Раздзел 8. Кубак свету па квідытчу | Гары Потэр і Келіх агню

Сціскаючы ў руках свае набыткі, уся кампанія на чале з містэрам Візлі, рушыла між дрэваў па асветленай агенчыкамі сцежцы. Яны чулі, як баблізу ад іх рушаць тысячы і тысячы людзей, іхнія крыкі і смех, абрыўкі іх спеваў. Атмасфера гэтага ліхаманкавага ўзбуджэння была настолькі заразнай, што Гары ня мог не ўсміхацца. Яны крочылі каля дваццаці хвілінаў, гучна размаўлялі і смяяліся, пакуль нарэшце не выйшлі на другім баку леса, апынуўшыся ў цені гіганцкага стадыёну. Гары, хаця і мог бачыць толькі невялічкую частку вялізарнай залатой сцяны, што атачалі поле, але з упэўненасцю мог сказаць, што ўсярэдзіне яе мог памясціцца з дзесятак катэдральных сабораў.
— Ён разлічаны на сто тысячаў пасадачных месцаў,-заўважыўшы ўзрушаны выраз на гарыным твары, растлучачыў містэр Візлі.- Спецыяльная група з пяціста міністэрскіх працаўнікоў працавала над ім ўвесь год. Кожная яго цаля апрацавана магла-адштурхоўваючымі замовамі. Што раз, калі паблізу апыняўся хтось з маглаў, яны раптам прыпаміналі аб тым, што ў іх ёсць нейкія неадкладныя справы і імчаліся дадому… Пан іх блаславі,- ласкава дадаў ён. Яны рушылі да бліжэйшага ўваходу на стадыён, які ўжо ўшчэнт быў аточаны гамонкімі вядзьмаркамі і чараўнікамі.
— Найлепшыя месцы, Артур,- праверыўшы іхнія квіткі, заўважыла вядзьмарка з міністэрства.- Верхняя ложа! Сходамі наверх, аж пакуль хопіць сілаў.
Сходы на стадыёне былі багата ўпрыгожаны пурпурам. Услед за натоўпам, які павольна падымаўся ўгору пакрысе разыходзячыся направа і налева, яны забраліся ўсё вышэй і вышэй. Нарэшце, містэр Візлі ды яго кампанія забраліся на самы верх трыбунаў і апынуліся ў маленечкай ложы на найвышэйшай кропке стадыёну. Пад залатой брамай у два радочкі стаяла каля дваццаці пакрытых золатам і пурпурам крэслаў. Сеўшы разам з Герміёнаю і сям’ёй Візлі ў пярэднім радзе, Гары зірнуў ўніз і ўбачыў карціну, якую аніколі ў жыцці нават не мог сабе ўявіць.
Сто тысячаў вядзьмарак і чараўнікоў сядалі на свае месцы запаўняючы сабой трыбуны ў выглядзе падоўжэнага авалу. Усё было запоўнена таямнічым залатым святлом, якім нібыта зіхацеў сам стадыён. З іхняй трыбуна поле выглядала гладзенькім як быццам аксаміт. На кожным канцы поля стаялі колы варотаў пяцідзесяці футаў вышынёй, а на супраць Гары, якраз на ўзроўне ягоных вачэй знаходзілася нешта, што нагадвала гігантцкую школьную дошку. На дошцы з’яўляліся і знікалі залатыя літары, як быццам бы напісаныя рукою нябачнага волата. Уважліва прыглядзеўшыся, хлопчык заўважыў, што гэта была рэклама.

“Васілёк: Мятла для ўсёй сям’і… бяспечная, надзейная, абсталяваная проціўзломнай сігналізацыяй… Універсальны брудазнікацель ад місіс Шаўэрс: без бруду, без маруды!.. Апошні піск вядзьмарскай моды – чарадзенне з Лондану, Парыжу, Хогсміду…”

Гары адвёў вочы ад табло-дошкі і азірнуўся праз плячо, каб паглядзець, хто яшчэ дзеліць з імі трыбуну. Другі рад быў яшчэ дагэтуль пусты, за выключэннем апошняга крыэса напрыканцы, які займала маленькая істота. Кароценькія яе ногі цалкам месціліся разам з самой істотай, загорнутай быццам ў тогу ў кухонны ручнік, тварык быў заціснуты далонямі, але падобныя на кажанавыя крылы вушы здаваліся на дзіва знаёмымі…
— ДОБІ?- недаверліва спытаўся Гары.
Малое адвяло пальцы ад твару, раскрыўшы вялізныя карыя вочы і нос, што памерам і формай нагадваў вялізны памідор. Гэта быў не Добі, але істота беспамылкова была хатнім эльфам. Гэткім жа, як Добі, сябра Гары, якога той асвабадзіў ад яго старых гаспадароў з сям’і Малфояў.
— Сэр, зараз назваць мяне Добі?- з адтуліны між пальцаў правішчаў эльф. Ягоны голас быў вышэй, вісклівей і маладзей, чым у Добі і… хаця ў выпадку з хатнімі эльфамі Гары не мог сказаць дакладна… складалася ўражанне, што перад ім сядзела эльфійка. Рон і Герміёна азірнуліся, каб паглядзець, што адбываецца. Яны абодва шмат чулі аб Добі ад Гары, але наўласнавоч ніколі яго не бачылі. Нават містэр Візлі і той з зацікаўленнасцю азірнуўся.
— Прабач,- адказаў Гары эльфійке.- Ты папросту нагадала мне аднаго знаёмага.
— Аднак, я таксама ведаць Добі, сэр!- віскнула ў адказ эльфійка. Яна працягвала затуляць далонямі вочы, як быццам ад яскравага святла, хаця ложа не была настолькі моцна асветлена.- Маю клікаць Вінкі, сэр… а вы сэр…- яе карыя вочы зірнулі на гарын шнар і зрабіліся нібы два сподкі…- вы канечне ж – Гары Потэр!
— Так, гэта я,- адказаў хлопец.
