Раздзел 11. Зноўку ў Хогвартс Экспрэсе | Гары Потэр і Келіх агню

Ранніцай, калі Гары прачнуўся, у паветры адчувалася паслявакацыйная маркота. За вокнамі працягвала ісці залева. Хлопчык нацягнуў на сябе джынсы і байку, якія пры пад’ездзе да Хогвартса, збіраўся перапрануць на школьную мантыю.
Ён разам з Ронам, Фрэдам і Джорджам амаль ўжо спусціліся на першы паверх, каб паснедаць. І тут з кухні са стомленным выглядам выбегла місіс Візлі.
— Артур,- устаўшы на першую прыступку паклікала яна.- Тэрміновае паведамленне з міністэрства!
Гары прыціснуўся да сцяны, каб даць дарогу містэру Візлі, які праімчаўся ў мантыі навыварат па сходах і знік на кухні. Калі Гары і браты Візлі самі туды ўвайшлі, яны ўбачылі, як місіс Візлі занепакоенна корпаецца ў скрынях старой камоды… “Пяро ж ляжала недзе тут”… а містэр Візлі нахіліўшыся да коміна аб нечым размаўляў…
Гары нават шчыльна прыжмурыўся і зноўку адчыніў вочы, каб пераканацца, што яны яго не падманваюць.
Наўпрост у вогнішчы полымя вісела, нагадваючы вялізнае барадатае яйка, галава Амоса Дзігары.Ён казаў хутка, ані не звяртаючы ўвагі на тое, што вакол яго лятаюць іскры, а ягоныя вушы ліжуць языкі полымя.
-… суседцкія маглы пачулі шум і гукі парацьбы, таму паклікалі гэтых, які іх там … полусменаў. Артур, табе трэба рушыць туды…
— Знайшла!- усклікнула місіс Візлі з палёгкай, яна узяла чарніліцу і, як заўжды, курыху пакамечанае пяро і падала іх мужу.
-… сапраўднае шчасце, што я даведаўся аб гэтым,- працягвала галава містэра Дзігары.- Я сёння крыху раней прыйшоў на працу, каб адправіць саву – другую і ўбачыў, што туды ўжо накіраваліся ўсе хто працуе ў аддзеле заганнага выкарыстання магіі… вох, Артур, а калі аб гэтым даведаецца Рыта Скітэр…
— А што кажа сам Мільгавок?- спытаўся містэр Візлі. Ён адкруціз накрыўку, макнуў у чарніліцу пяро і падрыхтаваўся запісваць.
— Сцвярджае,- закаціўшы вочы ўгору, паведаміла галава містэра Дзігары,- распазнаў злаўмысніка ў сваім двары. Кажа той краўся ўздоўж дома, пакуль не трапіў у засаду да ягоных сметнікаў.
— І што зрабілі сметнікі?- ліхаманкава запісваючы, спытаўся містэр Візлі.
— Як я чуў, паднялі дзябальскі шум і пачалі шпуляць па наваколлі смецце,- адказаў Дзігары.- Адзін са сметнікаў усё яшчэ рабіў сваю справу, калі прыехалі полусмены…
— А злаўмыснік?- прагна вохаючы, спытаўся містэр Візлі.
— Артур, хіба ты Мільгавока ня ведаеш,- зноўку закаціўшы вочы, прамовілла галава.- Хто можа пракрасціся ў ягоны двор глыбокай ноччу? Калі толькі вельмі хворы на галаву кот, пакрыты бульбяным лупіннем. Калі Мільгавок трапіць ў рукі аддзелу заганнага выкарыстання магіі ён заробіць напоўніцу… ты ж ведаеш ягоную рэпутацыю… таму нам трэба, каб ты абвінаваціў яго за штось меньш цяжкае… што яму будзе ад твайго ведамства за выбухаючыя сметнікі?
— Хіба толькі папярэджанне,- нахмурыўшы бровы адказаў містэр Візлі, усё яшчэ працягваючы нешта хутка пісаць.- Мільгавок карыстаўся палачкай? Ці не атакаваў каго?
— Закладаюся, як толькі ўскочыў з ложка, прыняўся сурочыць усё, да чаго мог дацягнуцца праз шыбу,- адказаў містэр Дзігары.- Але даказаць гэта будзе занадта цяжка, бо ані ніхто не пацярпеў.
— Добра, добра, ужо бягу,- прамовіў містэр Візлі, сунуў пергамент з нататкамі ў кішэню і выскачыў з кухні.
