Раздзел 12. Трывядзмарскі турнір | Гары Потэр і Келіх агню

Пад павевамі наванароджанага шторму, карэты небяспечна гайдаючыся, праз аточаную калонамі з крылатымі дзікамі браму, уехалі на тэрыторыю школы. Прытуліўшыся да шкла, Гары назіраў, як пакрысе набліжаюцца цмяныя і мігатлівыя за завесаю дажджу ахенчыкі хогвартскіх вокнаў. Небасхіл прасякла маланка. Тым часам карэты супыніліся перад магутным каменным ганкам і вялізнымі дубовымі дзвярыма ўваходу. Вучні выскоквалі са сваіх карэтаў і па каменных сходах ганку спяшаліся ў замак. Як і ўсе астатнія вучні Гары, Рон, Герміёна і Нэвіл выскачылі надворах і пабеглі, супыніўшыся, каб азірнуцца толькі шчасна трапіўшы ў агромісты, асветлены паходнямі, пячорападобны вестыбюль з яго пышнай мармуроваю лесвіцай.
— Дзяры мяне ліхаманка,- хістаючы галавой бы сабака, прамовіў Рон.- Я вымак ажно да касцей. Калі так пойдзе далей возера выйдзе са сваіх берагоў… АЙ!
Са столі, наўпрост на галаву Рона зваліўся вялізны напоўнены вадой паветраны шар. Ушчэнт прамоклы, той пахіснуўся ў бок Гары і тут чарговая вадзяная бомбачка ледзь не трапіўшы ў Герміёну разляцелася аб падлогу ля гарыных ног, канчаткова прамачыўшы ягоныя красоўкі і шкарпэткі. Усе хто был вакол тройцы ўскрыкнулі і пачалі адпіхваць адно аднаго з лініі бамбавання. Узняўшы вочы да столі, хлопчык ўбачыў у дваццаці футах па-над сабой полтэргейста Піўза – маленечкага чалавечка з востраканцовым капелюшом на галаве і памаранчавым гальштукам-бабачкай на шыі. Скрывіўшы ў засяроджанасці свой шырокі, шкодны твар, той цэліўся ў чарговую ахвяру.
— ПІЎЗ!- пракрычаў нечый разлютаваны голас.- Піўз, зараз жа спускайся. ЗАРАЗ ЖА!
Намесніца дырэктара і галава грыфіндорскага Дому, прафесарка МакГонагал куляй выскачыла з галоўнай залы. Падслізнуўшыся на мокрай падлозе, яна была вымушана ухапіцца за герміёніну шыю.
— Ай… прашу прабачэння, міс Грэйнджэр…
— Усё добра, мадам прафесар!- паціраючы горла, прасіпела ў адказ дзяўчынка.
— Піўз, я каму кажу спускайся, ЗАРАЗ ЖА!- паправіўшы капялюш і зірнуўшы на полтэргейста праз свае акуляры ў квадратнай аправе прараўла прафесарка.
— А што, я нічога!- выскаліўшыся адказаў той, калі чарговая бомбачка павалілася ў колькіх футах ад дзяўчат пяцігодак, якія схаваліся ад бамбавання ў галоўнай зале.- Усёроўна яны ўжо мокрыя. Дададзім яшчэ крыху! Ііііііііііх!- яшчэ адзін напоўнены вадой шарык прызямліўся на падлогу ля купкі другагодак, якія толькі што ўвайшлі ў вестыбюль.
— Я іду за дырэктарам!- пракрычала МакГонагал.- Папярэджваю цябе, Піўз…
Полтэргейст паказаў ёй языка, кінуў застаўшыеся бомбы і па-вар’яцку гігікаючы ірвануў уверх па сходах.
— Ну, не затрымлівайцеся!- павярнуўшыся да натоўпу прамоклых наскрозь вучняў, рэзка усклікнула прафесарка.- Хуценька ў галоўную залу, хуценька!
Слізгаючы па мокрай падлозе вестыбюлю, Гары, Рон і Герміёна рушылі да галоўнай залы. Рон адкінуў з твару мокрыя валасы, нешта люта марымычучы сабе пад нос.
Галоўная зала, упрыгоданая для пачаткагодняга банкетавання, як і заўсёды выглядала пышна. Залатыя талеркі і кубкі бішчалі ў святле соцень свечак, што наўпрост плавалі ў паветры па-над сталамі. За чатырма, стаялымі ў зале сталамі сядзелі і балбаталі адно з адным шматлікія вучні, а за пятым сталом, што месціўся ля дальняй ад дзвярэй сцяны, тварамі да навучэнцаў, сядзелі настаўнікі і іншы персанал. Тут было сапраўды цёпла. Прамінуўшы слізэрынскі, рэйвенклоскі і хафлпафскія сталы, Гары, Рон і Герміёна ўселіся за сталом, які належыў іхнаму Дому, паблізу ад Амаль Безгаловага Ніка, які быў грыфіндорскім прывідам. Той зазвычай быў апрануты ў свой старажытны камзол пышны карункавы каўнер якога, адначасова быў дастаткова святочны і да таго ж дазваляў не надта гайдацца, яко амаль адсечанай галаве.
— Вечар добры,- ззяючы прамовіў Нік.
— Ужо хто б казаў,- зняўшы красоўкі і выліваючы з іх ваду, адказаў Гары.- Спадзяюся яны паспяшаюцца з сартаваннем, а то я паміраю з голаду.
Сартаванне новапрыбылых навучэнцаў па дамах праходзілі штогод, але ў сувязі са склаўшыміся, да таго ж не надта прыемнымі абставінамі, Гары прысутнічаў толькі на ўласным размеркаванні, таму зацікаўлена чакаў, што адбудзецца цяпер.
