Раздзел 7. Бэгмэн і Краўч | Гары Потэр і Келіх агню

Гары выслізнуў з‑пад Рона і падняўся на ногі. Яны апынуліся на выглядаўшую бязлюднай багністай і пакрытай смугой мясцовасці. Перад імі стаяла два стомленных і ня маючых настрою чарадзея. Адзін з іх трымаў у руках вялізны залаты гадзіннік, а другі скрутак пергаменту і пяро. Апрануты яны былі па маглаўску, але вельмі няўмела. Той што трымаў у руцэ гадзіннік насіў твідавы касцюм і гумовыя боты вышэй калена, а яго калега быў апрануты ў кільт і понча.
— Добрай ранніцы, Бэйзіл,- павітаўся містэр Візлі і перадаў чаравік, чарадзею кільце. Той кінуў яго ў вялізную скрыню для выкарыстаных партаключоў, дзе ўжо ляжалі, як заўважыў Гары, старая газэта, пустая банка з пад напітка і праколаты футбольны мяч.
— І ты здаровы будзь, Артур,- стомленна адказаў Бэйзіл.- Не на працы? Камусьці пашансавала… а мы тут ўжо цэлую ноч… і вам лепей адыйсці, бо а чвэрці на шостую прыбывае вялізная група з Шварцвальду. Чакай, зараз скажу дзе ваш кэмпінг… Візлі… Візлі…- ён зверыўся са спісам ў скрутке.- Так, прайдзёце чвэрць мілі вунь у той бок, першая пляцоўка, загадчык містэр Робертс. Дзігары… вам на другую пляцоўку… спытайце містэра Пэйна…
— Дзякуй, Бэйзіл,- пармовіў містэр Візлі і паклікаў ўсіх ісці ўслед за ім.
Яны рушылі праз засохлае балоты, ня ў разглядзець што-небудзь скрозь туман. Нарэшце, праз дваццаць хвілінаў перад іхнімі вачыма паўстаў невялічкі катэдж ля брамы. За плотам, Гары заўважыў смуглістыя постаці соцень і соцень намётаў, якія раскінуліся ажо да цёмнага леса на даляглядзе. Развітаўшыся з Дзігары, яны крочылі да дзвярэй катэджа.
Ля брамы, гледзячы ў бок кэмпінга стаяў чалавек. Гары здагадаўся, што той быў адзіным сапраўдным маглам на колькі акраў вакол. Пачуўшы іхныя крокі, чалавек азірнуўся.
— Добрай раніцы!- усміхаючыся ўсімі зубамі, сказаў містэр Візлі.
— Добрай, добрай,- адказаў магл.
— Містэр Робертс, калі не памыляюся?
— Так! Гэта я,- адказаў містэр Робертс.- А вы кім будзеце?
— Візлі… два намёты, месца замоўлена колькі дзён таму?
— Так!- паглядзеўшы ў спіс прыбіты да дзвярэй, прамовіў містэр Робертс.- Ваша месца ля самага леса. Толькі адна ноч?
— Дакладна,- адказаў містэр Візлі.
— Плаціць цяпер будзеце?- пацікавіўся загадчык гарадку.
— А… так… канечне…- прамовіў містэр Візлі. Ён ступіў колькі крокаў ад катэджыка і паклікаў да сябе Гары.- Гары, дапамажы мне,- прамармытаў ён, дастаў з кішэні скрутак маглаўскіх грошаў і пачаў іх адлічваць,- так, вось гэта што? Дзесятка?- А, ну так, я бачу маленечкую лічбу… а гэта пяцёрка?
— Дваццатка,- напаўголаса паправіў яго Гары, ён адчуваў сябе няёмка, бо бачыў, што містэр Робертс прыслухоўваецца да іхнай размовы.
— А, ну вось, усё… Ня ведаю… гэтыя грошы… яны такія маленькія…
— Вы з‑за мяжы?- спытаўся містэр Робертс, калі містэр Візлі вярнуўся да яго з неабходнай сумай.
— З‑за мяжы?- перапытаў загадчыка анямелы містэр Візлі.
— Ну, вы не першыя, хто мае праблемы з грошамі,- уважліва разглядаючы містэра Візлі, адказаў містэр Робертс.- Дзесяць хвілінаў таму, адна пара паспрабавала разлічыцца са мной залатой манетай з добрую покрыўку велічынёй.
— Ды няўжо?- занепакоенна спытаўся чараўнік.
Містэр Робертс памацаў ў бляшанцы ў пошукай здачы.
— Ніколі тут не было столькі народу,- зірнуўшы на ўхутанае смугой поле, прамовіў ён,- колькі сотень папярэдніх замаўленняў… Звычайна людзі прыяждаюць сюды наўпрост…
— Сур’ёзна?- спытаўся містэр Візлі, працягваючы руку за здачай, але загадчык не спяшаўся яе аддаваць.
— Так!- задумліва прамовіў ён.- Людзі з усяго свету. Да халеры іншаземцаў. І ня толькі іх. Дзівакоў усялякіх. Ці вы бачылі ту бадзяецца адзін, у кільце і понча.
— А хіба так нельга?- з трывогай спытаўся містэр Візлі.
— Гэта падобна на нейкі… ну, ня ведаю… збор ці што,- прамовіў загадчык.- Яны ўсе ведаюць адзін аднаго. Можа нейкае грандыёзнае свята.
