Раздзел 10. Мітусня ў міністэрстве | Гары Потэр і Келіх агню

Ранкам, праз колькі гадзін сну містэр Візлі пабудзіў дзяцей. Склаўшы з дапамогаю магіі намёт, яны хутка пакінулі кемпінг. Калі яны міналі дзверы катэджа містэра Робертса, сядзелы на ганку наглядчык зірнуў на іх дзіўным, ашаломленым поглядам, памахаў ім на развітання рукой і цмяным голасам пажадаў шчаслівага Божага Нараджэння.
— З ім ўсё будзе добра,- супакоіў містэр Візлі дзяцей, калі яны аддаліліся ад кемпінга і рушылі прэч праз засохлае балота.- Калі некалі, здараецца, што пры мадыфікацыі памяці, чалавек можа на некаторы тэрмін згубіць арыентацыю ў часе… а з памяці містэра Робертса да таго ж сцерлі даволі сур’ёзныя рэчы.
Амаль наблізіўшыся д стаянкі партаключоў, яны пачулі усхваляваны галас, а трапіўшы на месца ўбачылі Бэйзіла, аточанага натоўпаў чараўнікоў і вядзмарак, кожны з якіх патрабаваў як мага хутчэйшай адпраўкі дамоў. Паспешліва перакінуўшыся з Бэйзілам парай слоў, містэр Візлі ўстаў у чаргу і яшчэ да золку, кампанія стаяла на вяршыні Стоўтсхэд Хіл. У святле ўзыходзячага сонца, яны крочылі праз Отэры Сэнт Кэтчпал. Размаўлялі няшмат, бо ўшчэнт былі стомлены і толькі з тугой думалі пра сняданак. Ледзь паспеўшы завярнуць у завулак, што прамкі вёў да Логавішча, як наваколле працяў енк.
— А дзякуй… дзякуй Богу!
Місіс Візлі, што напэўна чакала іх на ганку, з пабляднелым, напружаным тварам, кінулася да іх наўпрост у хатніх тэпцях на нагах, сціскаючы ў руцэ асобнік “Штодзённага вяшчуна”.
— Артур… як жа я непаколілася… ЯК Я НЕПАКОІЛАСЯ…
Яна абняла мужа за шыю. Газэта выпала з яе рук і павалілася на зямлю. Зірнуўшы на першую поласу, Гары ўбачыў загаловак: “ЖАХЛІВАЕ ЗДАРЭННЕ НАК ЧЭМПІЯНАЦЕ СВЕТУ ПА КВІДЫТЧУ”, а пад ім чорна-белую выяву на якой па-над вяршынямі дрэў лунала Чорная метка.
— З вамі нічога не здарылася,- прамармытала яна, адпусціўшы мужніну шыю, азірнулася, глянула на дзяцей пачырванелымі вачыма.- Жывы… А мае ж вы ХЛОПЧЫКІ…
Нечакана для ўсіх, яна схапіла Фрэда ды Джорджа і так шчыльна іх абняла, што блізняты стукнуліся адно аб аднаго галовамі.
— АЙ! Мама… ты нас задушыш…
— Я накрычала на вас, калі вы ад’яжджалі!- прамовіла місіс Візлі і зноўку пачала енчыць.- Я не знаходзіла сабе месца! Калі б Самі-Ведаеце-Хто забіў вас, а маімі апошнімі словамі, што вы пачулі была б лаянка за тое, што вы атрымалі замала Т.А.Р.Ч.А.ў? А мой ты, Фрэд… а мой ты, Джордж…
— Ну ўсё, Молі, годзе ўжо, з намі ўсё добра,- супакойваючы жонку, прамовіў містэр Візлі, ён адчапіў яе ад блізнятаў і павёў у хату.- Біл,- азірнуўшыся ціха прамовіў ён,- падбяры газэту, я хачу пачытаць, што там напісалі…
Усе разам яны набіліся ў невялічкую куханьку. Герміёна зрабіла для місіс Візлі вельмі моцнай гарбаты ў якую па загадзе містэра Візлі было дададзена крыху старога огдэнскага агнявіскі. Біл перадаў бацьку газэту. Містэр Візлі разгарнуў яе на першай паласе, праз яго плячо ў газэту утаропіўся Персі.
— Я так і думаў,- цяжка ўздыхнуўшы прамовіў містэр Візлі.- “Прамахі міністэрства…”, “Віноўныя так і не былі знойдзены…”, “Слабая бяспека…”, “Чорныя магі ўцяклі неапазнанымі…”, “Нацыянальная ганьба…” А хто аўтар? Ну… зразумела ж… Рыта Скітэр.