— Здаровішча, Гары!- данесся задыханы ад ўзбуджэння голас з дальняга кутку стала.
Голас належыў Коліну Крыві, трэцягодке для якога Гары быў нечым накшталт героя.
— Здароў, здароў, Колін,- насцярожана адказаў хлопец.
— Гары, Гары, ведаеш што? Здагадайся? Мой брат, Дэніс! Яго таксама прынялі ў школу!
— Нууу… супэр!- толькі і змог адказаць Гары.
— Ён такі шчаслівы!- амаль падскокваючы на сваім крэсле, прамовіў Колін.- Спадзяюся, ён таксама трапіць да нас у Грыфіндор! Будзеш за яго кулачкі трымаць, Гары, а, будзеш?
— Эээ… ну, добра, добра,- адказаў той і зноўку развярнуўся да Рона, Герміёны і Амаль Безгаловага Ніка.- Браты і сёстры, яны ж звычайна трапляюць у адзін і той жа Дом, так?- спытаўся ён. Хлопчык меркаваў па сям’і Візлі ўсе чальцы якой былі ў Грыфіндоры.
— Не, зусім не абавязкова,- адказала Герміёна.- Вось у Парваці Паціл сястра пайла да Рэйвенкло. Яны блізняты і можна было вырашыць, што яны павінны быць разам, але ж…
Гары паглядзеў на настаўніцкі стол. Здавалася там было значна больш месца, чым звычайна. Канечне, Хагрыд усё яшчэ перавозіў першагодак праз возера, а прафесарка МакГонагал кіравала прыбіраннем вады з падлогі вестыбюлю. Але заставалася яшчэ адно вольнае месца і Гары ўсё ня мог ўцяміць каго не хапае.
— А дзе ж новы выкладчык абароны ад Цёмных Мастацтваў?- спыталася Герміёна, якая таксама глядзела ў той бок.
На іх памяці яшчэ ніводзін з настаўнікаў па абароне ад Цёмных Мастацтваў не пратрымаўся на сваёй пасадзе больш за год. З іх усіх Гары падабаўся больш за ўсё прафесар Люпін, які звольніўся ў мінулым годзе. Хлопчык ўважліва адзірнуў стол, але там не было ані не аднаго новага твару.
— Можа не знайшлі анікога, хто б даў згоду?- з трывогай на твары прамовіла Герміёна.
Гары старанна аглядзеў настаўніцкі стол. Маленечкі прафесар Флітвік, які выкладаў замовы, сядзеў на вялікім стосе падушак ля настаўніцы зёлазнаўства – прафесаркі Спроўт. З капелюшом, які набакір сядзеў на яе сівым валоссі, Спроўд аб нечым размаўляла з выкладчыцай астраноміі прафесаркай Сіністрай. Па другі бок ад Сіністры сядзеў жоўтаскуры, круканосы і лоевавалосы вучыцель зеллеварства Снэйп – самы нелюбімы Гары хогвартскі настаўнік. Нянавісць Гары да Снэйпа можна было параўнаць з ненавісцю Снэйпа да самога Гары, нянавісць, якая значна ўзмацнілася ў мінулым годзе, калі хлопчык дапамог Сірыюсу – з якім Снэйп варагаваў яшчэ ў іх школьныя гады – уцячы з пад самага надмерна доўгага носа зеллевара.
Следам за Снэйпам было вольнае крэсла за якім, меркаваў Гары, павінна была сядзець прафесарка МакГонагал. А за пустым крэслам, у цэнтры стала сядзеў дырэктар школы прафесар Дамблдор, апрануты ў пышную цёмна-зялёную мантыю з вышытымі на ёй шматлікімі зорамі і месяцамі. Доўгія срэбныя валасы і барада дырэктара блішчалі ў святле свечак. Дырэктар сядзеў абапёршыся падбароддзем на кончыкі доўгіх і тонкіх пальцаў складзеных разам і праз свае акуляры паўмесяцы глядзеў у столю, як быццам аб нечым задумаўшыся. Хлопчык таксама ўзняў угару вочы. Столя ў галоўнай зале была зачаравана такім чынам, што адлюстроўвала неба знадворку і Гары яшчэ ніколі не бачыў, каб яна была гэдкай непагоднай. Па ёй бесперапынна ляцелі фіялетава-чорныя хмары, а калі з вуліцы даносіўся грукат навальніцы, столю таксама прасякала маланкай.
— Ну, хутчэй ужо, хутчэй,- стагнаў побач з Гары Рон.- Я цяпер з’еў бы цэлага гіпагрыфа.
Не паспелі з ягоных вуснаў зляцець апошнія словы, як дзверы ў галоўную залу адчыніліся і адтуль да настаўніцкага стала ў суправаджэнні прафесаркі МакГонагал рушыў даўжэзны шэраг першагодак. І калі Гары, Рон і Герміёна былі мокрымі, што было сказаць пра новапрыбыўшых. Здавалася возера яны перасякалі ўплынь, а не чоўніках. Першагодкі выстраіліся ў лінію перад настаўніцкім сталом, тварыкамі да астатніх вучняў і дрыжалі ад холаду і хвалявання… усе, за выключэннем самага маленькага хлопчыка з мышынага колеру валоссем, які быў апрануты, як здагадаўся Гары, у кратовы шынэлак Хагрыда, які быў настолі вялікі для хлопчыка, што складалася ўражанне, бы той быў загорнуты ў чорны футраны шацёр. Яго маленечкі тварык тырчаў з пад шынэлкавага каўнера і быў да шалу пераўзбуджаным. Устаўшы ў лінію да сваіх перапалоханых аднагодак, малы злавіў погляд Коліна, падняў угору вялікія пальцы і ўрачыста вымавіў:
— А я ў возера зваліўся!- здавалася гэта прынесла яму празмернае шчасце.