Галава містэра Дзігары павярнулася да місіс Візлі.
— Ты ўжо прабач, Молі,- заспакаяльна сказаў ён,- што я вас ў гэдкую пору патурбаваў… але Артур – адзіны хто здольны выцягнуць Мільгавока з бяды, а Мільгавоку сёння прыступаць да новай працы. Што за важжа яму пад хвост трапіла…
— Ай, не бяры да галавы, Амос,- адказала жанчына.- Ці не адмовішся ад кавалачка тоста, перад тым, як сыйдзеш?
— Ну, добра, давай,- прамовіў той.
Вугольнымі абцугамі, місіс Візлі ўзяла дзін з намазаных маслам тостаў што грудаю ляжалі на блюдзе, што стаяла на кухонным стале і сунуўшы яго ў полымя, паклала ў рот містэру Дзігары.
— Гякуй,- прыглушана адказала галава і з ціхім хлыпком знікла.
Гары чуў, як ў містэр Візлі на хаду павітаўся з Білам, Чарлі, Персі і дзяўчынкамі. Праз пяць хвілінаў, ён ужо зноўку быў на кухніў правільна апранутай мантыі і з грэбянцом ў руках.
— Вымушаны спяшацца, хлопцы… добрага вам навучальнага году,- апрануўшы плашч і падрыхтаваўшыся да дызапарацыі, сказаў містэр Візлі Гары, Рону і блізнятам.- Молі, ці ты сама зможаш адвесці дзяцей на Кінгс-Крос?
— Так, канечне,- адказала яна.- Можаш спакойна важдацца са сваім Мільгавокам.
Містэр Візлі знік, а на кухню завіталі Біл і Чарлі.
— Хто тут казаў пра Мільгавока?- спытаўся Біл.- Што ён выкінуў на гэты раз?
— Сцвярджае, што ноччу нехта спрабаваў пракрасціся ў ягоны дом.- адказала місіс Візлі.
— Мільгавок Мудзі?- глыбокадумна спытаўся Джордж, намазваючы мармелад на свой тост.- Хіба гэта не той вар’ят…
— А бацька вельмі добрай думцы пра яго,- сувора заўважыла місіс Візлі.
— Ха, бацька і штэпселі збірае, хіба не?- ціха заявіў Фрэд, як толькі маці выйшла з кухні.- Сарока сароку…
— У свой час Мудзі быў вялікім чарадзеям,- заўважыў Біл.
— А яшчэ ён стары сябра Дамблдора,- дадаў Чарлі.
— Дамблдора таксама цяжкавата нармальным назваць,- прамовіў Фрэд.- То бок, ён канечне геній і ўсё такое, але…
— Хто такі ГЭТЫ Мільгавок?- спытаўся Гары.
— Цяпер ён на пенсіі, а калісці ў міністэрстве працаваў.- адказаў Чарлі.- Я неяк бачыў яго, калі тата ўзяў мяне малога з сабой на працу. Мудзі быў аўрорам… паляўнічым за цёмнымі чарадзеямі…- заўважыўшы збянтэжаны выраз на гарыным твары, растлумачыў Чарлі,- і адзін з лепшых… Палова азкабанскіх камераў напоўніліся дзякуючы толькі яму. За свае жыццё ён нажыў сабе шмат ворагаў, хаця… з большага гэта чальцы сем’яў тых, каго ён злавіў… Аднак, як я чуў, пад старасць ён зрабіўся сапраўдным параноікам. Ані ня верыць нікому. І ў кожным бачыць цёмнага чарадзея.
Біл і Чарлі вызваліся дапамагчы праводзіць дзяцей на Кінгс-Крос. Аднак Персі заявіў, што ён шалена выбачаецца, але яму сапраўды трэба працаваць.
— Цяпер, калі я сапраўды патрэбен містэру Краўчу,- аб’явіў ён,- я ўжо не магу браць шмат адгулаў.
— Ну, вядома, Персі, вядома.- з сур’ёзным тварам прамовіў Джордж.- І тады ён нарэшце вывучыць тваё прозвішча.
Тым часам, місіс Візлі мела адвагу схадзіць на вясковую пошту і замовіць там па тэлефоне тры маглаўскіх таксі да Лондану.
— Артур паспрабаваў пазычыць машыны ў міністэрстве,- на вуха Гары шапнула місіс Візлі, пакуль яны стаялі на вымытым дажджом двары і назіралі за тым, як таксісты спрабавалі запхнуць у багажнікі сваіх машынаў, шэсць цяжкіх хогвартскіх валізаў,- але там не знайшлося ані не воднай вольнай… а мой ты божачка, здаецца яны не надта задаволены, не?