— Гэта кабетка мае закалец на міністэрства!- раззлавана заявіў Персі.- На мінулым тыдні яна напісала, што мы губляем час, прыдзіраючыся да таўшчыні катлоў, замест таго, каб заняцца выкараненнем упіроў! Як быццам пра гэта не было СПЕЦЫЯЛЬНА напісана ў дванаццатым артыкуле “Рэкамендацый па абыходжанні з нечарадзейскімі паўлюдзьмі”…
— Зрабі ласку, Перс,- пазіхаючы прамовіў Біл,- заткніся.
— І пра мяне ўзгадала,- амаль дачытаўшы артыкул, сказаў містэр Візлі, вочы яго за шкламі акуляраў шырока раскрыліся.
— Дзе?- ледзь не захліпнуўшыся гарбатай з агнявіскі, спыталася місіс Візлі.- Калі б я нешта ўбачыла, я б ведала што ты жывы!
— Прозьвішча няма,- растлумачыў містэр Візлі,- але слухай, што яна напісала: “На ўскрайку леса сабраліся перапалоханыя ведзьмакі і вядзьмаркі і затаіўшы дыханне, чакалі заспакойваючых навінаў ад міністэрства. Іх чакала расчараванне. Праз колькі часу пасля таго, як на небе аб’явілася Чорная метка, аб’явіўся прадстаўнік міністэрства і заявіў, што пацярпелых няма, аднак адмовіўся даваць хоць якую дадатковую інфарармацыю. І ці дастаткова будзе гэтай інфармацыі, каб супыніць чуткі, што праз гадзіну, пасля дадзенага заяўлення з лесу былі вывезены колькі трупаў.” Ну канечне,- з раздражненнем пракаментаваў містэр Візлі, кінуўшы газэту Персі,- а што я яшчэ павінен быў сказаць, калі пацярпелых сапраўды не было? “Чуткі, што з лесу было вывезена колькі трупаў…” Канечне, пасля таго, як яна пра гэта напісала чуткі з’явяцца.
— Молі,- глыбока ўздыхнуўшы, прамовіў ён,- я павінен пайсці на працу. Трэба выправіць сваю памылку.
— Пачакай мяне, тата,- з важнасцю прамовіў Персі.- Містэру краўчу могуць спатрэбіцца лішнія рукі. Заадно перадам яму сваю “Справаздачу па катлах”.
Ён куляю кінуўся з кухні.
— Артур,- у смузе прамовіла місіс Візлі,- ты ж у адпачынк! Гэтая справа ані не павязана з тваёй працай, хіба яны там і без цябе не справяцца?
— Я павінен, Молі, павінен,- адказаў ёй містэр Візлі,- Гэта была мая памылка. Зараз толькі пераапрануся і пайду…
— Місіс Візлі,- ня ў сілах сябе стрымаць, нечакана спытаўся Гары,- а ці Хэдвіг не прыносіла лістоў?
— Хэдвіг?- разгублена прамовіла жанчына.- Не, мой любы, не… пошты ўвогуле не было.
Рон з Герміёнаю зацікаўлена паглядзелі ў гарын бок.
— Ну, добра,- кінуўшы на сяброў шматзначны позірк прамовіў хлопчык.- Рон, ці можна я пакіну свае сувеніры ў тваім пакоі?
— Канечне… я мабыць таксама пайду, пакіну іх там,- імгненна адказаў Рон,- Герміёна?
— Згода,- адару ж прамовіла яна і ўтраіх сябры выбеглі з кухні і кінуліся наверх.
— Ну, што там ў цябе здарылася, Гары?- ледзь толькі дзверы ў пакой зачыніліся за іхнімі спінамі, спытаўся Рон.
— Я не мог вам сказаць пра гэта на кухні,- адказаў Гары.- У суботу ранкам, у мяне зноўку забалеў шнар.
Сябры адрэагавалі цалкам так, як Гары і ўяўляў, там, у сваім пакоі на Прайвет драйв. Герміёна вохнула і пачала рабіць прапановы звярнуцца за адказам да разнастайных даведнікаў, а таксама папярэдзіць усіх ад Альбуса Дамблдора да мадам Помфры, што працавала ў Хогвартсе лекаркай.
— Але ж…- крыху ашаломлена, спытаўся Рон,- яго там не было? Ну, Сам-Ведаеш-Каго? У мінулы раз твой шнар балеў, калі ён трапіў у Хогвартс, так?