І тут ля дзвярэй містэра Робертса наўпрос з паветра аб’явіўся нейкі чараўнік у спартовых штанах.
— АБЛІВІЯТЭ!- накіраваўшы палачку на загадчыка, рэзка прамовіў ён.
Вокаімгненна позірк містэра Робертса затуманіўся, бровы выпраміліся, а на ягоны твар апусціўся выраз летутценнай бестурботнасці. У паводзінах загадчыка, Гары адразу ж пазнаў сімптомы мадыфікацыі памяці.
— Вось вам план кэмпінга,- ціхамірна сказаў загадчык містэру Візлі.- І ваша здача.
— Дзякуй вялікі,- адказаў яму містэр Візлі.
Чарадзей у спартовых штанах праводзіў іх да кэмпінгавай брамы. Ён выглядаў ушчэнт стомленым, твар быў блакітным ад шчаціння, а пад вачыма ляглі глыбокія ліловыя цені.
— З ім скрозь адны праблемы,- дачакаўшыся, пакуль яны адыйдуць ад містэра Робертса па-за межы чутнасці, паскардзіўся ён містэру Візлі.- Прыпадае разоў па дзесяць на дзень змяняць яму памяць, каб трымаць у няведанні. А Людо Бэгмэн ані не жадае дапамагчы. Валэндаецца вакол і зычна галосіць аб бладжэрах ды квафлах анікроплі не турбуючыся пра антымаглаўскую сакрэтнасць. Як я буду рады, калі ўсё гэта нарэшце скончыцца. Ну, бывай здароў, Артур.
Сказаўшы гэта, чараўнік дызапарыяваў.
— Я думала,- прамовіла здзіўленная Джыні,- што Людо Бэгмэн – галава аддзелу магічных гульняў і спорту? Каму ўжо, як не яму ведаць, што казаць ў пры магле аб бладжэрах і квафлах нельга.
— Ён ведае,- з усмешкаю адказаў містэр Візлі, уваходзячы разам з дзецьмі на тэрыторыю кэмпінга,- аднак Людо ён заўжды… ну… крыху АБЫЯКАВА ставіцца да сакрэтнасці. Аднак, боль інцыятыўнага кіраўніка для аддзелу магічных гульняў знайсці цяжка. Колісь, каб ты ведала, ён граў у зборнай Англіі. І быў лепшым бітаком за ўсю гісторыю Вімбурнскіх вос.
Яны крочылі праз пакрытае смугой поле, мінаючы бясконцыя рады намётаў. Значная іх частка выглядала цалкам звычайна, магчыма таму што іхныя гаспадары імкнуліся зрабіць свае намёты, як мага больш падобнымі на маглаўскія, хаця і не надта ўмела: хтосьці зрабіў свайму намёту камінную трубу, хтось дзвярны званочак, а некаторыя намёты мелі на даху флюгер. Аднак некаторыя з намётаў выглядалі відавочна магічнымі, таму Гары не надта здзівіўся падазронасці містэра Робертса. Напрыклад, на поўдарозе да месца іхнай стаянкі нехта паставіў на поле экстравагантны невялічкі палац з паласатага ядвабу ў двары якога хадзіла колькі паўлінаў. Крыху далей стаяў трохпавярховы намёт з вежачкамі на даху. А яшчэ праз невялічкую адлегласць можна было бачыць намёт, які меў кветнік з купальняй для птушак, сонечны гадзіннік і фантан.
— Заўжды адно і тое ж,- усміхнуўшыся заўважыў містэр Візлі,- ніяк не можам ўстрымацца, каб не пахваліцца адно перад адным. А, глядзіце, вось мы і на месцы.
Яны падыйшлі да незанятай стаянцы на самым узлессе. Тут у зямлю быў уторкнуты слупок з шыльдаю, на якім меўся надпіс “Уіслі”.
— Можа і не самае лепшае месца,- шчасліва прамовіў містэр Візлі,- але стадыён усяго толькі праз лес і месца бліжэй да яго трэба яшчэ пашукаць.- Ён зняў са спіны заплечнік.- Ну, добра,- усхвалявана прамовіў чараўнік,- Давайце без аніякай магіі, цяпер, калі мы, уласна кажучы, тут, на маглаўскай зямлі. Мы будзем ставіць намёты ўласнаруч! Гэта не павінна быць нечым складаным… Маглы ўвесь час толькі так і робяць… ну, Гары, як ты лічыш, з чаго пачаць?
За ўсё свае жыццё, Гары аніразу ня быў у Кэмпінгу. Калі Дурслі ездзілі на адпачынак, яны ніколі ані не бралі хлопца з сабой, штораз пакідаючы яго ў старой суседкі місіс Фіг. Аднак, праз упартую працу, ён і Герміёна вылічылі, як трэба ставіць слупкі і куды забіваць калкі. Хаця містэр Візлі, які ўшчэнт расхваляваўся ў той момант, калі прыйшоў час забіваць калкі ў зямлю, з большага перашкаджаў, чым дапамагаў. Тым ня меньш, праз некаторы час у іх атрымалася ўзвесці два старых двухмесных намёта.