— Аднак, Добі ўвесь час казаць пра сэра!- ледзь ледзь прыадчыніўшы твар і з глыбокай павагай пазіраючы на хлопца, прамовіла Вінкі.
— Як ён там?- спытаўся Гары.- Ці падабаецца яму воля?
— Вох, сэр,- хістаючы галавой адказала эльфійка,- вох, сэр, не палічыць за непавагу, сэр, але Вінкі не ўпэўнена, што вы зрабіць дзеля Добі, каб даць яму волю.
— Чаму?- спытаўся хлопец.- З ім нешта здарылася?
— Воля, даць Добі ў галаву, сэр,- сумна адказала Вінкі.- Добі лезе ў чужой седала, сэр. Таму ня моч знайсці новае пасада, сэр.
— І чаму?- спытаўся Гары?
— ЁН,- Вінкі тастолькі сцішыла голас, што пачала размаўляць амаць шэптам,- ЁН ЖАДАЦЬ ЗА СВАЮ ПРАЦУ ПЛАТА, СЭР.
— Платы?- абыякава спытаўся хлопец.- А што дрэннага ў тым, што ён жадае платы?
Вінкі здаецца напужала адна толькі гэта думка. Яна зноўку склала пальцы, схаваўшы свой тварык ажно на палову.
— Хатнія эльфы не плаціць, сэр!- прыглушана піскнула яна.
— Не, не, не, я казаць Добі, Вінкі казаць Добі, каб той ісці шукаць сабе добрая сям’я і працаваць там, сэр. А Добі ў адказ толькі морда крывіць і смяецца, сэр, што не прыстойна для хатні эльф. Я казаць, Добі, што ён занадта раздурэцца і што хутка ён апынуцца перад камісіяй з дэпартаменту ўрэгулявання і кантролю магічных істотаў, як звычайны гоблін.
— Ну, я лічу, што ён мае поўнае права, крыху павесяліцца,- прамовіў Гары.
— Хатні эльф не павінны павесяліцца, Гары Потэр,- праз далоні цвёрда заявіла Вінкі.- Хатні эльф павінны рабіць, што яму сказаць гаспадар. Я вельмі не любіць вышыня, Гары Потэр…- эльфійка вызірнула з‑за краешка ложы і сглынула,- але гаспадар сказаць Вінкі быць у ложы і Вінкі тут, сэр.
— А навошта ён паслаў цябе сюды, калі ведае, што ты баішся вышыні?- пахмурліва спытаўся Гары.
— Гаспадар… гаспадар хацець, каб мне пільнаваць ягонае месца, Гары Потэр, гаспадар вельмі заняты чалавек,- прамовіла Вінкі, кажучы галавой на пустое крэсла збоку ад сябе.- Вінкі хацець заставацца ў намёце, Гары Потэр, але Вінкі рабіць, што ёй казаць, бо Вінкі прыстойная эльфійка.
Яна зноўку спалохана зірнула за край ложы і зноўку цалкавіта схавала тварык ў далонях. Гары павярнуўся да астатняй кампаніі.
— Дык гэта і ёсць хатнія эльфы?- прамармытаў Рон.- Дзіўныя яны істоты, не?
— Добі быў нашмат дзіўнейшым,- запалам адказаў Гары.
Рон узяў свой усенокль і прыняўся вывучаць яго дзеянне, гледзячы на гледачоў з супрацлеглага боку стадыёну.
— Аніфіга сабе!- пакруціўшы колькі ручак з боку прылады, усклікнуў Рон.- Я магу зрабіць так, каб той старычына яшчэ раз падняў нос… яшчэ… яшчэ…
Тым часам Герміёна шпарка вывучала сваю пакрытую аксамітам і ўпрыгожаную кутасікамі праграмку.
“Перад пачаткам матча, вас чакае паказ ад талісманаў камандаў”- уголас прачытала яна.
— О, на гэта відовішча заўсёды варта паглядзець,- заўважыў містэр Візлі.- Кожная зборная вязе з сабой нейкіх істотаў са сваёй краіны, каб перад пачаткам матча зладзіць невялічкае шоў.
Паступова, на працягу паловы гадзіны, ложа пачала запаўняцца гледачамі. Містэр Візлі почіскам рукі вітаўся з людзмі, якія напэўна былі вельмі важнымі ў чарадзейскім свеце. А Персі падскокваў са свайго месца настолькі часта, што здавалася спрабаваў усесціся на вожыка. Калі ж у ложы аб’явіўся сам міністр па магічных справах – Карнэліюс Фадж, Персі пакланіўся яму настолькі нізка, што з ягонага носу зляцелі акуляры і разбіліся аб падлогу. У вышэйшай ступені збянтэжыўшыся, Персі помахам палачкі аднавіў іх і седзячы ў крэсле кідаў раўнівыя погляды на Гары, якога міністр Фадж прывітаў, як даўняга сябра. Яны ўжо сустракаліся раней, таму Фадж па-бацькоўску паціснуў хлопцу руку і пазнаёміў з чараўнікамі якія яго суправаджалі.
— Ну, пра Гары Потэра вы ведаеце,- пракрычаў ён, апранутаму ў шыкоўную, аксамітную з залатым аздабленнем мантыю і здавалася ані ні слова не разумеў па-ангельску.- ГАРЫ ПОТЭР… вой, не дурыце галавы, вы ж ведаеце гэта імя… хлапчук, які выжыў пасля нападу Самі-Ведаеце-Каго… вы ж ведаеце хто…
Раптам хтось з балгараў заўважыў шнар на ілбе хлопца, абодва госця пачалі нешта гучна балбатаць.
— Я ведаў, што калі-небудзь ўсё атрымаецца,- стомлена паведаміў ён Гары.- Я ня тое, каб дужа добра валодаю мовамі, дзеля гэтага ў мяне ёсць Барці Крпаўч. О, я бачу ягоны хатні эльф трымае дзеля яго месца… добрая прыдумка, а тое гэтыя балгарскія гіды спрабавалі выцыганіць усе лепшыя месцы… А, вось і ты, Люцыюс!