— Я ўпэўнены, што яго не было на Прайвет драйв,- адказаў Гары.- Але я яго сніў… яго і Пітэра… то бок Галахвоста. Я ня памятаю ўсё ў падрабязнасцях, але яны дамаўляліся забіць… некага.
Імгненне-другое, ён разважаў, ці не сказаць “мяне”, але не мог сябе прымусціць яшчэ больш напужаць і без таго ўшчэн перапалоханую Герміёну.
— Ну, гэта быў усяго толькі сон,- падбадзёрліва, прамовіў Рон.- Звычайны кашмар.
— Так, але глядзіце,- развярнуўшыся да вакна і паглядаючы яскравае неба знадворку, сказаў Гары,- ці не лічыце, што тут нешта дзіўнае..? Спачатку ў мяне баліць шнар, а праз тры дні адбываецца марш смерцежэраў, а на небе зноў з’яўляецца Метка Вальдэморта.
— Не… кажы… ягонага… імя!- праз зубы сыкнуў Рон.
— І прыпомніце,- працягваў хлопчык, цалкам праігнараваўшы заўвагу Рона,- што напрыканцы мінулага году сказала прафесарка Трэлані?
Прафесарка Трэлані выкладчыцай вяшчунства.
Жах імгненна знік з герміёнінага твару, дзяўчынка насмешліва пырхнула.
— Ёйку, Гары, ці ты не збіраешся звяртаць увагу на словы гэтай старой махляркі?
— Цябе там не было,- адказаў на яе заўвагу Гары.- І ты яе не чула. На гэты раз усё было інакш. Я вам расказваў пра гэта, Трэлані ўпала ў транс… у сапраўдны транс. Яна сказала што Цёмны Лорд ізноў вернецца… “Яшчэ больш жахлівейшым і мацнейшым…” і адбудзецца гэта таму, што да яго вернецца лёкай… І ў тую ж ноч ад нас уцёк Галахвост.
Запанавала цішыня, Рон прыняўся рассеянна калупаць дзірку ў сваім пакрывале з Чадлійскімі Гарматамі.
— А навота ты пытаўся, ці прылятала Хэдвіг?- спыталася Герміёна.- Чакаеш ліст?
— Ну, ‑паціснуўшы плячыма сказаў Гары,- я Сірыюсу пра шнар напісаў. Чакаю адказу.
— Маеш рацыю!- усклікнуў Рон, ягоны твар ажывіўся.- Ужо ён ведае што рабіць!
— Так, але я спадзяваўся хутчэй адказ атрымаць,- прамовіў Гары.
— Але ж мы ня можам ведаць дзе Сірыюс зараз…- выказала даволі разумную думку Герміёна.- Можа ён дзесь у Афрыцы ці яшчэ далей. Хэдвіг не адолее падобную адлегласць за колькі дзён.
— Так… ведаю,- адказаў хлопчык, але яго сэрца, як быццам налівалася свінцом, што раз калі ён глядзеў на неба дзе не было ягонай савы.
— Пайшлі,- прапанаваў Рон,- у квідытч згуляем. Давай… тры на тры… Біл, Чарлі і Фрэд з Джорджам таксама будуць удзельнічаць… а ты зможаш паспрабаваць выканаць фінт Уронскага…
— Рон,- як быццам жадаючы сказаць “Спадзяюся, я ня вельмі пакрыўджу цябе сваімі словамі”, прамовіла Герміёна,- Гары зараз не да квідытча… ён занепакоенны і стомлены… нам усім не перашкодзіла бы паспаць…
— Так, у квідытч, канечне пайду!- нечакана прамовіў Гары.- Толькі Стралу вазьму.
Герміёна выйшла з пакою, мармычучы нешта, накшталт “Адно слова – хлапчукі”.
*
Наступным тыднем ані містэра Візлі, ані Персі дома амаль што не бачылі. Абодва рушылі на працу пакуль усе яшчэ спалі і вярталіся дадому толькі пасля вячэры.
— Гэта быў існы жах,- з гонарам заявіў Персі малодшым у нядзелю, перад іхным ад’ездам у Хогвартс.- Я ўвесь тыдзень толькі і рабіў, што тушыў пажары. Людзі засыпалі мяне лямантоўкамі, а вы ж ведаеце, што калі лямантоўку адразу ж не адкрыць, яна выбухае. Цяпер увесь мой стол у падпалдінах, а лепшае пяро ператварылася на попел.