Усе адступілі на колькі крокаў, каб падзівіцца на вынік сваёй працы. Ніхто, як вырашыў Гары, у жыцці не здагадаўся бы, што намёты належылі чараўнікам. Аднак, бяда была ў тым, што калі аб’явяцца Біл, Чалі і Персі іхная колькасць павялічыцца да дзесяці чалавек. Здавалася, Герміёна падумала аб тым самым. Дзяўчына адаравала Гары пасмешлівым позіркам. Тым часам містэр Візлі ўстаўшы на карачкі забраўся ў першы з намётаў.
— Канечне месца замала,- прамовіў ён з намёта,- але, як-небудзь уціснемся. Заходцзе.
Нахіліўшыся, Гары забраўся ў намёт і адчуў, як у яго адпадае сківіцца. Усярэдзіне, намёт нагадваў старамодную трохпакаёвую кватэру з ваннай і кухняй. Што цікава, усім сваім выглядам, кватэра нагадвала дом місіс Фіг: яна таксама месціла ў сябе разнамасныя фатэлі ўкрытыя вязанымі пакрываламі і тут таксама моцна пахла коткамі.
— Ну, мы ўсё адно тут не надоўга ‚- хусткай выцершы лысіну і падзівіўшыся на двуярусныя ложкі ў спальне, прамовіў містэр Візлі.- Я пазычыў гэты намёт у Перкінса з майго камітэта. Ён, небарака, ўжо не вандруе па кэмпінгах, з‑за сваёй хворай паясніцы.
Ён адшукаў недзе пакрыты пылам імбрык і зазірнуў усярэдзіну.
— Нам патрэбна вада…
— На тым плане, што нам даў магл,- заявіў Рон, які забраўся ў намёт следам за Гары і здавалася ані не адрэагаваў на яго ўнутранняй прасторы,- ёсць кран. Ён на другім баку поля.
— Ну, чаму б тады вам з Гары і Герміёна,- перадаючы сыну імбрык і пару рондаляў,- не схадзіць туды і не прынесці вады. А мы тым часам збярэм дроў для вогнішча.
— Але ж тут ёсць пліта,- адказаў Рон.- Чаму б нам папросту не…
— Рон, не забывайся аб антымаглаўскай сакрэтнасці,- адказаў чараўнік, твар якога ззяў ад прадчування асалоды.- Калі сапраўдныя маглы збіраюцца ў кэмпінгах, яны гатуюць ежу на вогнішчы знадворку. Я сам гэта бачыў!
Хутка зазірнуўшы ў дзявочы намёт, які хаця і быў меньшым па памеры, затое ня меў кацінага паху, Гары, Рон і Герміёна, захваціўшы з сабой імбрык і рондалі накіраваліся праз кэмпінг па ваду.
Цяпер, калі сонца паднялося вышэй, разагнаўшы смугу, сябры больш уважліва змаглі разгледзіць распасцёршыйся ўва ўсе бакі намётавы гарадок. Яны павольна крочылі праз рады намётаў прагна азіраючыся вакол. Толькі цяпер гары зразумеў, што вядзмаркі і чараўнікі жывуць і ў іншых краінах. Раней гэта папросту не прыходзіла яму да галавы.
Іншыя жыхары кэмпінга толькі толькі пачалі прачынацца. Першымі, зразумела, прачнуліся маленькія дзеткі. Ніколі ранней, Гары не бачыў чараўнікоў ці вядзмарак падобнага ўзросту. Малы хлопчык, гадоў двух, не старэйшы, сядзеў ля ўваходу ў гіганцкі, пірамідападобны намёт і, трымаючы ў руках палачку, шчасліва тыцкаў ёй у смоўжа, якога ўбачыў у траве, ад чаго той ужо вырас да памераў салямі. Калі сябры бліжэй падыйшлі да намёту, з яго выскачыла маці малога.
— Кевін, я КОЛЬКІ разоў казала табе… НЕ… ЧАПАЙ… ТАТАВАЙ… ПАЛАЧКІ… брыда!
Жанчына наступіла на смоўжа, ад чаго той гучна падарваўся. Яшчэ доўга сябры чулі за сваімі спінамі галас маткі, змешаны з лямантамі малога.
— Ты падаўваўа сімака! Ты падаўваўа маго сімака!
Праз некаторую адлегласць, сябры заўважылі двух дзяўчынак, крыху старэйшых за Кэвіна, якія ляталі на цацачных мётлах, што ледзь ледзь падымалі іх па-над травой. А міма Гары, Рона і Герміёны ўжо нёсся прадстаўнік міністэрства, мармытаючы на хаду.
— Сярод белага дня! І дзе іхныя бацькі, напэўна яшчэ дрыхнуць…
Пакрысе з намётаў пачалі выходзіць дарослыя чарадзеі, каб паспрабаваць прыгатаваць сняданак. Некаторыя з іх, зірнуўшы крадком, вычароўвалі агонь з дапамогай палачкі, іншыя з сумненнем на твары чыркалі запалкамі, не надта спадзеючыся на вынік. Тры афрыканскіх чарадзея, апранутыя ў белыя адзенні, сядзелі і сур’ёзна аб нечым размаўлялі, смажачы на яскрава пурпуровым вогнічшы, нешта нагадваючае труса. Групка амерыканскіх вядзьмарак сярэдніх гадоў шчасліва пляткарыла ля намёта пад сцягам на якім чытаўся надпіс “Салемскі вядзмарскі інстытут”. Гары чуў урыўкі з размоваў на іншаземных мовах, што даносіліся з шматлікіх намётаў і хаця ня мог зразумець ані не слова, у кожным голасе чуў радаснае хваляванне.