Гары, Рон і Герміёна імгненна азірнуліся. Уздоўж другога раду, на тры вольных месца адразу за спіной містэра Візлі праціскаліся аніхто іншы, як старыя добіны гаспадары – Люцыюс Малфой, ягоны сын Драко і нейкая жанчына, нарэўна дракова маці.
Гары варагаваў з Драко Малфоем яшчэ з часоў іх першага падарожжа ў Хогвартс. Бледны, вастратвары і светлавалосы, Драко быў амаль што копіяй свайго бацькі. Ягоная маці таксама была бландынкай, высокай ды хударлявай і калі б не выраз на твары, як быццам жанчына ўчула нейкі непрыемны пах, яе мажліва было б назваць прывабнай.
— А, Фадж,- прамовіў містэр Малфой і працягнуў руку для прывітання, як толькі апынуўся ля міністра.- Як маешся?
— Вітаю, вітаю!- усешкаю і кіўком галавы прывітаўшы місіс Малфой, усклікнуў Фадж.- Дазвольце пазнаёміць вас з містэрам Абалонск… Абалонск… містэрам… ну, карацей ён міністр па справах магіі з Балгарыі і ён усё роўна не разумее ані слова з таго, што я кажу, так што не бярыце да галавы. Так, паглядзім, каго вы тут яшчэ ведаеце… думаю Артура Візлі дакладна.
Гэта быў напружаны момант. Містэр Візлі і містэр Малфой сустрэліся вачыма. Гары, адразу ж яскрава прыпомніў той апошні раз, калі мужчыны сустракаліся воч на воч ў краме Флорыш і Блотс і як паміж іх узнікла бойка. Містэр Малфой паглядзеў на містэра Візлі, азірнуўся па баках і загаварыў.
— Магутны Божа, Артур,- ціха прамовіў ён.- Што ты такое прадаў, каб атрымаць месца ў верхняй ложы? Нават твой дом не каштуе столькіх грошаў.
— Люцыюс, днямі,- як быццам нічога не заўважаючы, сказаў Фадж,- зрабіў даволі вялікі ўзнёсак на карысць шпіталя магічных хваробаў і траўмаў св. Мунга, Артур. І тут ён у якасці майго госця.
— Вельмі… вельмі прыемна,- з празмерна напружанай ўсмешкай прамовіў містэр Візлі.
Люцыюс Малфой сустрэўся вачыма з Герміёнай, ад чаго тая зрабілася чырвонай, але працягвала рашуча глядзець Малфою ў вочы. Гары ведаў, што чаму Люцыюс крывіць морды. Ён і падобныя яму ганарацца сваёй чыстакроўнасцю, а чарадзеяў маглаўскага паходжання , такіх як Герміёна лічаць за людзей другога сорту. Тым ня меньш, цяпер, калі ў ложы быў міністр па справах магіі ён ня мог нічога сказаць. Малфой абмежаваўся толькі пасмешлівым поглядам на містэра Візлі і рушыўз да сваіх месцаў. Драко адараваў Гары, рона і Герміёна поўным пагарды позіркам і рассеўся між бацкамі.
— Брыдкія гіды,- прамармытаў Рон, калі яны з гары і Герміёнаю зноўку павярнуліся да поля. Тут ў ложу завітаў Людо Бэгмэн.
— Ну, усе на месцах?- спытаўся ён, ягоны круглявы твар блішчаў, бы вялізная, пераўзбуджаная галоўка эдамскага сыру.- Міністр… можна пачынаць?
— Калі ты гатовы, Людо,- задаволена адказаў ён,- можаш пачынаць.
Бэгмэн выцягнуў палачку, накіраваў яе сябе на торла і прамовіў “Санорус”. Ягныо голас зрабіўся грамчэй за ўвесь гармідар і гул стадыёну. Голасам, які цяпер мог дасягнуць самага найдалейшага кутка стадыёну, ён прамовіў:
— Ледзі і джэнтльмены… вітаем! Сардэчна вітаем вас на фінале чатырыста дваццаць другога чэмпіянату свету па квідытчу!
Заўзятары закрычалі і пачалі пляскаць далонямі, а тысячы сцягам па-над галовамі людей хто ў боб, хто ў гарох загаласілі нацыянальныя гімны краін-суперніц. Апошняя рэкламная аб’ява (Цукеркі на кожны смак ад Бэрці Бот – рызыка ў кожным глытку!) змянілася надпісам – БАЛГАРЫЯ: 0 – ІРЛАНДЫЯ:0.
— А цяпер, без цэрэмоніяў, я хачу прэзэнтаваць вам… талісманы балгарскай каманды!
Правыя трыбуны, як быццам ўяўляючыя сабой суцэльную барвяна-чырвоную масу, згодна зараўлі.
— Цікава, каго яны прывезлі?-падаўшыся наперад, пахмурліва прамовіў містэр Візлі.- Ааа!- раптам ён рыўком сцягнуў з сябе акуляры і паспешліва працёр іх аб мантыю.- Гэта САМАВІЛЫ!
— А хто я ны, гэтыя сама..?
Тут з балгаркай распранальні выслізнула самавіл і пытанне адпала само па сабе. Самавілы былі жанчынамі… самымі прыгожымі з чалавечых жанчын, якіх Гары толькі бачыў у сваім жыцці… калі не ўлічываць тое, што яны не маглі… не маглі быць… людзьмі. Першыя колькі секунд Гары разважыў, кім яны насамрэч ёсць. Чаму іхняя скура свеціцца, як быццам ад месячнага святла, а светла-залатое валоссе развіваецца нават без ветру… аднак, тут зайграла музыка і Гары перастала турбаваць нечалавечасць самавіл… і папраўдзе казаць, яго ўвогуле перастала турбаваць што-небудзь.