— А чаго яны ўсе кінуліся слаць табе лямантоўкі,- седзячы на кілімку перад комінам і рэмантуючы з дапамогай чараскотча свой асобнік “Тысячы магічных зёлак і грыбоў”, спыталася Джыні.
— Скардзяцца на дрэннае забеспячэнне бяспекі на кубку свету,- адказаў ёй Персі.- І патрабуюць кампенсацыі за страчаную маёмасць. Мандангус Флэчэр увогуле напісаў прэтэнзію на дванаццаціпакаёвы намёт з джакузі. Але каму ён будзе пра гэта казаць, я на уласныя вочы бачыў, што ён начаваў пад плашчом нацягнутым на чатыры палкі.
Сісіс Візлі зірнула на гадзіннік, што дасаўся ёй у спадчыну ад дзядулі. Гары ёе вельмі падабаўся. Канечне той быў цалкам бескарысным, калі ты хочаш даведацца, якая зараз гадзіна, тым ня меньш быў даволі інфарматыўным. Ён меў дзевяць залатых стрэлачак на кожнай з якой была выгравіявана імя кагосьці з чальцоў сям’і. А замест лічбаў на цыферблаце было напісана дзе хто з Візлі мог быць. “Дома”, “У школе”, “На працы”, таксама там былі такія надпісы, як “Згубіўся”, “У шпітале”, “У турме”, а там дзе у звычайнага гадзінніка была лічба “дванаццаць”, знаходзіўся надпіс “У смяротнай небяспецы”.
У дадзены момант восем стрэлак былі ля надпісу “Дома” і толькі стрэлка містэра Візлі стаяла казала, што той “На працы”. Місіс Візлі ўздыхнула.
— Бацька не хадзіў на працу ў выходныя ажно з часоў Самі-Ведаеце-Каго,- прамовіла яна.- Яго прымушаюць зашмат працаваць. Калі ёй не з’явіцца ў бліжэйшы час, ягоная вячэра канчаткова астыне.
— Ну, бацька адчувае сваю памылку за тое, што адбылося падчас кубку,- заявіў Персі.- І па праўдзе кажучы, з яго боку было вельмі неразумна рабіць якія-небудзь заявы не абмеркаваўшы іх спачатку з галавой свайго дэпартаменту…
— Ты ня маеш права вінаваціць бацьку за тое, што навыдумляла гэтая брыдота Скітэр!- імгненна ўзлютавала місіс Візлі.
— Калі б бацька не сказаў анічога, старая Рыта напісала бы, што на ганьбу ніхто з працаўнікоў міністэрства не зрабіў аніякіх каментароў.- прамовіў Біл, што граў цяпер ў шахматы разам з Ронам.- Рыта скітэр ані не пра каго не піша нічога добрага. Ці вы памятаеце, як яна брала інтэрв’ю у грынгатскіх скасавальнікаў праклёнаў, у якім назвала мяне “даўгавалосым паўдуркам”?
— Ну, валасы ў цябе,- пяшчотна сказала місіс Візлі,- і на самой справе крыху задоўгія, мой любы. Калі б ты толькі дазволіў мне…
— АНІ, мама.
У шыбу гасцёўні хвастаў дождж. Герміёна была пагружана ў чытанне “Стандартнай кнігі замоваў для чацвёртага году навучання”, асобнікі якой місіс Візлі набыла для яе, Рона і Гары на Дыягон алее. Чарлі цыраваў свой вогнетрывала капялюш-балаклаву. Гары паліраваў тронак сваёй Вогненнай стралы з дапамогаю набра для абслугоўвання мятлы, які Герміёна падаравала яму на трынаццаты дзень нараджэння. А Фрэд і Джордж седзячы ў дальнім кутку з пёрамі ў руках нешта шэптам абмяркоўвалі, схіліўшы галовы над кавалачкамі пергаменту.
— А ну, чым вы там займаецеся?- зірнуўшы на блізнятаў, пранізліва спыталася маці.
— Хатнюю работу,- нявызначана прамовіў Фрэд.
— Не гавары ерунды, напрыканцы вакацыяў?- не паверыла яму місіс Візлі.
— Ну, мы запозна пра яе прыпомнілі,- адказаў Джордж.
— А вы часам,- пранікнёна спыталася жанчына,- не робіце новыя бланкі замоваў? Вы не вырашылі часам аднавіць “Вядзмарскія вычваркі Візлі”?