Прафесарка Макгонагал вынесла і паставіла наперадзе трохногі зэдлік, на які паклала стары, брудны і зацыраваную чарадзейскі капялюш. Першагодкі, а разам з імі ўсе хто быў у зале ўтаропіліся на яго. Хвіліну-другую панавала цішыня. І тут над самымі палямі ў капелюша як быццам рот, з’явіўся прарэх і ён заспяваў:

“Мяне, год тысячу таму,
У першыню надзелі.
У той час на гэтуя зямлю
Сыйшліся чарадзеі:
З балотаў смелы Грыфіндор,
Хафлпаф з лясных далін,
З гор прыгажуня Рэйвенкло
І з багнаў Слізэрын.

Сыйшліся, Хогвартс заснаваць,
Бо песцілі надзею
Свае навукі выкладаць
Маленькім чарадзеям.
І кожны ўласны Дом стварыў,
Куды малых прымаў,
Якія мелі здольнасць, што
Настаўнік шанаваў.

У Дом свой, Годрык Грыфіндор
Шляхетных браў і смелых;
Шлі да Равэны юнакі,
Што прагны розум мелі;
Да Хафлпаф той рушыў у Дом,
Хто здольны і старанны;
А Слізэрын шукаў таго
Хто быў да ўлады прагным.

Прыйшло ў думкі, праз гады,
Цяжкое ім пытанне:
Хто ж будзе, як памруць яны
Займацца саратаваннем?
І вось, быў з уласнай галавы
Я Грыфіндорам зняты
Ды размяркоўваць у дамы
Я дзетак быў закляты!

Дзіця, не сумнявайся ты
У здольнасцях маіх.
Я ўбачу твой далейшы лёс
Паміж вушэй тваіх!”

Капялюш скончыў сваю песню і зала грыманула ад апладысментаў.
— Калі ён сартаваў нас, песня была іншай,- пляскаючы разам з усімі, заўважыў Гары.
— Ён штогод іншую спявае,- адказаў Рон.- Пэўна гэта страшэнная нудота, быць капелюшом. Вось ён увесь год і складае для сябе новую песню.
Прафесарка МакГонагал развярнула перад сабой вялізны скрутак пергаменту.
— Той, чыё імя я назаву, павінен падыйсці да зэдліка і надзець на галаву Капялюш,- аб’явіла яна першагодкам. Як толькі Капялюш аб’явіць вам ваш Дом, вы павінны падняцца і прайсці да адпаведнага стала.
— Акерлі, Сцюарт!
Хлопчык, імя якога вымавіла прафесарка, заўважна калоцячыся з ног да галавы падыйшоў да зэдліка і сеў, надзеўшы Капялюш.
— РЭЙВЕНКЛО!- аб’явіў той.
Сцюарт зняў Капелюша і паспяшаўся да рэйвенклоскага стала, дзе яго ўжо шчыра віталі пляскамі далоняў. Гары бачыў як першагодку перад тым, як той сеў за стол, мімаходзь падбадзёрыла Цёў, якая была паляўнічай ў квідытчнай камандзе Рэйвенкло і яму самому ў гэты момант хацелася апынуцца за іхным сталом.
— Бэдак, Малькальм!
— СЛІЗЭРЫН!
Апладысменты грымнулі на другім баку залы. Гары бачыў, як Малфой ветліва паляпаў Бэдака па плячы, калі той сядаў за стол да слізэрынцаў. Хлопцу было цікава, ці ведае першагодка, што менавіта з гэтага Дому выйшла больш за ўсё цёмных чарадзеяў і чарадзеек. З боку ад Гары, услед Малькальму Бэдаку зняважліва засвісталі Фрэд і Джордж.
— Брэнстоўн, Элінора!
— ХАФЛПАФ!
— Колдвэл, Оўэн!
— ХАФЛПАФ!
— Крыві, Дэніс!
Маленечкі Дэніс Крыві рушыў наперад, спатыкаючыся ў крысах кратовага шынэлка Хагрыда, а сам Хагрыд тым часам увайшоўшы праз бакавыя дзверы, праціскаўся да стала настаўнікаў. Ён быў ўдвая вышэй і з меньшага ў тры разы шырэйшым за звычайнага чалавека, а яго доўгія, ускудлачаныя, чорныя валасы і барада надавалі яму небяспечнага выгляду… аднак, Гары, Рон і Герміёна ведалі, што гэтае ўражанне падманлівае і сам Хагрыд па сваёй натуры выключна добры. Сядаючы за стол волат падміргнуў сябрам і зірнуў на Дэніса, які ў гэты момант надзяваў на сваю галаву Сартавальнага капелюша. Адтуліна над палямі адкрылася…
— ГРЫФІНДОР!- абвесціў свой вердыкт Капялюш.
Разам з сядзелымі за сталом свайго Дому, пачаў пляскаць Хагрыд. А Дэніс, ззяючы шырокай ўсмешкай, зняў Капялюша, паклаў яго на зэдлік і куляй кінуўся да брата.
— Колін, я ў возеры бухнуўся!- пранізліва крыкнуў ён, сядаючы на вольнае месца за грыфіндорскім сталом.- Гэта было клёва! Нешта падхапіла мяне і штурхнула назад у чоўн!
— Супэр!- усхвалявана адказаў яму Колін.- Дэніс, гэта напэўна быў гіганцкі кальмар!