Самавілы пачалі свой танец і гарыну галаву запоўніла цалкавітая, блаславёная пустата. Адзіна, што цяпер толькі мела для яго сэнс – гэта назіранне за танцам самавіл. Яму здавалася, што як толькі тыя прыпыняць танчыць, адбудзецца нешта жудаснае…
Самавілы хутчэй і хутчэй кружлялі ў сваім танцы, а ў гарыным розуме пачалі кружляць неясныя але шаленыя думкі. Яму хацелася зрабіць нешта ўражваючае і зрабіць наўпрост зараз. Але што? Скокнуць з ложы на поле стадыёна здавалася добрай ідэяй… але ці дастаткова добрай?
— Гары, і ШТО ты збіраешся рабіць?- аднекуль здалёк пачуў ён голас Герміёны.
Музыка супынілася. Гары заклыпаў вачыма. Ён стаяў, адна з ягоных ног была перакінута праз край ложы. Побач, як быццам збіраючыся скокнуць з трамліна, застыў Рон.
Стадыён запоўніўся ўсеагульным лямантам абурэння. Народ не жадаў адпускаць самавіл. І Гары галасіў разам з астатнімі. Цяпер, безумоўна, ён будзе заўзець за балгараў. У галаве ўзнікала толькі адно жаданне, чаму на яго грудзях зіхаціць зялёным святлом трыліснік канюшыны. Тым часам, побач, Рон рассеяна пачаў абрываць трыліснікі на сваім капелюшы. Містэр Візлі крыху ўсміхнуўся і нахіліўшыся забраў капелюш з сынавых рук.
— Ці ты ўпэўнены?- спытаўся ён.- Пачакай чым адкажа Ірландыя.
— А?- прамовіў Рон, з паўадчыненым ротам працягваючы глядзець на самавілаў, што згрудзіліся цяпер гуртком на краю поля.
Герміёна гучна вохнула і, працягнуўшы руку пасадзіла Гары на месца.
— ДАЛІБОГ!- толькі і змагла сказаць яна.
— А цяпер,- прароў голас Людо Бэгмэна,- узнімем, калі ласка, угору свае палачкі… і прывітаем талісманаў нацыянальнай зборнай Ірландыі!
І тукт па-над стадыёнам ўзнялося нешта нагадваючае агромістую зялёную з залатым камету. Зрабіўшы кола над полем, яна раздзялілася на дзве больш дробныя, кожная з якіх супынілася па-над коламі варотаў. Злучыўшы два светлавых шара, над полем раптам узнялася вясёлка. Заўзятары завохалі, як быццам на дэманстрацыі феерверкаў. Затым, вясёлка знікла, а два шары-каметы зноўку аб’ядналіся, ператварыўшыся на агромісты мігатлівы трыліснік, які, узняўшыся ў неба, пачаў парыць па-над трыбунамі. Адтуль палілося штосьці, накшталт дажджу з золата…
— Супэр!- загаласіў Рон, калі над імі пранеслася канюшына і з якой сыпаліся адскокваючы ад галоў і крэслаў цяжкія залатыя манеты. Гары прыхмурыўшыся ўважліва паглядзеў на трыліснік канюшыны і заўважыў, што той, як быцца складаецца з тысяч барадатых чалавечкаў апранутых у чырвоныя камізэлькі, кожны з якіх нёс у руцэ ліхтар залатога, альбо зялёнага колеру.
— Лепрэконы!- перакрыкваючы пляскі натоўпу, растлумачыў містэр Візлі. Шмат хто з заўзятараў усё яшчэ поўзаў пад сваімі крэсламі і біліся адно з адным, падбіраючы манеты.
— На табе, вось!- шчасліва ўсклікнуў Рон, працягваючы Гары жменю залатых манетаў.- Гэта за ўсенокль! Цяпер ты ізноў можаш дарыць мне падарункі на Каляды, ха!
Нарэшце, гіганцкі трыліснік канюшыны рассыпўся і лепрэконы паволі спусціліся на поле і скрыжаваўшы ногі ўселіся на супрацлеглым ад самавіл баку поля, каб таксама глядзець матч.
— А цяпер ледзі і джэнтэльмены, давайце прывітаем… Нацыянальная квідытчная зборная Балгарыі! На поле запрашаецца – Дзімітраў!
З распранальні, пад бурныя воплескі балгарскіх заўзятараў, з такой шаленай хуткасцю, што яе абрысы здаваліся размытымі, у паветра ўзнялася апранутая ў пунсовую мантыю постаць на мятле.
— Іванава!
У паветра ўзнялася другая пунсовая постаць.
— Зограф! Леўскі! Вылчанаў! Волкаў! Дыыыыыыыы КРУМ!
— Вось! Глядзі, гэта ён!- залямантаваў Рон накіраваўшы свой усенокль на Крума; Гары паспяшаў зрабіць тое ж самае.
Крум быў худым, чарнявым і бледнаскурым хлопцам, з вялізным крукаватым носам і густымі чорнымі брывямі. Усім гэтым ён больш за ўсё нагадваў драпежную птушку-пераростка. І цяжка было паверыць у тое, што яму толькі васямнаццаць год.
— А цяпер, калі ласка давайце сустрэнем… гульцоў нацыянальнай квідытчнай зборнай Рэспублікі Ірландыя!- загаласіў Бэгмэн!- Вітайце… Коналі! Раян! Трой! Малет! Маран! Квіглі! Дыыыыыыыы ЛІНЧ!
У паветра ўзняліся сем размытых постацей апранутых у зялёныя мантыі. Гары запаволіў рух на сваім усеноклі і змог прачытаць на тронку іхных мёцел словы “вогненная страла”, а на спінах гульцоў, вышытыя срэбрам прозвішчы.
— Рэферы матча, наш госць з Егіпта, старшыня міжнароднай квідытчнай асацыяцыі, Гасан Мастафа!