— Эээ…- гукнуў Рон.- У мяне нешта з вачыма… ці ўсё насамрэч зрабілася зялёным?
Але справа была не ў ронавых вачах. Сябры ступілі на тэрыторыю, усе намёты на якой густа параслі трыліснікамі канюшыны, ад чаго больш нагадвалі невялічкія, дзіўнай формы пагоркі. Сям-там з намётаў вызіралі шчаслівыя твары. Тут сябры пачулі як з‑заду хтосці іх кліча.
— Гары! Рон! Герміёна!
Гэта быў Шымас Фініган, іхні аднагодка з грыфіндорскага Дому. Ён сядзеў перад сваім зарослым трыліснікамі намётам, разам са светлавалосай жанчынаю, якая напэўна была ягонай маці і сваім лепшым сябрам, таксама грыфіндорцам, Дынам Томасам.
— Як вам нашы ўпрыгожанні?- з усмешкеаю. Спытаўся Шымас ў Гары, Рона і Герміёны, якія падыйшлі да ягонага намёту, каб прывітацца.- А вось міністэрскія імі не задаволены.
— Ну, і чаму мы не павінны дэманстраваць нашыя колеры?- спыталася місіс Фініган.- І вы паглядзіце, што са СВАІМІ намётамі балгары зрабілі. Вы, зразумела, будеце Ірландыю падтрымліваць, так?- пазіраючы на сяброў пацеркападобнымі вочкамі дадала яна.
Гары, Рон і Герміёна запэўнілі жанчыну, што заўзеюць за Ірландыю і рушылі далей.
— Паспрабавалі б мы сказаць,- сказаў Рон, калі яны пакінулі ірландцкую тэрыторыю,- што яна памыляецца.
— Цікава, а што ж там панарабілі са сваімі намётамі балгары?- спыталася Герміёна.
— Хадзем, паглядзім самі,- прамовіў Гары, кажучы на вялізную групу намётаў па-над якімі на вятру лунаў чырвона-зялёна-белы балгарскі сцяг.
Балгарскія намёты не былі ўпрыгожаны расліннасцю, але да гожнага з іх быў прымацаваны постэр з вельмі панурай асобай з буйнымі чорнымі бровамі. Чалавек на постэры, вядома ж рухаўся, але ўсё што ён рабіў — лыпаў вачыма і хмурыўся.
— Крум,- прашапатаў Рон.
— Што?- перапытала яго Герміёна.
— Крум!- адказаў хлопец.- Віктар Крум – балгарскі паляўнічы!
— Ён нейкі надта пануры з выгляду,- пазіраючы сюды туды на лыпаючых і хмурачыхся Крумаў, прамовіла Герміёна.
— ПАНУРЫ?- ўзняўны вочы да нябёсам, спытаўся Рон.- Да каго ўвогуле цікавіць, як ён выглядае. Ён – шыкоўны. І сапраўды малады. Яму ўсяго толькі васямнаццаць, ці каля таго. Ён ГЕНІЙ, дачакайся вечара і сама ўсё ўбачыш.
Да крана ўжо стаяла невялічкая чарга. Гары, Рон і Герміёна далучыліся да яе адразу за двума чарадзеямі, якія палка сварыліся адно з адным. Першы з іх быў старым чарадзеям, апранутым ў доўгую начнушку з кветачкамі. Другі, з выгляду адзін з працаўнікоў міністэрства, трымаў у руках пару тонкіх паласатых штаноў і ледзь не плакаў ад злосці.
— Ну, надзень іх, Арчы, калі ласка, будзь добрым хлопчыкам, ты ня можаш хадзіць вось так як зараз, магл на ўваходзе ўжо пачынае нешта падазраваць…
— Я набыў гэтую вопрадку ў іхнай краме,- ўпарта паўтараў стары.- Маглы такое носяць.
— ЖАНЧЫНЫ іхныя гэта носяць,- а самі маглы апранаюць вось ГЭТА,- трасучы паласатымі штанамі, заяўляў міністэрскі чарадзей.
— Не надзену я ГЭТА,- з абурэннем адказаў стары Арчы.- Я люблю, калі між нагамі свежы ветрык гуляе, так што дзякуй.
Герміёну ахапіў такі прыступ рогата, што яна была вымушана выскачыць з чаргі і вярнуцца да сяброў, толькі тады, калі Арчы ўжо набраў вады і сыйшоў.
Цяпер, калі яны былі нагружаны вадой, вандроўка на месца праходзіла значна павольней. Сям-там на сустрач ім трапляліся іхныя хогвартскія сябры і знаёмыя з сем’ямі. Былы капітан гарынай квідытчнай каманды, Олівер Вуд, які ўжо скончыў Хогвартс, убачыўшы Гары, адразу ж пацягнуў хлопца да свайго намёта знаёміцца з бацькамі, а потым ўзрушана пахваліўся, што падпісаў кантракт на ўдзел у другім складзе Падлмір Юнайтед. Следам Гары, Рона і Герміёну гукнуў Эрні Макмілан – чатырохгодка з Хафлпафу, а ледзь пазней на вочы ім трапілася Цёў Чан – надта прыгожая дзяўчына, што гуляла за паляўнічага ў камандзе рэйвенклоскага Дому. Усміхнуўшыся, Чан махам рукі павіталася з Гары. А той, распляскаў сабе пад ногі шмат вады, тым ня меньш памахаў у адказ. Больш з такго, каб супыніць ронавы посмішкі, чым з якой другой прычыны, Гары, заўважыўшы гурток падлеткаў, паказаў на іх сябру.