— КРУТА!- прамовіў Дэніс, як быццам ніхто ніколі, нават у самых дзёрзкіх мроях не мог спадзявацца на тое, што будзе кінуты бурай у небяспечнай глыбіні возера і быць выратаваным агромістай марской пачвараю.
— Дэніс! Глядзі, Дэніс! Ці ты бачыш вунь таго хлопца? Ну, такога з чорным валоссям і акулярамі? Бачыш? ДЭНІС, ТЫ ВЕДАЕШ ХТО ГЭТА?
Гары адвярнуўся і занадта старанна ўтарапіўся на Капялюш, які сартаваў Эму Добс.
А размеркаванне працягвалася: хлопчыкі і дзяўчынкі з рознай ступенню жаха на тварыках падыходзілі да зэдліка. Пакрысе, шэраг перад сталом выкладчыкаў памяньшаўся. Тым часам прафесарка Макгонагал дайшла да літары “М”.
— Вох, хутчэй!- скавытаў, паціраючы жывот, Рон.
— Ну… Рон. Сартаванне нашмат важнейшае за якуюсь ежу,- панаракаў яго Амаль Безгаловы Нік, у той жа момант да хафлпафскага стала накіравалася Лаура Мэдлі.
— А то ж, асабліва калі ты мёртвы,- адгыркнуўся хлопец ў адказ.
— Спадзяюся новые грыфіндорцы будуць на вышыні і не асаромяць наш агульны Дом,- апладуючы Наталі МакДональд, што рушыла да стала Грыфіндору прамовіў Нік.- Мы ж не жадаем, каб перарваўся ланцужок нашых перамогаў?
Вось ужо трэці год запар, грыфіндорцы перамагалі іншых у кубку Дамоў.
— Прычард, Грэм!
— СЛІЗЭРЫН!
— Квірк, Орла!
— РЭЙВЕНКЛО!
І вось, нарэшце, Кевіна Вітбі накіравалі ў Хафлпаф і сартаванне скончылася. Прафесарка ўзяла ў рукі Капелюша і зэдлік на які сядалі вучні і вынесла іх прэч.
— Ужо даўно час,- схапіўшы нож з відэльцам і з прадчуваннем гледзячы на сваю залатую талерку, заявіў Рон.
Прафесар Дамблдор выпрастаўся. Прыязна расставіўшы рукі, ён усміхнуўся вучням.
— Я кацеўбы,- сваім нізкім голасам, які рэхам пакаціўся па зале, прамовіў ён,- сказаць вам яшчэ ўсяго колькі слоў. ПРЫЦЕ ЗА АБЕДЗЬВЕ ШЧОКІ.
— Згода!- гучна сказалі ў адказ Гары і Рон. У імгненне, блюды на стале за якімі яны сядзелі, чароўным чынам запоўніліся прысмакамі.
Амаль Безгаловы Нік з тугой у вачах глядзеў, як Гары, Рон і Герміёна напаюць талеркі.
— Й’ак фа’на,- набіўшы рот, таўчонаю бульбай, прамовіў Рон.
‑Вам, каб вы ведалі яшчэ пашансавала, што вы можаце з’есці хоць штось,- заявіў Нік.- бо сягоння на кухні такое тварылася.
— А? А хто гдагылася?- не паспеўшы праглынуць свой стэйк, спытаўся Гары.
— Піўз,- захістаўшы галавой так, што яна пачала небясечна матляцца, адказаў Нік. Ён падцягнуў вышэй свой карункавы каўнер і працягнуў.- Усё як заўжды. Сам Піўз сцвярджае, што толькі хацеў прыняць удзел у свяце… але тут і казаць няма чаго, вы ж ведаеце, ён ня можа паглядзець на талерку, каб толькі яе не шпульнуць. Мы сабралі прывідную раду… Тоўсты Айцец прапанаваў даць яму яшчэ адзін, самы апошні шанец… але Крывавы Барон быў рашуча супраць гэтага і на мой погляд, ён меў большай рацыі.
Суворы, маўклівы, апрануты ў камзол пакрыты плямамі срэбнай крыві Крывавы Барон быў прывідам слізэрынскага Дому. І ён быў адзінай істотай якая мела хоць які кантроль над Піўзам.
— Так, мы заўважылі, Піўз сягоння быў незвычайна нечым разздлаваным,- змрочна паведаміў Рон.- А што ён нарабіў на кухні?
— Ну, усё як і заўжды,- паціснуўшы плячыма адказаў Амаль Безгаловы Нік.- Сеяў хаас і бязладдзе. Раскідаў па усёй кухні рондалі і патэльні. Заліў супам падлогу. Хатнія эльфы былі перапалоханымі і ашалелымі…
БЗДЫНЬ. Герміёна перакуліла на абруз свой залаты кубак, разліўшы на абрус гарбузовы сок. На белай тканіне абруса імгненна ўзнікла памаранчавая пляма ў колькі футаў велічынёй, але дзяўчынка не звярнула на яе ўвагі.
— ТУТ ёсць хатнія эльфы,- з жахам у вачах спыталася ў Ніка Герміёна,- у ХОГВАРТСЕ?
— Канечне,- здзіўшыся яе рэакцыі адказаў Амаль Безгаловы Нік.- Мне здаецца найвялікшая колькасць ўва ўсёй Брытаніі. Больш за сотню.
— Але ж я ніколі іх тут не бачыла!- заявіла дзяўчынка.
— Ну, хаця б таму, што ўдзень яны амаль ніколі не выходзяць з кухні,- растлучачыў прывід.- Яны пакідаюць яе толькі ноччу, каб троху прыбрацца ў замку… вычысціць каміны і таму падобнае… Ты і не павінна была іх бачыць. Для хатняга эльфа ёсць адзнакай шляхетнасці, калі пра яго існаванне ўвогуле ня ведаюць.