На поле выйшаў маленечкі, худы, цалкавіта лысы, але з вусамі, якія маглі б скласці канкурэнцыю з вусамі самога дзядзькі Вернана чарадзей. Ён быў апрануты ў мантыю колеру чыстага золата, каб адпавядаць стадыёну, а з пад вусоў у яго тырчаў срэбны свісток. Падпахаю адной рукі, ён нёс вялізную драўляную скрыню, а ў другой трымаў мятлу. Гары вярнуў свой усенокль у рэжым звычайнага прагляду. Ён уважліва сачыў за тым, як Мастафа сеў на мятлу і штуршком адкінуў накрыўку скрыні з якой вылецелі і ўзняліся ў паветра пунсовы квафл, два чорных бладжэра і (Гары мог бачыць яго толькі самы кароткі час, перад тым як той стрэліў у паветра) мініятурны, крылаты залаты сніч. Пранізліва свіснуўшы Мастафа ўзняўся ў паветра следам за мячамі.
— Пааааааехалі!- пралямантаваў Людо.- Квафл у Малет! Троя! Маран! Дзімітрава! Зноўку ў Малет! У Троя! Леўскага! Маран!
Гары ніколі ў жыцці яшчэ не бачыў, каб у кідытч гулялі гэткім чынам. Ён так моцна прыціснуў усенокль да вачэй, што акуляры ўрэзаліся яму ў пераноссе. Хуткасць гульцоў была папросту неверагоднай… пераследнікі кідалі квафла адзін аднаму настолькі шпарка, што Бэгмэн паспяваў выкрыкваць толькі іхныя прозвішчы. Гары зноўку пераналадзіў усенокль на запаволеный рэжым і націснуў на яго вяршыні кнопку “падрабязны каментар”. Гульцы запаволілі свой рух, па экране ўсенокля папаўзлі бліскучыя пурпуровыя літары. Шум натоўпа націскаў на гарыны барабанныя перапонкі.
“Атакуючае пастраенне Хоксхэда”- прачытаў ён, назіраючы, як тройка ірландцкіх пераследнікаў ірвалася наперад у суцэльным узаемадзеянні. Трой, а па яго баках і ледзь ззаду Малет ды Маран несліся ў тыл да балгараў. “Прыём Пятровай-Парсковай” прачытаў Гары, калі Трой, зрабіўшы выгляд, што збіраецца ў квафлам у руках падняцца ўгору, адцягнуў на сябе ўвагу балгарскай пераследніцы Іванавай, а сам тым часам пасаваў квафла Маран. Балгарскі бітак Волкаў моцна стукнуў бладжэра, што ляцеў міма і пусціў яго ў бок Маран. Ухіляючыся, яна выпусціла з рук квафла, які імгненна падхапіў Леўскі, які ляцеў унізе…
— І ТРОЙ ЗАБІВАЕ ГОЛ!- прароў Бэгмэн пад радасны галас і воплескі заўзятараў.- Дзесяць – нуль на карысць Ірландыі!
— Што?- залямантаваў Гары, шалена азіраючыся вакол праз усенокль.- Але ж квафл быў у Леўскага?
— Гары,- крыкнула яму Герміёна,- калі не будзеш глядзець на нармальнай хуткасці прапусціш усё ў свеце.
Узняўшы ўгору рукі дзяўчынка танчыла сюды-туды міма свайго месца, калі Трой рабіў кола пашаны ўздоўж стадыёну. Хутка зірнуўшы паверх усянокля, Гары ўбачыў, як лепрэконы ізноў узняліся ў паветра згрудзіўшыся ў бліскучы трыліснік. За іх рухамі надзьмуўшыся назіралі з іншага боку поля самавілы.
Раззлаваны сам на сябе, далей гульню Гары глядзеў ужо са звычайнай хуткасцю.
Гары дастаткова добра разбіраўся ў квідытчы, каб бачыць, наколькі моцнай была ірландцкая пераследніцкая тройка. Гульцы настолькі зладжана працавалі і настолькі дакладна знаходзілі адпаведнае месца ў паветры, што здавалася яны могуць чытаць думкі адно аднога. Разэтка на гарыных грудзях бесперапынна узвісківала “Трой… Малет.. Маран!” Не мінула і дзесяці хвілінаў, як ірландцы забілі яшчэ два квафлы, павялічыўшы разрыў да трыццаці на нуль, чым выклікалі хвалю грымотападобнага равення і апладысментаў апранутых у зялёнае заўзятараў.
Далей гульня зрабілася яшчэ больш хутчэйшай і бруднейшай. Балгарскія бітакі Волкаў і Вылчанаў з усёй сілай, на якую толькі былі здольны, пачалі накіроўваць бладжэры ў бок пераследнікаў каманды суперніцы, чым перашкаджалі ім карыстацца сваімі найлепшымі хадамі. Двойчы ірландцам прыйшлося разлятацца ў бакі і, нарэшце, балгарская пераследніца Іванава, захапіўшы квафла і абдурыўшы ірландцкага наглядчыка, забіла першы гол на карысць Балгарыі.
— Затыкніце вушы!- загаласіў містэр Візлі, калі самавілы пачалі радасна танчыць. На усялякі выпадак, каб нішто не адцягвала яго ад гульні, Гары нават прыжмурыўся. Прырасплюшчыўшы вочы праз колькі секунд, хлопчык зірнуў на поле. Самавілы больш не танчылі, а квафл зноўку быў у руках балгараў.
— Дзімітраў! Леўскі! Зноў Дзімітраў! Іванава… а нішто сабе!- роў Бэгмэн.
Сто тысяч чарадзеяў і вядзьмарак не дыхаючы глядзелі, як два паляўнічых Крум і Лінч, пранесшыся праз групу наглядчыкаў, кінуліся да зямлі, як быцца скокнуўшы без парашутаў з самалёта. Гары схапіў усенокль і прыжмурыўшыся паглядзеў уздоўж поля, у пошуках сніча…
— Яны ж разаб’юцца!- залямантавала сядзелая побач з Гары Герміёна.