— Як думаеш,- спытаўся Гары,- хто яны такія? Яны дакладна не з Хогвартсу.
— Пэўна з якой-небудзь замежнай школы,- адказаў Рон.- Ніколі не бачыў навучэнцам з іншых школ, але ведаю што такія ёсць. Шмат-шмат год таму… Біл ліставаўся з адным хлопцам з бразільскай школы… ён нават збіраўся паехаць туды вучыцца па абмену, але мама з татма не маглі сабе гэтага дазволіць. Калі Біл напісаў свайму бразільскаму сябру, што ня можа прыехаць, той пакрыўдзіўся і даслаў яму сурочаны капялюш, ад якога ў Біла пасохлі вушы.
Гары засмяяўся, аднак не выказаў уголас свайго здзіўлення, якое адчуў даведаўшыся пра існаванне замежных чарадзейскіх школаў. Аднак цяпер, убачыўшы ў кемпінгу чарадзеяў іншых нацыянальнасцяў, Гары разумеў, якім быў ёлупнем, што не здагадаўся адразу, пра тое што Хогвартс ня можа быць адзінай чарадзейскай школай. Хлопчык зірнуў на Герміёну, аднак тая здаецца ані не была здзіўлена з гэтага факту. Магчыма яна бачыла звесткі аб іншых школах у чарадзейскіх кнігах, ці дзесьці яшчэ.
— Не мінула і года,- заявіў Джородж, калі яны нарэшце дабраліся да свайго намёта.
— Сустрэлі сяго-таго,- паставіўшы посуд з вадой на зямлю, адказаў Рон,- а як з вогнішчам?
— Тата бавіцца з запалкамі,- адказаў Фрэд.
Вогнішча містэр Візлі пакуль не распаліў, ня гледзячы на ўсе намаганні. Уся зямля вакол яго была ўсыпана абгарэлыпмі запалкам, а ён, здавалася атрымліваў як ніколі моцнае задавальненне.
— Ойк!- усклікнуў мужчына, калі чаговы раз на кончыку запалкі аб’явілася полымя і выпусціў запалку на зямлю.
— Пачакайце, містэр Візлі,- ласкава сказала Герміёна, прыняла з рук чарадзея скрынку з запалкамі і прадэманстравала, якім чынам трэба правільна іх запальваць.
Нарэшце, у іх атрымалася вогнішча, але не меньш за гадзіну ім прыйшлося чакаць, калі тое распаліцца да такой ступені, каб на ім мажліва боло б нешта згатаваць. Тым ня меньш часу яны дарма не гублялі. Усё выглядала так, быццам іх намёт стаяў у непасрэднай бліскасці да дарогі што ішла на стадыён. Таму, увесь час міма іх сюды-туды бегалі прадстаўнікі міністэрства, ветліва вітаючыся па дарозе з містэрам Візлі, а той распавядаў (з большага Гары і Герміёне, бо ягоныя ўласныя дзеці ведалі аб міністэрстве так шмат усяго, што ім папросту было ўжо не цікава), хто з іх хто.
— Гэта Катберт Макрыдж – галава управы па сувязі з гоблінамі… а вось той – Гільберт Вімпл з камітэту па эксперыментальных замовах… Здароўку, Арні… Арнальд Пісгуд – забывальнік, ну, разумееце — сябра атраду па скасаванню наступстваў выпадковага ўжывання магіі… а гэта Боўд і Крокер.. яны – неапісальнікі…
— Яны хто?
— З дэпартамента таямніц, звыш сакрэтная суполка, нат ня ведаю, чым яны займаюцца…
Нарэшце, калі вогнішча добра разгарэлася і на агонь паставілі смажыцца яйкі ды кілбаскі з лесу выйшлі і накіраваліся ў іх бок Біл, Чарлі і Персі.
— Толькі што апарыявалі, тата,- гучна прамовіў Персі.- О, абед, супэр!
Не паспелі яны з’есці і палову пакладзеных на талеркі яек з кілбаскамі, калі містэр Візлі, раптам ускочыў на ногі і ўсміхаючыся замахаў чалавеку, які крочыў у іх бок.
— Ага!- закрычаў ён.- А вось той чалавек, дзякуючы якому мы тут апынуліся! Людо!
Людо Бэгмэн, быў самым прыкметным чалавекам, нават прыкметнейшым за старога Арчы ў жаночай начнушцы, якога Гары толькі бачыў. Бэгмэн, магутнага целаскладу і злёгку азызлы чалавек, быў апрануты ў квідытчную мантыю з буйнымі, гарызантальнымі, жоўта-чорнымі палоскамі, з вялізнаю выяваю васы на грудзях. Мантыя туга абцягвала буйны яго жывот і было бачна, што Людо зусім ужо ня той, як ў тыя часы, калі гуляў за зборную Англіі па квідытчы. Нос быў уціснуты ў твар (магчыма, вырашыў Гары, паламаны трапіўшымся на шляху бладжэрам), аднак яго вялізныя блакітныя вочы, кароткае светлае валоссе і румяны твар, рабілі Бэгмэна падобным да школьніка пераростка.