З пашыранымі ад здзіўленння вачыма Герміёна зірнула на Ніка.
— Але ж яны пэўна маюць ЗАРОБАК?- спыталася яна.- У іх ёсць АДПАЧЫНАК, і маюць… маюць бюлетні, пенсіі і таму падобнае, так?
Амаль Безгаловы Нік зарагатаў настолькі моцна, што ягоная галава выслізнула з карункаў каўнера і цяпер боўталася, прымацаваная да цела прывіда толькі рэшткамі скуры і цягліц.
— Бюлетні і пенсіі?- ізноў ускладваючы галаву на шыю і добра замацоўваючы яе ў каўняры, спытаўся Нік.- Але ж хатнія эльфы не жадаюць мець бюлетней і пенсій!
Герміёна зірнула на сваю тралерку, на якой ляжала ледзь толькі кранутая ежа, паклана на яе нож з відэльцам і адштурхнула яе ад сябе.
— Вуй, не дуы, Гэмыона,-, пырснуўшы на Гары дробкамі ёркшырскага пудзінгу з набітага рота, прамовіў Рон.- Ёй… пабач, Гаы…- хлопец праглынуў пудзінг і працягнуў.- Ты не даб’ешся для іх бюлетней, калі памрэш з голаду!
— Рабская праца,- цяжка дыхаючы ад абурэння, прамовіла дзяўчына.- Гэта вячэра зроблена з дапамогаю РАБСКАЙ ПРАЦЫ.
І больш нават не дакранулася да ежы.
Залева ўсё мацней і мацней біла ў высокія, цёмныя вокны галоўнай залы. Знадворку чарговы раз прагрукатаў гром, а чароўную столю прасякла маланка, асвятліўшы залатыя талеркі на сталах. Рэшткі першых блюд на іх зніклі і на іх месцы імгненна з’явіўся дэсерт.
— Глядзі, Герміёна, пірожныя з патакай!- разам са смакотным пахам, што казытаў дзяўчынцы ноздры, спакушаў яе Рон.- Пудзінг з разынкамі! А вось шакаладны торт!
У адказ, дзяўчына зірнула на яго, як быццам прафесарка МакГонагал і Рон здаўся.
Калі і дэсэрт быў знішчаны, а яго апошнія крошкі зніклі з талерак, з‑за стала зноўку падняўся Альбус Дамблдор. Гуд юначых галасоў імгненна супыніўся і цяпер зрабілася мажлівым пачуць грукат залевы і выццё ветру знадворку.
— А цяпер,- з усмешкаю на твары азірнуўшы прысутных, прамовіў дырэктар,- калі ўсе мы нажэрліся-насёрбаліся,- Герміёна хмыкнула з абурэннем,- я хацеў бы папрасіць крышачку вашай увагі і зрабіць колькі аб’яваў.
— Наш наглядчык, містэр Філч папросіў паведаміць вам, што ў гэтым годзе быў пашыраны спіс рэчаў, карыстанне якімі на тэрыторыі школы катэгарычна забаронены. Сярод іх віскатлівыя ёё, драпежныя дыскі фрысбі, найнагонкія бумерангі і таму падобнае. Поўны спіс складаецца з чатырохсот трыццаці сямі назваў і ўсе жадаючыя могуць азнаёміцца з ім ў кабінэце самога містэра Філча.
Куткі яго вуснаў злёгку тузануліся.
— Як заўсёды,- дадаў ён,- навучэнцамі катэгарычна забаронена заходзіць у Лес на замкавай тэрыторыі, а вёску Хогсмід могуць наведваць вучні ад трэццяга году навучання.
— Таксама з вялікім жалем і цяжарам на сэрцы паведамляю вам, што ў гэтым годзе ня будзе міждамовага чэмпіянату па квідытчу.
— ЧАГО?- вохнуў Гары. Ён азірнуўся ў бок Фрэда і Джорджа, якія таксама, які і ён сам гулялі ў грыфіндорскай камандзе па квідытчу. Але блізняты адно толькі безгучна варушылі воснамі занадта ашаломленыя, каб вымавіць хаця б гук.
— Гэта,- працягваў дырэктар,- звязана з мерапрыемствам, якое пачнецца ў кастрычніку і працягнецца ажно да заканчэння навучальнага году. Яно адцягне на сябе амаль усі сілы і энэргію нашых настаўніка… аднак, я ўпэўнены, што ўсе вы атрымаеце ад гэтай падзеі наймацнейшае задавальненне. Такім чынам, дазвольце аб’явіць вам, што ў гэтым годзе у Хогвартсу…
Моцны выбух грымотаў перарваў дырэктара, а дзверы ў галоўную залу нечакана адчыніліся.
На парозе стаяў, абапіраючыся на доўгі кій, захутаны ў чорную дарожную мантыю чалавек. У бок незнаёмца павярнулі галовы ўсе сядзелыя за сталамі ў галоўнай зале і тут зачараваную столю асвятліла чарговая бліскаўка. Незнаёмец сцягнуў каптур, патрос грываю доўгіх, напалову сівых валос і рушыў да стала настаўнікаў.
Кожны ягоны крок глухім ЦЯЖКІМ рэхам разносіўся па зале. Чалавек дасягнуў настаўніцкага стала і з цяжкасцю пакульгаў да Дамблдора. Прасякнуўшы столю, чарговая маланка нечакана асвятліла твар незнаёмца. Герміёна вохнула.