Яна амаль што мела разыю. У апошнюю секунду, Віктар Крум выйшаў з піке, але Айдэн лінч з глухім стукам, які быў чутны ажно па ўсім стадыёне ўрэзаўся ў зямлю. Заўзеўшыя за Ірландыю гледачы гучна вохнулі.
— Ёлуп!- застагнаў містэр Візлі.- Гэта ж быў непраўдзівы манэўр Крума!
— Тайм аўт!- прагаласіў голас Людо.- На дапамогу Айдэну Лінчу спяшае брыгада вядзьмедыкаў!
— З ім ўсё будзе добра!- заспакоіў Чарлі Джыні, якая з перапужаным тварыкам навісла над парэнчамі.- Ён усяго толькі, крыху прапахаў зямлю! Чаго, уласна кажучы і дабіваўся Крум…
Гары паспешліва націснуў кнопкі “паўтор моманту” і “падрабязны каментар” на сваім усеноклі, запаволіў хуткасць руху і зноўку прыклаў яго да вачэй.
Ён глядзеў, як у запаволеным тэмпе, Крум і Лінч зноўку панесліся да зямлі. “Фінт Уронскага – небяспечны падманны манэўр з арсэналу паляўнічых” прачытаў ён каментар усенокля. Ён бачыў, як сказіўся ад засяроджання крумаў твар, калі той сваечасова выходзіў з піке, у той час як Лінч працягваў наўпрост ляцець да зямлі… хлопец зразумеў, Крум і не думаў бачыць сніча, усё гэта ён зрабіў толькі дзеля таго, каб Лінч паляцеў услед за ім. Гары яшчэ ніколі ў жыцці не бачыў, каб нехта гэдак лятаў. Здавалася, што Круму ўвогуле не патрэбна мятла, балгарын лятаў так, быццам увогуле ня меў вагі. Гары вярнуў усенокль у звычайны рэжым і зірнуў на Крума. Балгарын кружляў над Лінчам, якога абступілі вядзьмедыкі з кубачкамі разнастайных зелляў. Яшчэ больш засяродзіўшыся на крумавым твары, Гары ўбачыў, як цёмныя вочы паляўнічага уважліва разглядаюць поле ў ста футах пад сабой. Карыстаючыся бесцямнасцю суперніка, балгарын без перашкодаў шукаў цяпер сніч.
Нарэшце, Лінч падняўся на ногі, сеў на сваю Вогненную маланку і адштурхнуўшыся ад зямлі, узняўся ў паветра. Здавалася, яго вяртанне ў строй дадало ірландцам новых сілаў. Ледзь Мастафа паспеў даць свісток, як ірландцкія наглядчыкі кінуліся наперад з такім цудоўным спрытам, якога Гары ў жыцці не бачыў.
Прамінула пятнаццаць найшаленейшых хвілінаў, а Ірландыя забіла ў колы варотаў супернікаў ажно дзесяць галоў. Цяпер яны былі наперадзе з лікам сто трыццаць на дзесяць, а гульня зрабілася цалкавіта бруднай.
Як толькі Малет з квафлам пад пахай апынулася ў зоне балгарскіх колаў варот, балгарскі наглядчык Зограф рынуўся ёй насустрач. Гары нават не паспеў заўважыць што адбылося і толькі па гнеўнаму галасу ірляндцкіх заўзятараў і доўгаму пранізліваму свістку Мастафы зразумеў, што адбыўся фол.
— Мастафа прызначае пакаранне балгарскаму наглядчыку за ўдар суперніка локцем!- паведаміў Бэгмэн лямантуючым заўзятарам.- І… прызначае пенальці на карысць Ірландыі!
Лепрэконы, што быццам рой разлютаваных бліскаючых шэршняў падняліся ў паветра, калі была падбіта Малет, цяпер кінуліся адзін да аднаго, каб скласці ў паветры “ГА ГА ГА!” У адказ на гэта самавілы з супрацьлеглага боку поля, ускочылі на ногі. Іхнае валоссе пачало злосна развівалацца, а самі яны зноў прыняліся танчыць.
Гары і браты Візлі закрылі вушы, але Герміёна, якая гэтага не зрабіла, неўзабаве пачала тузаць Гары за руку. Той азірнуўся на сяброўку. Герміёна выцягнула пальцы з яго вушэй.
— Паглядзі на рэферы!- гігікаючы прамовіла яна.
Гары кінуў погляд на поле. Гасан Мастафа прызямліўся перад самавіламі, якія працягвалі свой танец і паводзіў сябе звыш дзіўна. Ён хваліўся перад самавіламі сваімі мускуламі і ўзбуджана круціў свае доўгія вусы.
— Ёй, не магу глядзець на гэта!- з некаторым здзіўленнем у голасе, заявіў Людо Бэгмэн.- Гэй, там, хто-небудзь, стукніце рэферы!
Адзін з вядзьмедыкаў, заціснуўшы вушы пальцамі, падбег да рэферы і балюча стукнуў яго пад галёнку. Мастафа, здаецца, імгненна вярнуўся да цямы; праз ўсенокль Гары бачыў, як, вяглядаючы празмерна збянтэжаным, Мастафа крычаў нешта самавілам, якія прыпынілі свой танец і, было бачна, пачалі бунтаваць.
— Калі не памыляюся,- працягваў Бэгмэн,- Мастафа збіраецца выдаліць балгарскіх талісманаў з поле! Падобнага ніколі ранней не было… і гэта рызыкуе ператварыцца на сварку…
Так і адбылося. Балгарскія бітакі Волкаў і Вылчанаў селі паабапал ад Мастафы і пачалі шалёна спрачацца з ім, кажучы рукамі на лепрэконаў, якія ляталі ў паветры склаўшыся ў трыўмфальнае “ГІ-ГІ-ГІ”. Мастафу аднак аргумэнты балгараў ані не ўразілі. Ён паказаў пальцам ў паветра і выразна загадаў ім вяртацца да гульні, а калі тыя адмовіліся, двойчы каротка свіснуў.