— Ну вось, мам,- гледзячы на яе з пакутніцкім выразам на твары, прамовіў Фрэд,- а што калі заўтра Хогвартс экспрэс пацерпіць аварыю і мы з Джорджам загінем, як ты сябе будзеш адчуваць, калі апошнімі тваімі словамі, якія мы пачуем, будзе гэткае анічым неабгрунтаванае абвінавачванне, а?
Усе, акрамя місіс Візлі зарагаталі.
— О, нарэшце бацька вяртаецца!- яшчэ раз зірнуўшы на гадзіннік, раптам сказала яна.
Стрэлка містэра Візлі рэзка перасунулася з “На працы” да “У дарозе”, а праз секунду супынілася, разам з астатнімі сямейнымі стрэлкамі ля надпісу “Дома”. З кухні адчуўся ягоны голас.
— Іду, Артур!- крыкнула місіс Візлі і куляй кінулася з пакою.
Праз колькі хвілінаў у гасцёўню, з вячэраю на падносе ўвайшоў містэр Візлі. Ён меў ушчэнт стомлены выгляд.
— Добра ж мы смалы ў агонь дадалі,- паскардзіўся ён жонцы, сядаючы ў фатэль ля коміна і без энтузіязму калупаючы зморшчаныя канчанчыкі квяцістай капусты.- На працягу тыдня Рыта Скітэр гойсала па міністэрству вынюхваючыя, хоць якія прыкметы вэрхалу. А цяпер яна даведалася пра знікненне небаракі Берты і заўтра гэта будзе на першай паласе “Вяшчуна” А я ж КАЗАЎ Бэгмэну, што даўно ўжо трэба было даслаць хоць каго на яе пошукі.
— Містэр Краўч на працягу тыдняў талдычыў яму пра гэта,- імгненна заявіў Персі.
— Краўчу пашансавала, што Скітэр не даведалася пра Вінкі,- з раздражненнем у голасе заўважыў містэр Візлі,- інакш яна б на працягу ўсяго тыдня пісала бы на першай паласе, што яго хатнюю эльфійку затрымалі з палачкай, якой была вычаравана Чорная метка.
— Я думаў мы ўсе пагадзіліся з тым, што эльфійка ня мела дачынення да вычароўвання Меткі!- палка ўсклікнуў Персі.
— Што да мяне, я лічу Краўчу яшчэ пашансавала, што ніхто ня ведае, як ён жахліва ставіцца да эльфаў!- раззлавана прамовіла Герміёна.
— Чакай, Герміёна!- адказаў ёй Персі.- Не забывайся. Міністэрскі чыноўнік такога рангу, як містэр Краўч заслугоўвае трывалай паслухмянасці з боку сваіх лёкаеў…
— Ты хацеў сказаць РАБОЎ!- голас Герміёны зрабіўся пранізлівым.- Ён жа не ПЛАЦІЎ Вінкі?
— Думаю,- супыняючы іхную сварку, прамовіла місіс Візлі,- вам лепей падняцца наверх і пераверыць, ці вы ўсё склалі ўсе рэчы. Ну, хуценька, хуценька…
Гары склаў свой набор для даглядання мятлы ў скрынку, перакінуў праз плячо сваю Вогненную стралу і следам за Ронам падняўся наверх. У ронавым пакоі, вышэй якога быў толькі паддашак, грукат дажджу быў яшчэ мацнейшым і суправаджаўся свістам і завываннем ветра і гэта калі не браць да ўвагі нечаканыя завыванні гуля, што жыў на гарышчы. Як толькі хлопцы завіталі ў пакой, Свістундзік прыняўся галасіць і насіцца па сваёй клетцы. Як быццам адзіны выгляд напалову сабраных валізаў прымушаў яко шалець ад хвалявання.
— Кінь яму крыху “Соўкіных прысмакаў”,- шпульнуўшы Гары пакунак, прамовіў Рон.- Можа гэта на колькі часу заткне яму дзюбу.
Гары запхнуў Свістундзіку жменю прысмакаў праў пруты клеткі і павярнуўся да сваёй валізы. Хэдвігава клетка ля яе была па ранейшаму пустой.
— Прайшло ўжо больш за тыдзень,- гледзячы на пустую клетку, прамовіў хлопец.- Рон, а ты не думаў, што Сірыюса маглі спаймаць?
— Ані, пра гэта адразу ж напісалі бы ў “Штодзённым вяшчуне”,- адказаў той.- Хібы міністэрству не закарціла бы адразу ж паведаміць пра яго арышт?