Гары не адважыўся сказаць місіс Візлі, што маглаўскія таксісты зарэдка перавозяць пераўзбуджаных соваў, а галасіў так, што закладала вушы. Да таго ж гэтаму не надта паспрыяла тое, што калі выпадкова расчынілася фрэдава валіза адтуль выляцела колькі легендарных феерверкаў доктара Флібусцьера і таксіст загаласіў ад болю, бо ў ягоную нагу ўчапіўся Крукшанс.
Падарожжа да Лондану было не надта прыемным, бо заднія сядушкі прыйшлося дзяліць з валізамі. Да таго ж, Крукшанс не адразу супакоіўся пасля феерверкаў і пакуль яны дабраліся да вакзалу, Гары, Рон і Герміёна былі моцна падрапаны. Таму, калі яны нарэшце даехалі да Кінгс-Крос, яны адчулі сапраўдную палёгку, нават ня гледзячы на тое, што дождж пачаў ліць мацней і пакуль яны перайшлі ажыўленую вуліцу, каб патрапіць на вакзал, усе былі ўшчэнт змоклыя.
Гары ўжо прызвычаўся да дзіўнага спосабу перахода на платформу дзевяць і тры чвэрці. Дзеля гэтага трэба было ісці наўпрост на як быццам бы суцэльную металёвую калону, што раздзяляла платформы дзевяць і дзесяць. Адзінай складанасцю было, перасоўвацца так, каб не прыцягнуць да сябе ўвагі маглаў. Сёння вырашылі ісці групкамі. Гары, Рон і Герміёна (якія былі самымі прыкметнымі з‑за таго што пры іх меліся Свістундзік і Крукшанс) пайшлі першымі. Яны недбала супыніліся ля калоны, бесклапотна аб нечым размаўляючы, крыху звярнулі ўбок, прайшлі наўпрост праз яе… і імгненна перад іхнімі вачыма ўзнікла платформа дзевяць і тры чвэрці.
Ля платформы стаяў пунсовы паравоз Хогвартс Экспрэсу, ухутваючы платформу аблакамі пару, ад чаго навучэнцы і бацькі, што іх праваджалі выглядалі бы цёмныя здані. Пачуўшы ў паравай смузе вухкане шматлікіх соў, Свістундзік залямантаваў яшчэ мацней. Знайшоўшы вольныя месцы ў сярэдзіне цягніка і запхнуўшы ў купэ свае валізы, Гары, Рон і Герміёна выскачылі на платформу, каб развітацца з Білам, Чарлі і місіс Візлі.
— Мы ўбачымся ранней чым ыы думаеце,- абняўшы на развітанне Джыні, сказаў Чарлі.
— Якім чынам?- пранікнённа спытаўся Фрэд.
— Самі ўбачыце,- адказаў Чарлі.- Толькі Персі не кажыце… бо ўрэшце рэшт “гэта сакрэтная інфармацыя, да таго часу, пакуль міністэрства не вырашыць яе агучыць”.
— Так, шкада, што я сам вяртаюся ў школу ў гэтым годзе,- запхнуўшы рукі ў кішэні і задумленна пазіраючы на цягнік, прамовіў Біл.
— ЧАМУ?- раздражнённа спытаўся Джордж.
— Вас чакае вельмі цікавы год,- бліскаючы вачыма, паведаміў Біл.- Хоць бы ў мяне атрымалася ўзяць пару выходных дзён, каб пад’ехаць і паглядзець на усё самаму…
— Крыху паглядзець на ШТО?- спытаўся Рон.
Аднак, у гэты самы момант адчуўся свісток паравоза і місіс Візлі настойліва падштурхнула дзяцей да вагона.
— Дзякуй вам за тое, што запрасілі ў госці, місіс Візлі.- высунуўшыся ў акно купэ прамовіла Герміёна.
— Так, місіс Візлі, дзякуй вам за ўсё,- сказаў Гары.
— Вох, я заўжды вам рада, любыя мае,- адказала жанчына.- І запрашаю вас на Каляды, хаця… вы напэўна пажадаеце ў Хогвартсе застацца, бо… сёе тое можа здарыцца.
— Мама!- раздражнённа заявіў Рон.- Вы трое нешта ведаеце, так?