За ўсё сваё жыццё, Гары ані не бачыў падобнага аблічча. Здавалася, яно было выразана з вытрыманага дрэва не надта ўдалым майстрам, які да таго ж толькі прыблізна разумеў, як павінен выглядаць твар чалавека. Кожная цаля скуры ў незнаёмца, была пакрыта шнарамі, рот нагадваў глыбокую касую рану, два таго ж бракавала значнай часткі носа. Але больш за ўсё, палохалі вочы мужчыны.
Адно з іх уяўляла сабой маленечкую чорную пацерку. Другое ж наадварот было агромістым, круглым як манета і да тагож боакітна сіняга колеру. Гэтае вока бесперапынна, не міргаючы і цалкам незалежна ад другога, круцілася ўва ўсе бакі. Яно рушыла ўвер, уніз, управа, улева… пасля чаго крутанулася ўсярэдзіну галавы незнаёмца, і так што іншыя маглі бачыць толькі бялок.
Незнаёмец наблізіўся да Дамблдора і працягнуў яму руку, пакрытую шнарамі ня меньш чым ягоны твар. Дырэктар паціснуў яе і прашапатаў чалавеку некалькі словаў, якія Гары не змог разабраць. Складалася ўражанне, што Дамблор аб нечым пытаецца ў незнаёмца, які ківаў галавой і нешта адказваў напаўголасу. Нарэшце, дырэктар кіўнуў і жэстам паказаў прыбыламу на вольнае крэсла праваруч сябе.
Той сеў, хістнуў галавой, адкідаючы сівое валоссе з твару, падсунуў да сябе талерку з кілбаскамі, наблізіў яе да таго што засталося ад носу і ўважліва панюхаў. Потым, выцягнуў з кішэні маленечкі ножык, накалоў на яго кілбаску і прыняўся есці. Пры гэтым, звычайнае яго вока глядзела на кілбаску, а вялізнае і блакітнае працягвала шалена мільгаць у сваёй вачніцы, назіраючы за залай і сядзелымі за сталамі навучэнцамі.
— Калі вы не супраць,- жвава перарваў цішыню Дамблдор,- я хацеў бы прадставіць вам нашага новага настаўніка па Абароне ад цёмных мастацтваў — прафесара Мудзі.
Звычайна, кожнага новага настаўніка сустракалі апладысментамі. Аднак, на гэты раз ніхто з навучэнцаў і супрацоўнікаў школы нават не падумаў папляскаць далонямі. Адзіным выключэннем былі толькі Дамблдор і Хагрыд, але іхныя пляскі змрочным рэхам пранізалі запанаваўшую цішыню, таму яны хутка супыніліся. Астатнія ж здавалася былі занадта ашаломлены экстравагантным выглядам новапрыбылага настаўніка, каб рабіцьб нешта большае чым проста моўчкі глядзець на яго.
— Мудзі?- прамармытаў Гары Рону.- МІЛЬГАВОК МУДЗІ? Той самы, якому твой бацька кінуўся на дапамогу сёння раніцай?
— Мабыць, мабыць,- ціхім, поўным пашанай голасам адказаў той.
— А што з ім здарылася?- шэптам спыталася Герміёна.- Што з ягоным ТВАРАМ?
— Без уявы,- таксама шэптам адказаў Рон, з захапленнем пазіраючы на Мільгавока.
Але самога Мудзі, гэткі не асабліва цёплы прыём хваляваў мала. Цалкам праігнараваўшы збан з гарбузовым сокам, ён палез у сваю мантыю, выцягнуў адтуль біклажку і зрабіў добры глыток. Пры гэтым, крыса яго мантыі крыху узнялася над падлогай паказаўшы колькі цаляў драўлянай нагі, што скончвалася кіпцюрыстай стапой.
Дамблдор зноўку адкашляўся.
— Як я ўжо пачаў казаць,- з усмешкай пазіраючы на бясконцых вучняў, якія трапятаннем глядзелі на Мільгавока Мудзі,- праз колькі месяцаў мы маем гонар удзельнічаць у адной падзее, падзее, якая адбывалася апошні раз больш за сто год таму. Такім чынам, з вялікім задавальненнем аб’яўляю вам, што ў гэтым годзе наша хогвартская школа будзе прымаць у сябе Трывядзьмарскі турнір.
Гэта што, такі ЖАРТ!- голасна прамовіў Фрэд.
Напружанась, што панавала ў зале з моманту прыбыцця Мудзі, нечакана знікла.
Амаль усе прысутныя рассмяяліся, Дамблдор шаноўна ўсміхнуўся.
— АНІ, містэр Візлі,- адказаў ён,- не жартую. Хаця, калі гаворка пайшла пра жарты, улетку я чуў цудоўны анекдот: прыйшлі ў паб троль, ведзьма і лепрэкон…
Адчулася гучнае кхеканне прафесаркі МакГонагал.
— Эмм… мабыць я лепей раскажу яго як-небудзь потым,- сказаў дырэктар.- На чым я супыніўся? А, так, Трывядзьмарскі турнір… вось, некаторыя з вас, напэўна слаба разумее аб чым ідзе гаворка, таму, спадяюся, ТЫЯ хто ведае пра Турнір дастаткова, прабачаць мяне, калі я крыху растлумачу што ён сабой ўяўляе. А вы тым часам можаце падумаць пра штось сваё.