— Каго я бачу!- шчасліва закрычаў Бэгмэн. Як быццам на пружынах, ад відавочнага ўзбуджэння, ён наблізіўся да вогнішча.
— Артур, мой ты дружа,- пыхкаючы, прамовіў ён.- А што за дзень, га? Што за дзень! Ці маглі бы мы чакаць лепшага надвор’я, га? Ноч будзе бесхмарнай… і з арганізацыяй амаль ніякіх праблемаў… мне нават і рабіць няма чаго!
За яго спіною групка знямоглых міністэрскіх працаўнікоў праняслася міма, кажучы пальцамі на чыёсь магічнае полымя, што сыпала ў паветра фіялетавымі іскрамі на дваццаць футаў ў вышыню.
Персі, з працягнутай рукой паспяшаў яму на сустрач. Нават яго незадаволенне метадамі працы Бэгмэна не перашкодзіла Персі, паспрабаваць пакінуць аб сабе добрае ўражанне.
— А, так…- з усмешкай прамовіў містэр Візлі.- Гэта мой сын Персі, ён ужо сам распачаў працаваць у міністэрстве… гэта Фрэд… ёйку, не – гэта Джордж, прабач… ВОСЬ Фрэд… Біл, Чарлі, Рон, мая дачка Джыні… і ронавы сябры Герміёна Грэйнджэр і Гары Потэр.
Рэакцыя Бэгмэна была амаль імгненнай, ледзь пачуўшы гарына імя ён ўжо трымаў свой погляд за маланкападобным шнары на хлапчынам ілбе.
— Дзеці,- працягваў містэр Візлі,- а гэта Людо Бэгмэн. Вы ведаеце хто ён. Гэта менавіта той чалавек дзякуючы якому мы маем такія добрыя квіткі…
Бэгмэн заззяўшы абякава махнуў рукой, быццам кажучы, што ўсё гэта існыя дробязі.
— А ўяві сабе стаўкі на матч, Артур?- нецярпліва заявіў ён, і паляпаў па кішэнях сваёй жоўта-чорнай мантыі, якія адазваліся бразгаценнем залатых манетаў.- Родзі Понтэр даў заклад на тое, што першы гол заб’е Балгарыя… я неблагі каафіцыэнт яму даў, бо настолькі моцнай тройкі пераследнікаў, як ў ірландцаў я не бачыў ужо колькі год… а малая Агата Цімс заклалася паловай акцый сваёй вугровай фермы, што матч будзе доўжыцца ня меньш за тыдзень.
— Вох… ну што,- сказаў містэр Візлі.- Вось… стаўлю галеён на перамогу Ірландыі.
— Галеён?- спытаўся злёгку расчараваны Людо, аднак імгненна апанаваў над сабою.- Добра, добра… яшчэ ёсць жадаючыя?
— Яны яшчэ крыху замалыя для азартных гульняў,- прамовіў Артур.- І Молі гэта не…
— Ставім трыццаць сем галеёнаў, пятнаццаць сіклей і тры кнаты,- заявіў Фрэд, калі яны з Джорджам хуценька падлічылі свае грошы, што выйграе Ірландыя… але сніча зловіць Віктар Крум. А… зверху мы яшчэ дададзім вось гэтую фальшывую палачку.
— Ня трэба паказваць містэру Бэгмэну вашы дуроты…- засыкаў Персі, але Бэгмэн здаецца лічыў наадварот. З хваляваннем на сваім хлапчыным твары, ён прыняў палачку з рук Фрэда, махнуў, а калі тая ператварылася на гумовае кураня, наўпрост зароў ад смеху.
— Выдатна! Колькі год не бачыў ані нічога больш ўражлівага! Даю за яе пяць галеёнаў!
Персі, ашаломлены ад незадавальнення, застыў на адным месцы.
— Мальцы,- вельмі ціха прамовіў містэр Візлі,- вам ня трэба рабіць стаўкі… гэта ўсе вашыя грошы… маці…
— Не псуй ім кайфу, Артур,- правуркатаў Людо, ссыпаўшы грошы ў кішэню,- яны дастаткова дарослыя, каб ведаць, што ім сапраўды патрэбна! Такім чынам, вы закладаецеся на то, што пераможа Ірландыя, але сніча возьме Крум, так? Ані, хлопцы, ані, ніколі ў жыцці… Даю вам самы вялікі каафіцыент… а да стаўкі мы зберху дададзім пяць галеёнаў за гэту выдатную палачку…
Містэр Візлі бездапаможна глядзеў на тое, як Людо выцягвае з кішэні нататнік і запісвае туды імёны блізнятаў.
— Супэр!- прымаючы з рук Бэгмэна кавалак пергаменту і асцярожна запіхваючы яго ў кішэню, прамовіў Джордж.
У значна падбадзёранным стане, Бэгмэн зноўку павярнуўся да містэра Візлі.
— Слухайце,- сказаў ён,- ці не плюхніце мне крыху гарбаткі? Я тут аніяк не магу выглядзець Барці Краўча. У майго балгарскага калегі ўзніклі нейкія цяжкасці, а я ані не магу зразумець, што ён ад мяне хоча. Барці б мне вельмі дапамог. Ён жа размаўляе на ста пяцідзесяці мовах.