— Я ўпэўнена, ужо ўвечары вы самі пра ўсё даведаецеся,- усміхнуўшыся прамовіла місіс Візлі.- Як гэта будзе захапляльна… і, дарэчы, як я рада, што правілы змянілі…
— Правілы чаго?- у адзін голас спыталіся Гары, Рон і Фрэд з Джорджам.
— Прафесар Дамблдор, я ўпэўнена, сам вам аб усім раскажа… ну, паводце сябе прыстойна.. Фрэд, Джордж, ці ЧУЕЦЕ?
Гучна засыкаўшы поршнямі, цягнік пакрысе пачаў рух.
— Дык, скажыце нам, што павінна адбыцца ў Хогвартсе!- крыкнуў Фрэд маці, Білу і Чарлі, што пабеглі па платформе за цягніком.- Якія правілы змяніліся?
Але місіс Візлі ў адказ толькі ўсміхнулася і памахала дзецям рукой. І перш чым цягнік павярнуў за станцыі, яна, разам з дызапарыявала Біламі і Чарлі.
Гары, рон і Герміёна вярнуліся ў купэ. Па вокнах тарабаніў буйны дождж і праз іх немагчыма было ўбачыць хаця нешта. Раскрыўшы сваю валізу Рон дастаў з яе бардовую мантыю і кінуў яе на клетку са Свістундзікам, каб заглушыць ягоны галас.
— Бэгмэн таксама намагаўся нам сказаць аб тым, што ў Хогвартсе нешта павінна адбыцца,- раззлавана прамовіў ён, сядаючы побач з Гары.- Ці памятаеце? Там, на кубку свету. А мая ўласная маці нічога не пажадала сказаць. І што самае цікавае…
— Шшш!- прыціснуўшы палец да вуснаў, нечакана сыкнула Герміёна і паказала на дзверы купэ. Гары і Рон прыслухаліся. Праз шчыліну яны пачулі знаёмы цягучы голас.
-… бацька насамрэч намагаўся адправіць мяне ў Дурмстранг. Ён асабіста знаёмы з ягоным дырэктарам. Вы ж ведаеце, што мой бацька думае пра Дамблдора – гэтага аматара глеекровак… дык вось, у Дурмстранг падобную набрадзь не прымаюць. Але маці не пажадала, каб я ехаў так далёка. Бацька кажа, што ў Дурмстрангу зусім па іншаму ставяцца да цёмных мастацтваў. Там сапраўды вывучаюць ІХ, а не нейкую дурную абарону, як ў нас…
Герміёна на дыбачках падыйшла да дзвярэй купэ і з сілаю іх зачыніла, каб не чуць Малфоя.
— Ён лічыць, што Дурмстранг задаволіў бы яго мары?- раззлавана прамовіла яна.- Ну хай бы ён каціўся б ТУДЫ. І нам бы не прыйшлося больш з ім важдацца.
— Дурмстранг – гэта што, яшчэ адна чарадзейская школа?- спытаўся Гары.
— Так,- сапучы носам адказала дзяўчынка.- І ў яе жудасная рэпутацыя. У “Характарыстыцы навучальных магічных устаноў у Еўропе” кажуць, што там за шмат ўвагі аддаецца на вывучэнне цёмных мастацтваў.
— Я, здаецца, нешта пра яе чуў,- няўпэўнена заявіў Рон.- Дзе яна знаходзіцца?
— Ну,- узняўшы брові прамовіла Герміёна,- гэтага ніхто ня ведае.
— Эээ.. і чаму?- спытаўся Гары.
— Чарадзейскія школы спрадвеку супернічалі між сабой. Вось Дурмстранг з Бабатонам і схаваліся ад чужынцаў, каб толькі ніхто не выведаў іхнія сакрэты,- як ніколі нічога растлумачыла Герміёна.
— Не дуры галавы,- зарагатаў Рон.- Дурмстранг павінен быць недзе аднаго памеру з Хогвартсам. І як жа ты схаваеш гэткі агромісты замак?
— Але ж Хогвартс ТАКСАМА прыхаваны,- са здзіўленнем на твары паведаміла Герміёна.- Гэта вядома ўсім… усім хто хаця б прачытаў “Гісторыю Хогвартса”
— То бок, толькі ты,- сказаў Рон.- І што далей… якім чынам мажліва схаваць такі замак, як Хогвартс.
— З дапамогай магіі,- адказала дзяўчынка.- Калі на Хогвартс паглядзіць хтосьці з маглаў, ён убачыць толькі трухлявыя старадаўнія руіны, а над уваходам шыльду: “УВАГА! УВАХОД ЗАБАРОНЕНЫ, ІСНУЕ НЕБЯСПЕКА АБРУШВАННЯ!”