— ДВА пенальці на карысць Ірландыі!- пракрычаў Людо Бэгмэн. Заўзятары балгараў завылі ад гневу. Бэгмэн працягваў.- Волкаву з Вылчанавым лепей будзе вернуцца да гульні.….. так… яны селі на мётлы і ўзляцелі… а квафл тым часам у Троя…
Далей, гульня зрабілася яшчэ больш жорсткай і бруднай, чым мажліва было ўявіць сабе ранней. Бітакі абедзьвюх каманд ня ведалі літасці. Волкаў з Вылчанавым так люта махалі бітамі ў паветры, што ўвогуле, здавалася, не надта клапаціліся па чаму біць, па бладжэру ці па чужых галовах. А Дзімітраў са ўсяе моцы ўрэзаўся ў Маран, што трымала ў руках квафла і ледзь не скінуў яе з мятлы.
— ФОЛ!- зараўлі як адзін заўзятары ірландцаў і падняўшыся на ногі ператварыліся на адну магутную зялёную хвалю.
— Фол!- рэхам адказаў магічна пасілены голас Бэгмэна.- Дзімітраў наўмысна зачапіў Маран, ён ляцеў прамкі на яе… будзе яшчэ адно пенальці… так, чую свісток рэферы!
Лепрэконы ізноў узняліся ў паветра і склалі з сябе гіганцкую руку, што паказвала самавілам даволі непрыстойны жэст. У адказ самавілы страцілі апошні самакантпроль. Яны прыняліся бегаць па полі і кідацца ў лепрэконаў, нечым, што нагадвала жмені агню. Цяпер, як бачыў у свой усенокль Гары, яны ані не выглядалі прыгожымі. Іхныя твары ператварыліся на птушыныя галовы з жахлівымі дзюбамі, а за спіной раскрыліся лускаватыя крылы…
— Ну, ШТО, хлопцы,- перакрыківаючы ашалелы натоўп на трыбунах, заявіў містэр Візлі,- бачыце, чаму нельга давяраць першаму погляду!
Кінуўшыся на поле, міністэрскія чарадзеі з невялікім поспехам, спрабавалі прыпыніць бойку паміж самавіламі ды лепрэконамі. Між тым тое, што тварылася на поле было дзіцячай забаўкай ў параўнанні з тым, што дзеялася вышэй. Шалена хістаючы сюды-туды галавой і ўсеноклем, Гары спрабаваў сачыць за квафлам, што куляю лятаў у паветры…
— Леўскі… Дзімітраў… Маран… Трой… Малет… Іванава… зноў Маран… Маран… МАРАН ЗАБІВАЕ ГОЛ!
Але радасныя крыкі ірландцкіх заўзятараў патанулі ў віске самавіл, сполахах чароўных палачак працаўнікоў міністэрства і абураным равенні балгараў. Між тым гульня імгненна працягнулася. Квафлам завалодаў Леўскі, пасаваў Дзімітраву…
Ірландцкі бітак Квігліз ўсёй сілы стукнуў па пралятаючаму міма бладжэру, паслаўшы яго ў бок Крума. Той не надта хутка ўхіліўся і цяжкі бладжэр трапіў яму ў твар.
Адчуўся аглушальны лямант натоўпу. Здавалася бладжэрам разбіла Круму нос, паўсюль была кроў. Але гасан Мастафа не спяшаўся даць свісток. Той не самчыў за гульнёй і Гары яго ў гэтым не вінаваціў. Адна з самавіл шпульнуўшы жменю агню, падпаліла рэферы мятлу.
Хлопчыку хацелася, каб хоць хтось пабачыў, што Крум быў паранены. Канечне, ён заўзеў за ірландцаў, але Крум быў найзахапляльнейшым з усіх гульцоў на поле. Рон здавалася адчуваў тое ж самае.
— Тайм аўт!- закрычаў ён.- Зірніце, ён жа ня можа так гуляць…
— ГЛЯДЗІЦЕ… ЛІНЧ!- загаласіў Гары.
Ірландцкі паляўнічы раптам пайшоў у крутое піке і Гары быў упэўнены, што на гэты раз гэта не фінт Уронскага, ані…
— Ён бачыць сніч!- закрычаў Гары.- Ён бачыць! Глядзіце!
Здаецца палова з гледачоў нарэшце зразумела, што адбываецца. Ірландцкія заўзятары, паўстаўшы на ногі, ізноў ператварыліся на зялёную хвалю. Крыкамі, яны пачалі падтрымліваць свайго паляўнічага… але на яго хвасце ўжо сядзеў Крум. Гары ані ніяк не мог зразумець, як той яшчэ хоць нешта бачыць, бо ляцеў Крум, пакідаючы ў паветры пырскі крыві, тым ня меньш ён не супыняўся. Крум параўняўся з Лінчам, плячо ў плячо яны працягвалі палёт…
— Яны зараз разаб’юцца!- завішчала Герміёна.
— Ані!- заравеў у адказ Рон.
— Толькі Лінч!- прагаласіў Гары.
Хлопчык меў рацыю. З жахліваю сілаю, Лінч урэзаўся ў зямлю і быў неадкладна атакаваны ардой заз’юшчаных самавіл.
— Сніч, дзе сніч?- разам з усімі заўзятарамі, заравеў Чарлі.
— Ён злавіў… Крум злавіў сніч… гульня скончылася!- пракрычаў Гары.
У пачырванелай ад уласнай крыві мантыі, Крум павольна падымаўся ўгору, падняўшы панад сабой кулак у якім зіхацела нешта залатое.
На табло зіхацеў лік матча “БАЛГАРЫЯ: 160 — ІРЛАНДЫЯ: 170”. Здавалася аніхто не зразумеў, што адбылося. Але затым, з гукам паступова раскучваемых вінтоў рэактыўнага самалёта ў натоўпе адчуўся радасны гук і пляскі заўзятараў ірландцкай зборнай, які рабіўся гучней і гучней, пакуль пакрысе не перарос ў сапраўдны выбух захаплення.
