ведаюць, як карыстацца гэтай замовай. Я буду вельмі здзіўлены, калі высветліцца, што метку вычараваў не смерцежэр, ці хтось з тых, кто некалі ім быў… А цяпер ўжо запозна, калі маці даведаецца пра тое, што тут адбылося, яна з’едзе з глузду ад хвалявання. Давайце паспім хаця б крыху, а ранкам паспрабуем дабрацца да аднаго з першых партаключоў.
Гары забраўся ў свой ложак, у яго гуло ў галаве. Ён разумеў, што павінен адчуваць сябе змораным, бо на двары была ўжо трэцця гадзіна ночы. Але сна не было ані не на паўвока… ён не спаў, яго апанавала трывога.
Тры дні таму… здавалася значна больш, але роўна тры дні таму… ён прачнуўся ад таго, што пякло ягоны шнар. А сёння ў ночы, першы раз за трынаццаць год на небе залунала метка Лорда Вальдэморта. Штоб гэта магло значыць?
Ён думаў пра той ліст, што даслаў Сірыюсу з Прайвет драйв. Ці Сірыюс ўжо атрымаў яго? Ці адказаў? Гары ляжаў гледзячы ў брэзэнтавае палатно намёту, але ў галаву не прыходзіла анічога, што магло б палепшыць ягоны сон. І толькі тады, калі намёт запоўніўся чарліным храпам, хлопчык нарэшце задрамаў.

Папярэдні раздзел | Наступны раздзел

Опубликовать в Facebook.com Опубликовать в twitter.com