— Дык вось, Трывядзьмарскі турнір быў заснаваны, каля сямі стагоддзяў таму, як сяброўскае спаборніцтва трох найбуйнейшых чарадзейскіх школ Еўропы – Хогвартса, Бабатона і Дурмстранга. Кожная школа абірала свайго чэмпіёна і тры чэмпіёны змагаліся паміж сабой прымаючы ўдзел ў трох магічных заданнях. Кожная са школ прымала Турнір на сваёй тэрыторыі раз на пяць год і падобные турніры лічыліся найдасканалейшым спосабам наладжваць сувязь паміж юнымі вядзмаркамі і чараўнікамі розных народаў. І так лічылася да той пары, калі колькасць смяротных выпадкаў на турнірах не зрабілася настолькі высокай, што Трыввядзмарскі турнір вырашына было закрыць.
— Смяротныя выпадкі?- з непакоем на твары, прашапатала Герміёна. Але іншыя вучні, здавалася ані не падзялялі яе клопату. Большая частка сядзелых у зале дзяцей з захапленнем перашэптваліся адно з адным, а Гары значна больш цікавіўся інфармацыяй аб самім Турніры, чым турбаваўся аб тым, што нехта загінуў на ім колькі стагоддзяў таму.
— За мінулыя колькі сот год,- працягваў між тым Дамблдор,- адбылося некалькі спроб аднавіць Трывядзьмарскі турнір, але не адна з іх ня мела поспеху. Тым ня меньш камітэт міжнароднага магічнага супрацоўніцтва і аддзел магічных гульняў і спорту нашага міністэрства вырашылі, што надыйшоў час для новай спробы. На працягу лета, усе мы ўпарта працавалі над тым, каб пераканацца, што на гэты раз аніхто з нашых чэмпіёнаў не зазнае смяротнай небясцекі.
Дырэктары Бабатону і Дурмстрангу, разам з прэтэндэнтамі ад сваіх школаў прыбудуць у Хогвартс ў кастрычніку, а выбары трох чэмпіёнаў адбудуцца напярэдадні Хэлоўіна. Неперадузяты суддзя вырашыць, хто з прэтэндэнтаў будзе мець гонар пазмагацца за трывядзьмарскі кубак, каб прынесці хвалу сваёй школе і атрымаць тысячу галеёнаў прызавых грошаў у дадатак.
— Усё, я бяру ўдзел!- прашапатаў нахіліўшыся да стала Фрэд Візлі. Пры адной толькі думцы ад славе і багацці ягоны твар пачаў палаць энтузіязмам. І, як заўважыў Гары, ён ані не быў адзіным, хто бачыў сябе хогвартскім чэмпіёнам. Вучні, якія сядзелі за сталамі іншых Дамоў таксама альбо з захапленнем пазіралі на Дамблдора, альбо палка аб нечым перашэптваліся. Аднак дырэктар працягнуў гаварыць і гоман у зале сціх.
— Я ахвотна веру, што кожны з вас гатовы прыняць удзел у барацьбе за Кубак,- працягваў ён,- аднак, кіраўнікі школ-удзельніц разам з прадстаўнікамі міністэрства магіі, пагадзіліся на увядзенне на Турніры ўзроставых абмежаванняў. Толькі навучэнцам, якія дасягнулі адпаведнага ўзросту, то бок сямнаццаць год і вышэй, будзе дазволена вылучаць свае кандыдатуры на пасаду чэмпіёна. Мы палічылі,- прамовіў крыху грамчэй Дамблдор, колькі навучэнцаў, якія паднялі абураны галас, а блізняты Візлі, відаць было, ашалелі ад лютасці,- гэта неабходнай мерай, тым больш што большасць задач на турніры усё роўна будуць цяжкімі і небяспечным і амаль неверагодна, каб іх адолеў хтось з вучняў ніжэй за шосты ці сёмы год навучэння. І я асабіста паклапачуся над тым,- дырэктар бліснуў светла-блакітнымі вачыма, крадком зірнуўшы на ўзбунтаваныя твары Фрэда і Джорджа,- каб ніхто з непаўнагадовых вучняў не змог падмануць нашага неперадузятага суддзю. Таму, калі вам не споўнілася сямнаццаці год, не марнуйце часу дарма, каб вылучыць сваю кандыдатуру.
— Дэлегацыі Бабатону і Дурмстрангу прыбудуць сюды ў кастрычніку і застануцца тут да канца навучальнага году. І я ведаю вы выкажыце ўсю магчымую ветлівасць у адносінах да нашых замежных гасцей, пакуль яны будуць жыць сярод нас і аднадушна падтрымаеце хогвартскага чэмпіёна ці чэмпіёнку, калі яны будуць абраны. А цяпер ўжо запозна, а я ведаю наколькі важна вам заўтра быць жвавымі і адпачнуўшымі, калі заўтра раніцай вы падымецеся, каб пайсці на заняткі. Таму, усем спаць! Хуценька-хуценька!
Дамблдор зноўку сеў і прыняўся размаўляць аб нечым з Мільгавокам Мудзі. Навучэнцы з моцным скрыгатаннем і грукатам падняліся з‑за сталоў і праз падвоеныя дзверы галоўнай залы накіраваліся да вестыбюлю.
— Яны не могуць так з намі паступіць,- прамовіў Джордж Візлі, які не пайшоў разам з усімі да выхаду, а працягваў стаяць, пазіраючы на Дамблдора.- Нам споўніцца сямнаццаць у красавіку, чаму мы не маем шансу вылучыць сваю кандыдатуру?
— Ім мяне не супыніць,- упарта заявіў Фрэд, таксама люта пазіраючы на настаўніцкі стол.- Чэмпіёнам дазволены такія рэчы, якія нават не сніліся простым людзям. Да таго ж тысяча галеёнаў прызавых!
— Так,- з безуважлівым выразам на твары, сказаў Рон.- Тысяча галеёнаў…
— Пойдзем ўжо,- сказала Герміёна,- інакш застанемся тут адны.