— Дык штго, Дурмстранг для чужых таксама выглядае, як руіны?
— Мабыць і так,- паціснуўшы плячыма адказала Герміёна,- ці скарысталіся супрацьмаглаўскай бяспекай, як на стадыёне падчас кубку свету. А, каб яго не знайшлі чарадзеі з іншых краінаў, замак знемапавалі…
— Замак чаго..?
— Знемапавалі! Ну, то бок зачаравалі такім чынам, каб яго нельга было нанесці на мапу?
— Эээ… ну, добра – добра,- замармытаў Гары.
— Але, мне здаецца, што Дурмстранг знаходзіцца недзе далёка на поўначы,- глыбокадумна прамовіла Герміёна,- таму што часткай іхняй школьнай формы з’яўляюцца падшытыя футраю плашчы.
— Вох, а як было б добра,- замроенна сказаў Рон,- сапхнуць Малфоя з якога-небудзь ледніка, а абставіць, як быццам гэта — няшчасны выпадак… Шкада, маці не дазволіла яму…
Цягнік павярнуў на поўнач і залева ўсё больш і больш узмацнілася. Неба пацямнела, а вокны запацелі так моцна, што ўжо па апоўдні ў вагонах запаліліся ліхтары. Грукат вазочка з прысмакамі абвясціў аб набліжэнні ланча. Гары набыў груду пірожных кацялкоў і пачаставаў імі сяброў.
Ланч скончыўся і ў госці да іх завіталі сябры па школе – Шымас Фініган, Дын Томас і Нэвіл Лонгботам – круглатвары хлопец з надзвычай дзіравай памяцью, якога выхоўвала грозная бабуля. На грудзях Шымаса па ранейшаму красавалася ірландцкая разэтка, якую яшчэ не пакінулі апошнія кроплі магіі і тая, хай і вельмі ціха, працягвала пішчаць: “Трой! Малет! Маран!”. Мінула поўгадзіны. Герміёне надакучыла слухаць, як хлопцы без перадыху абмяркоўваюць квідытч, яна адклала “Стандартную кнігу” і прынялася за самастойнае вывучэнне замовы выклікання.
Нэвіл з зайздрасцю слухаў, як другія хлопцы дзяліліся ўражаннямі аб чэмпіянаце.
— А вось бабуля не пажадала ехаць,- няшчапсным голасам прамовіў Нэвіл.- І квіткі не набывала. Але, мяркуючы па вашым словам, было супэрскі.
— А то,- адказаў яму Рон.- Вось, Нэвіл, глядзі…
Пакорпаўшыся ў сваёй валізе, Рон выцягнуў мініятурную фігурку Віктара Крума.
— Ёй, А НІШТО САБЕ,- з зайздрасцю прамовіў Нэвіл, калі Рон пасадзіў фігурку на ягоную пухлую руку.
— Мы бачылі яго, як цябе зараз,- сказаў яму Рон,- бо сядзелі ў верхняй ложы…
— Першы і апошні раз у жыцці, Візлі.
У дзвярах купэ стаяў Драко Малфой, якога як заўжды суправаджалі велічэзныя, бандыцкага выгляду сябрукі Крэйб і Гойл, якія здавалася за лета выраслі яшчэ на фут кожны. Магчыма, Драко падслухаў іхную размову праз дрэнна зачыненыя Шымасам і Дынам дзверы.
— Ня памятаю, каб запрашаў цябе сюды, Малфой,- халодна прамовіў Гары.
— Візлі… ШТО гэта?- кажучы пальзам на клеткі Свістундзіка, усклікнуў Малфой. З клеткі самым відавочным чынам звістаў і пагойдваўся ў такт руху цягніка рукаў са старажытнымі карункавым манжэтамі, які належыў ронавай параднай мантыі.
Рон хацеў схаваць мантыю, але Малфой яго апярэдзіў. Ён схапіў мантыю за рукаў і прыцягнуў да сябе.
— Вы на гэта толькі паглядзіце!- ашалела загаласіў Малфой, кажучы мантыю Крэйбу і Гойлу.- Візлі, ты ж не думаеш гэта АПРАНУЦЬ? Хаця… у 1890‑м годзе, гэта быў апошні піск моды…
— Лайна табе ў рыла, Малфой!- адказаў Рон, зрабіўшыся колеру параднай мантыі. ён выхапіў вопрадку з малфоевых рук. Той ажно завыў ад паглумлівага смеху, а разам з ім калаціліся ад дурнога рогата Крэйб і Гойл.