— ІРЛАНДЦЫ ПЕРАМАГЛІ!- загаласіў Бэгмэн, які як і самі прыхільнікі ірландцкай зборнай здавалася быў збянтэжаны раптоўным заканчэннем гульні.- КРУМ ЗЛАВІЎ СНІЧ… АЛЕ ПЕРАМАГЛА ІРЛАНДЫЯ… магутны Божа, не думаю, каб нехта гэтага чакаў!
— Нашта ён злавіў сніч?- скончыўшы скакаць ад захапленняз узнятымі ўгору ладкамі, зароў Рон.- Вось ёлуп, ірдандцы ж вялі ў ліку на сто шэсцьдзесят ачкоў!
— Ён ведаў, што ягонай камандзе аніколі не дагнаць супернікаў,- таксама пляскаючы далонямі, праз галас натоўпра пракрычаў яму Гары.- Бо ў ірландцаў падабралася задобрая тройка пераследнікаў… аднак ён пажадаў захацеў скончыць матч на сваіх умовах, вось…
— Ён такі смелы,- прамовіла Герміёна і нахіліўшыся прынялася глядзець, як на дапамогу да Крума, праз усё яшчэ працягваючуюся бойку лепрыконаў і самавіл, спяшаецца каманта вядзьмедыкаў.- Але выглядае ён цяпер сапраўды жахліва…
Гары прыклаў да вачэй усенокль. Унізе цяжка было штось разгледзіць, з‑за лепрэконаў, што гойсалі па ўсім поле. Тым ня меньш ён заўважыў Крума аточанага вядзьмедыкамі. Выглядаючы яшчэ больш панурым чым раней, балгарскі паляўнічы адганяў ад сябе лекараў, не жадаючы іх дапамогі. Вакол паляўнічага згрудзіліся ягоныя сябры па камандзе, панура ківаючы галовамі. А непадалёк ад іх, пад дажджом з золата, што сыпалі з неба іхныя талісманы, танчылі чальцы ірландцкай зборнай. Паусюль луналі ірландцкія сцягі і з усіх бакоў чуўся ірландцкі нацыянальны гімн. Самавілы зноў перавараціліся на прыгожых жанчынаў, але выглядалі прыгнечанымі і няшчаснымі.
‑Але мі таксама змагаліся адважна,- прагучаў за гарынай спіной, чыцсьці прыгнечаны голас. Азірнуўшыся, хлопчык убачыў балгарскага міністра па справах магіі.
— Вы што, размаўляеце ангельскай?- з лютасцю ў голасе спытаўся Фадж.- Навошта ж вы прымусілі мяне ўвесь дзень размаўляць з вамі на дулях?!
— Ну, мнэ падалоса гэта велмі патэшнім,- паціснуўшы плячыма адказаў балгарын.
— Зборная Ірландыі ў атачэнні сваіх талісманаў робіць кола пашаны, а тым часам ў міністэрскую ложу заносяць кубак свету!- равеў Людо Бэгмэн.
Раптам гарыны вочы асляпіла бліскучым святлом, які было бачна нават у самым далёкім кутку трыбунаў. Прыжмурыўшыся, хлопчык убачыў, як у іхнюю ложу ўвайшлі два запыхаўшыхся чараўніка, якія неслі ў руках агромісты залаты кубак, які перадалі, усё яшчэ злому на свайго балгарскага калегу, Карнэліюсу Фаджу.
— А цяпер, давайце прывітаем нашых доблесных прайграўшых… зборную Балгарыі!- працягваў галасіць Бэгмэн.
Па сходах у іхнюю ложу увайшлі семера балгарскіх гульцоў. Натоўп на стадыёне ўдзячна заапладыяваў. І з усіх бакоў, як заўважыў Гары, на іхнюю ложу былі скіраваны тысячы ўсеноклей.
Адзін за адным, гульцы балгарскаяй каманды рушылі між радамі крэсел, а калі Бэгмэн абвяшчаў іхныя імёны, паціскалі руку свайму міністру і Фаджу. Апошнім у шэрагу быў Крум, на ягога жахліва было глядзець. На ўчэнт скрываўленым твары выдзялялася толькі пара чорных вачэй. У кулаке ён ўсё яшчэ працягваў сціскаць сніч. Крыху крываногі і сутулы, Крум, як падалося Гары, не надта добра трымаўся на цвёрдай зямлі. Прагучала прозвішча балгарскага паляўнічага і стадыён прывітаў яго аглушальным галасам.
Следам у ложу падняліся ірландцы. Айдэна Лінча, які здавалася яшчэ не вярнуўся ў прытомнасці падтрымлівалі Маран і Коналі. Вочы Лінча глядзелі якое куды, але, як толькі Той з Квіглі ўзнялі па-над сабой кубак, разам з усёй камандай пачаў шчасліва ўсміхацца. Стадыён патануў ад ухвальнага галасу і пляскаў. А ў Гары ад бясконцых апладысментаў ажно занямелі рукі.
Нарэшце, калі ірландцкая каманда пакінула ложу, для выканання яшчэ аднаго кола пашаны (Айдэн Лінч сядзеў на адной мятле з Конэлі, моцна абхваціўшы таго з‑заду за пояс і працягваў ашаломлена усміхацца), Бэгмэн ізноў дакрануўся палачкай да свайго горла і прамовіў “Кветус”
— Пра гэта будуць казаць яшчэ шмат год,- хрыпла прамовіў ён,- сапраўды нечаканы паварот падзей… шкада толькі, што матч так хутка скончыўся… так… так… я павінен вам грошы… колькі там?
Фрэд і Джордж, пералезлі праз свае крэслы і з шырокімі ўсмешкамі на твары, стаялі перад Бэгмэнам, працягнуўшы далоні.

Папярэдні раздзел | Наступны раздзел

Опубликовать в Facebook.com Опубликовать в twitter.com