І ўсе разам яны накіраваліся ў вестыбюль. Па дарозе Фрэд і Джордж абмяркоўвалі спосабы, якімі Дамблдор мог бы супыніць тых, каму не было яшчэ сямнаццаці год.
— Слухайце, а што за неперадузяты суддзя, будзе вырашаць, каму быць чэмпіёнам?- спытаў Гары.
— Ня маю паняцця,- адказаў Фрэд,- але нам ўсё адно трэба будзе, як-небудзь яго абдурыць. Думаю пара кропель зелля састарэння могуць дапамагчы, а Джордж?..
— Дамблдор ведае, што вы непаўнагадовыя,- заявіў Рон.
— Так,- пранікліва сказаў Фрэд,- але хіба ж ён будзе абіраць чэмпіёна? Мне здаецца гэты суддзя будзе папросту абіраць лепшага з тых, хто падаць яму заяўку. А Дамблдор паспрабуе перашкодзіць нам зрабіць гэта.
— Аднак, людзі на Турнірах загіналі!- з непакоем у голасе прамовіла Герміёна, калі яны прамінулі схаваныя за габеленам дзверы і пачалі падымацца па вузкіх сходах.
— Так,- безуважліва адказаў ёй Фрэд,- але калі гэта было? І хіба можа быць забава без дзелі рызыкі? Гэй, Рон, што калі мы вынайдзем, як абыйсці Дамблдора? Складзеш кампанію?
— А ты што думаеш?- спытаўся Рон у Гары.- Гэта б крута было, так? Але знаецца ім патрэбны хтось застарэйшы… ня ведаю, ці мы маем дастаткова ведаў…
— Я дык дакладна ня маю,- прамовіў змрочны голас Нэвіла з‑за спінаў Фрэда і Джорджа.- Хаця думаю, бабуля хацела бы каб я прыняў удзел. Яна заўсёды кажа, што я павінен бараніць сямейны гонар. Я папросту быў бы вымушаны… аааааааааай…
Нэвілава нага наўпрост правалілася праз прыступку на сярэдзіне сходаў. У Хогвартсе было даволі шмат гэткіх фальшывых прыступак і для большасці тых хто вучыўся не першы год пераскокваць праз падобныя пасткі было звыклай справай, аднак Нэвіл меў сапраўды дзіравую памяць і ўвесь час губляў пільнасць. Схапіўшы Нэвіла пад пахі, Гары і Рон пачалі цягнуць яго наверх, пад хрыблы смех і грукатанне нейкіх даспехаў на верхняй пляцоўцы сходаў.
— А ну заткнуліся,- сказаў Рон, стукнуўшы даспехам пад забрала.
Ушасцёх яны супыніліся ля ўвахода ў грыфіндорскую вежу, які хаваўся за агромістым партрэтам, апранутай у шоўкавую ружовую сукенку тоўстай жанчыны.
— Пароль?- спыталася Тлустая Пані убачыўшы іх.
— Лухта,- прамовіў Джордж.- мне сказаў яго прэфект у вестыбюле.
Партрэт адсунуўся, адчыняючы адтуліну ў сцяне, праз якую грыфіндорцы трапілі ўсярэдзіну. Круглая грыфіндорская гасцёўня сустрэла іх трэскам агню, сталамі і ўтульнымі мягкімі фатэлямі. Герміёна кінула змрочны позірк на вясёлыя танцы полымя ў каміне. Гары выразна чуў, як дзяўчынка прамармытала “рабская праца” перад тым, як пажадаць усім добрай ночы і знікнуць у адной з дзявочых спалень.
Па вінтавых сходах, Гары, Рон і Нэвіл самі падняліся на самы верх вежы дзе была іхная ўласная спальня. Уздоўж сцяны там стаялі пяць ложкаў з цёмна малінавымі завесамі на балдахінах, ля кожнага з якіх ужо стаялі іх валізы. Дын і Шымас ужо занялі ўласныя ложкі. На сцяне па-над галавой, Шымас павесіў ірладцкую разетку, а Дын прыляпіў плакат з Віктарам Крумам. Стары постэр з вестгэмскай футбольнай зборнай прытуліўся па суседству.
— Дурота,- хістнуўшы галавой на цалкам нерухомых футбалістаў, уздыхнуў Рон.
Гары, Рон і Нэвіл пераапрануліся ў піжамы і забраліся пад коўдры. Нехта… несумненна хтось з хатніх эльфаў… паклаў туды цёплыя вугальныя грэлкі. І было сапраўды зручна ляжаць так і слухаць як знадворку шалее бура.
— Я таксама магу адважыцца…- праз цемру пачуўся сонны голас Рона…- калі Фрэд і Джордж знайдуць спосаб… запісацца на турнір… спроба не хвароба, а?
— Мабыць, мабыць…- перавярнуўшыся на другі бок, адказаў Гары, перад ягонымі вачыма пранасіліся яскравыя выявы будучыні… ён падманвае неперадузятага суддзю і той верыць, што хлопчыку ўжо споўнілася семнаццаць… вось яго абіраюць на хогвартскага чэмпіёна… а вось ён стаіць на полі стадыёна перад ўсёй школай у трыюмфе ўзняўшы рукі ўгору, пад пляск і воклічы прысутных… ён толькі што выйграў Трывядзмарскі турнір… вось сярод расплывістай масы натоўпу ён выразна бачыць Цёў і яе тварык ззяе любоўю…
Выключна задаволены тым, што Рон не мог бачыць гэтай ягонай мроі, Гары ўсміхнуўся ў падушку.

Папярэдні раздзел

Опубликовать в Facebook.com Опубликовать в twitter.com