— А што, Візлі… будзеш удзел браць? Ну там, каб прынесці хоць крыху славы для сваёй сям’і. Ці грошаў… як бы выйграў, набыў бы сабе хоць якую прыстойную вопрадку…
— Ты гэта аб чым?- гыркнуў Рон.
— Пытаюся: “ЦІ БУДЗЕШ ТЫ БРАЦЬ УДЗЕЛ?”- паўтарыў Малфой.- Можа ты, Потэр? Ты ж ніколі не прапусцеш магчымасці паказаць сябе?
— Альбо растлумач, пра што ты кажаш, Малфой, альбо ідзі прэч,- адарваўшыся ад чытання “Стандартнай кнігі замоваў”, прамовіла Герміёна.
На бледным твары Драко з’явілася трыюмфальная посмішка.
— Толькі не кажы, што нічога НЯ ВЕДАШ?- з насалодаю ў голасе, спытаўся ён.- У цябе ж бацька і брат у міністэрстве працуюць і ты НІЧОГА ня ведаеш? Пане Божа, МОЙ бацька расказаў мне пра ўсё яшчэ невядома калі… а яму расказаў Карнэліюс Фадж. Хаця мой бацька цесна звязаны з першымі асобамі міністэрства… а твой хутчэй за ўсё займае зусім дробную пасаду, каб ведаць нешта падобнае… можа пры ім падобнае нават не абмяркоўваюць…
Не супыняючы смех, Малфой паклікаў Крэйба і Гойла і ўтраіх яны зніклі ў калідоры.
Рон ускочыў на ногі і зачыніў дзверы з такой сілаю, што нават разбіў у іх шкло.
— РОН!- з дакорам прамовіла Герміёна. Яна выцягнула палачку з кішэні, прамармытала “Рэпара!” і шкло склаўшыся разам ізноў заняло сае месца ў дзвярах.
— Ай… ён толькі робіць выгляд, быццам ведае тое, чаго ня ведаем мы…- гыркнуў Рон.- “Бацька цесна звязаны з першымі асобамі міністэрства”… Тата даўно мог бы пайсці на падвышэнне… але яму падабаецца справа, якой ён займаецца…
— Так… мы ведаем,- ціха сказала Герміёна.- І Рон, не дазваляй Малфою чапляцца да цябе…
— Я! Дазваляю чапляцца да мяне! Няўжо!- адказаў хлопец, схапіў адзін з пірожных кацялкоў і паклаўшы яго ў рот, прыняўся люта жаваць.
Усю далейшую паездку Рон прабываў у благім настроі. Ён ані не з кім не размаўляў, калі ўсе пераапраналіся ў школьныя мантыі і ўсё яшчэ злаваў, калі цягнік пакрысе пачаў запавольваць рух і нарэшце супыніўся на ўхутанай цемрай платформу станцыі Хогсмід.
Дзверы ў вагоны адчыніліся і над іхнымі галовамі загрукатаў гром. Прыхіліўшы галовы і жмурачыся ад дажджу сябры пакінулі цягнік. Герміёна захутала Крукшанса ў плашч, а Рон пакінуў парадную мантыю на клетке са Свістундзікам. Залева набрала такой сілы, што здавалася бы на іх бесперапынна вёдрамі льюць ільдзяную ваду.
— Здароў, Хагрыд!- пракрычаў Гары, убачыўшы на дальнім канцы платформы гігантцкую постаць.
— Як сам, Гары?- пракрычаў Хагрыд у адказ і памахаў ім рукой.- Убачымса на банкець, калы толькі ні патонім!
Згодна з традыцыяй, усе першагодкі ў суправаджэнні Хагрыда плылі ў Хогвартс праз возера на маленечкіх чаўнах.
— Аёй,- палка заўважыла Герміёна,- нават не ўяўляю падарожжа праз возера ў такое надвор’е.
Дрыжучы, сябры, разам з астатнімі вучнямі пакінулі цёмную платформу і накіраваліся туды дзе іх ўжо чакала сотня бясконных экіпажаў. Гары, Рон, Герміёна і Нэвіл забраліся ў адзін з іх, зачынілі са стукам дзверы і праз колькі хвілінаў, экіпаж моцна хістаючыся з грукатам рушыў па лужах у бок хогвартсаўскага замка.

Папярэдні раздзел | Наступны раздзел

Опубликовать в Facebook.com Опубликовать в twitter.com