— Містэр Краўч?- загаласіў Персі, яго чапурысты выгляд імгненна пакінуў хлопца і ён пачаў ажно круціцца ад хвалявання.- Ды ён размаўляе ажно на двухстах мовах! У тым ліку на русале, гоблінге і тролье…
— На тролье кожны ёлуп можа размаўляць,- пагрэбліва заявіў Фрэд.- Усё што дзеля гэтага трэба, башкой хістаць і мыкаць.
Персі кінуў на Фрэда ганебны погляд і пачаў раздзімаць полымя, каб зноўку прымусіць імбрык закіпець.
— Ці чуваць што аб Бэрце Джоркінс, Людо?- спытаўся містэр Візлі, калі Бэгмэн прысеў на траву каля іх.
— Аніхалеры,- задаволена адказаў Людо,- Але яна абавязкова вернецца. Бедная старая Берта… памяці, як ў дзіравага катла і ані ніякай пачуцця прастранства. Але, верце майму слову. Берта аб’явіцца ў міністэрстве ў кастрычніку, думаючы, што яшчэ толькі ліпень.
— А ці не думаў, ты,- нерашуча прапанаваў містэр Візлі, у той час як Персі перадаваў Бэгмэну кубак з гарбатай,- што час ўжо даслаць кагось на яе росшукі?
— Барці Краўч кажа мне тое самае,- нявінна пашыраючы вочы адказаў Людо,- але ў нас зараз сапраўды няма ані чаравека, якога мажліва было б накіраваць на гэту справу. О… пра цыгана гамана! Барці!
Чарадзей імгненне таму апарыраваўшы ля іх вогнішча быў існай супрацьлегласцю Людо Бэгмэну у ягонай старай асінай мантыі, што расцягнуўся цяпер на траве. Барці Краўч быў сухім, прама трымаючымся, сталым мужчынай, апранутым у бездакорны касцюм і гальштук. Прабор на яго кароткім сівым валоссі быў ненатуральна прамым, а вусікі-шчотачкі здавалася былі падстрыжаны пад лінейку. Чаравікі Краўча былі адпаліраваны да бляску. Гары імгненна зразумеў, чаму Персі так абагаўляе свайко кіраўніка, ён заўжды жорстка ставіўся да выканання ўсемагчымых правілаў, а містэр Краўч настолькі бездакорна выканаў маглаўскія правілы апранання вопрадкі, што яго лёгка мажліва было б пераблытаць з банкаўскім службоўцам. Больш таго, хлопчык сумняваўся, што нават дзядзька Вернан здагадаўся ўбачыўшы Барці, кім ён ёсць на самой справе.
— Падай сюды, Барці,- прапанаваў Бэгмэн, ляпаючы па траве каля сябе.
— Не, Людо, дзякуй,- з лёгкай раздражнёнасцю ў голасе адказаў Краўч.- А я цябе паўсюль шукаю. Балгары настойваюць, каб мы выдзелілі ім дадатковыя дванаццаць месцаў у верхней ложы.
— А, дык ВОСЬ, што ён ад мяне хацеў?- прамовіў Бэгмэн.- А я вырашыў, што ён прапануе мне працу з немцамі. Жахлівы акцэнт.
— Містэр Краўч,- ледзь дыхаючы спытаў Персі, сагнуўшыся амаль на палову і зрабіўшыся падобным на гарбача.- ці не жадаеце кубачак гарбаты?
— Што?- з лёгкім здзіўленнем пазіраючы на Персі, сказаў той.- А… так, дзякуй, Вэзэрбі.
Фрэд з Джорджам пырхнулі ў свае кубкі. А Персі пачырванеўшы да самых вушэй, заняўся імбрыкам.
— Яшчэ, даўно хацеў паразмаўляць з табой, Артур,- сустрэўшыся сваімі вострымі вачамі з містэрам Візлі, заявіў Краўч.- Алі Башыр лютуе. Ён жадае абмеркаваць з табой тваё эмбарга на дываны-самалёты.
— Я даслаў яму на мінулым тыдні саву,- глыбока ўздыхнуўшы, прамовіў містэр Візлі,- і ўжо ў сто першы раз напісаў: дываны з’яўляюцца вырабамі маглаўскага паходжання і ўваходзяць у рэестр забароненых для зачаравання аб’ектаў, але ці ён слухае мяне?
— Сумняваюся,- прымаючы кубак з рук Персі адказаў Краўч.- Ён адчайна жадае экспартаваць іх сюды.
— Га, яны ані ніколі не заменяць нам брытанцам мётлаў.- заявіў Бэгмэн.
— Алі жадае заняць на нашым рынку нішу транспартных сродкаў сямейнага тыпу,- адказаў Барці.- Памятаю, мой дзед меў аксмінстэрскі дыван, на якім маглі ляцець да дванаццаці чалавек… але гэта вядома было яшчэ да забароны на дываны-самалёты.
Краўч як быццам хацеў, каб ані ў каго не ўзнікла сумненняў, што ўсе ягоныя продкі строга пратрымліваліся слову закона.
— І што, ці зашмат працы, Барці?- бестурботна спытаўся Бэгмэн.
— Ладам,- суха адказаў містэр Краўч.- Размясціць партаключы на ўсіх пяці кантынентах, Людо, гэта справа ня з лёгкіх.