— Так, канечне…
— Пагледзем, што маці набыла для цябе на Дыягон алее. О, яна ўзяла крыху золата з твайго сховішча… і выпрала твае шкарпэткі.
Рон з цяжкасцю перанес на гарын ложак груду пакункаў, потым кінуў тудыж цяжкі гаманец і шкарпэткі. Гары разгарнуў пакункі. Акрамя “Стандартнай кнігі замоваў для чацвёртага года навучання” Міранды Госхак, там было колькі новых пёраў, тузін скруткаў пергаменту і колькі кампанэнтаў для зеллеварства… у Гары якраз амаль што скончыліся хрыбты скарпены і эсэнцыя беладонны. Гары якраз кідаў у кацёл сваю бялізну, як пачуў за спіной абураны голас Рона.
— А гэта ЯК тут апынулася?
Рон трымаў у руках, нешта, нагадваючае доўгую, цёмна бардовую сукенку са старасвецкімі карункавымі фальфонамі на каўняры і жанжэтамі на рукавах.
У дзверы пастукаліся і і ў пакой з грудай чыстай вопрадцы завітала місіс Візлі.
— Трымайце,- раскладваючы вопрадку на дзве купкі, прамовіла яны.- Толькі глядзіце, добра складзіце яе ў валізу, каб анічога не скамячылася.
— Мам, ты пераблытала і паклала ў мае рэчы новую джыніну мантыю,- сказаў Рон, працягваючы ёй сукенку.
— Вядома ж не пераблытала.- адказала жанчына.- Гэта табе. Парадная мантыя.
— ЧАГО?- з жахам ў вачах спытаўся Рон.
— Парадная мантыя!- паўтарыла місіс Візлі.- У вашым школьным спісе было пазначана, што ў гэтым годзе вучні павінны мець мантыю… для афіцыйных прыёмаў.
— Ты жартуеш,- са здзіўленнем спытаўся Рон.- Я анізашто гэта не апрану!
— Усе іх носяць, Рон!- раззлавана заўважыла місіс Візлі.- І яны ўсе аднолькавыя! У бацькі таксама ёсць такая для асаблівых мерапрыемстваў!
— Я лепей галяком хадзіць буду,- зацята прамовіў Рон,- чым апрану нешта падобнае.
— Ня шый дурня,- адказала яму маці, парадная мантыя ёсць у вашым спісе! Я і дзеля Гары набыла… Гары, пакажы яму…
З некаторым непакоем, Гары разгарнуў апошні з пакункаў і расклаў мантыю на ложку. Усё было ані так дрэнна, як хлопец таго чакаў, ува ўсялякім выпадку ў яго мантыі не было карункаў. На самой справе, яна амаль нічым не адрознівалася ад той, што хлопец насіў у школе, адзінае, што была не чорнага, а бутэлечна-зялёнага колеру.
— Я вырашыла, што яна будзе пасаваць да колеру тваіх вачэй, мой любы,- пяшчотна прамовіла місіс Візлі.
— Але ж у яго нармалёвая мантыя!- пазіраючы на вопрадку сябра, люта ўсклікнуў Рон.- Чаму ты не магла мне набыць такую ж?
— Таму,- чырванеючы адказала місіс Візлі,- што тваю я набывала ў сэканд-хэндзе, а там не было выбару!
Гары адвярнуўся. Ён бы ахвотна падзяліўся бы з сям’ёй Візлі грашыма, што ляжалі ў ягоным сховішчы ў Грынгатс, але ведаў, што тыя аніколі іх ня возьмуць.
— Я ніколі гэтага не апрану,- з упартасцю заявіў Рон.- Ніколі.
— Балазе,- адрэзала жанчына.- Хадзі голым. Гары, не забудзься фатаграфію даслаць. Хто ведае, калі наступным разам, так пасмяяцца прыйдзецца.
Грукнуўшы дзвярыма, яна пакінула пакой. Тут хлопцы пачулі за сваімі спінамі дзіўшае шыпенне. Азірнуўшыся, яны ўбачылі, што Свістундзік здушыўся кавалачкам соўкіных прысмакаў.
— Ну чаму мне заўжды дасаецца ўсялякае халусце?- раззлавана прамовіў Рон і кінуўся праз ўвесь пакой, даставаць прысмак са свістундзікавай дзюбы.

Папярэдні раздзел | Наступны раздзел

Опубликовать в Facebook.com Опубликовать в twitter.com