— Думаю вы абодва будзеце шчаслівы, калі ўсё гэта скончыцца,- выказаў здагадку містэр Візлі.
— Шчаслівы?- з шакаваным выглядам прамовіў Людо Бэгмэн.- Ня памятаю, калі ў апошні раз я быў такім шчаслівым як зараз… Аднак, гэта не значыць, што мы нічога з захапленнем не чакаем, а, Барці? Так? Нам яшчэ шмат чаго трэба будзе арганізаваць, так?
— Мы ж дамовіліся,- падняўшы бровы на Бэгмэна, прамовіў містэр Краўч,- не рабіць ніякіх заяваў, пакуль не будуць высветлены ўсі дэталі…
— Ах, дэталі!- адмахнуўшыся ад заўвагі, бы ад тучы машкары, сказаў Бэгмэн.- Яны ж падпісалі усе паперы, так? Яны ж пагадзіліся? Закладаюся, гэтыя дзеці самі аб усім хутка даведаюцца. Тым больш што падзея адбудзецца ў Хогвартсе…
— Людо, нам трэба адказаць балгарам, памятаеш?- рэзка адказаў містэр Краўч на заўвагу Бэгмэна.- Дзякуй за гарбату, Вэзэрбі.
Ён аддаў Персі кубак з гарбатай нават не паспрабаваўшы гарбаты і пачаў чакаць пакуль Людо выпрастаецца. Бэгмэн ў адзін глыток дапіў свой кубак, з цяжкасцю падняўся на ногі, у яго кішэнях вясёла дзвякалі залатыя манеты.
— Пабачымся пазней!- сказаў ён.- Вы будзеце сядзець ў верхняй ложы разам са мной… я буду каментаваць матч!- Бэгмэн памахаў рукой, Барці Краўч каротка кіўнуў і яны абодва дызапарыявалі.
— А што ў Хогвартсе будзе, тат?- імгненна спытаўся Фрэд.- Аб чым яны зараз казалі?
— Вы вельмі скора самі аб усім даведаецеся?- усміхнуўшыся адказаў містэр Візлі.
— Гэта сакрэтная інфармацыя, да таго часу, пакуль міністэрства не вырашыць яе агучыць,- суха прамовіў Персі.- Містэр Краўч меў рацыю, калі вырашыў яе не раскрываць.
— Аёй, сціхні ты, Вэзэрбі,- сказаў на гэта Фрэд.
Як толькі дзень пачаў перарастаць ў вечар, кэмпінг бы коўдрай накрыла пачуццём хвалявання. З надыходам прыцемкаў нерухомае летняе паветра здавалася ажно пачало дрыжаць ад нецярплівасці. А як толькі намётавы гарадок і тысячы нецярпліва чакаючых чарадзеяў укрыла цемрай, знікі апошнія прыкметы прытворства. Працаўнікі міністэрства здавалася апусцілі ўжо рукі і як на непазбежнае глядзелі на паўсюдна ўзнікаючыя праявы магіі.
Праз кожныя колькі футаў на тэрыторыю апарыявалі гандляры з падносамі і вазкамі з ўсемагчымымі чароўнымі таварамі. Прапанавалі свецячыеся разеткі (зялёныя для заўзятараў Ірландыі, чырвоныя – балгараў), якія выкрыквалі імёны гульцоў; зялёныя капелюшы, на якіх танчылі канюшыны і балгарскія шалікі з сапраўды рыкаючымі львамі; сцягі, што гралі нацыянальныя гімны сваёй краіны, калі хісталіся на вятру; насамой справе лятаючыя мініятурныя мадэлі Вогненных маланак і калекцыйныя фігуркі гульцоў, якія з ганарлівым выглядам ляталі па-над далонню гаспадара.
— Я ўсё лета адкладаў на гэта з кішэнных грошаў,- заявіў Рон сябрам, набываючы сувеніры. Ён набыў сабе капялюш з трыліснікамі, вялізную зялёную разетку і маленькую фігурку балгарскага паляўнічага Віктара Крума. Той лятаў сюды-туды па-над ронавай рукой пахмурна пазіраючы на зялёную разетку.
— Ёй, а гэта што?- усклікнуў Гары, спяшаючыся да латка з нечым, што нагадвала латуневыя біноклі з купай разнастайных дзіўных ручак і шкалаў.
— Усеноклі,- ахвотна рэкламаваў свой тавар гандляр-чарадзей.- Вы можаце паўтарыць кожны момант гульні… у тым ліку ў запаволеным рэжыме… пры неабходнасці вы можаце ўключыць бягучы радок з дэталёвым разборам падзей. Прадаю са зніжкай… па дзесяць галеёнаў штука.
— Шкада, але я ўжо ня маю грошаў,- кажучы на капялюш на якім танчылі трыліснікі і з тугой паглядаючы на ўсенокль прамовіў Рон.
— Дайце тры,- упэўнена папрасіў Гары ў чараўніка.
— Ані… не трэба турбавацца,- заявіў Рон, які заўжды заздройсціў таму, што ў Гары, які атрымаў невялічкую спадчыну ад бацькоў, меў за яго значна больш грошаў.
— Я не буду дарыць табе нічога на Каляды,- адказаў Гары піхаючы ўсеноклі ў рукі Рона і Герміёны.- Ажно дзесяць год, згода?
— Добра,- усміхнуўшыся адказаў той.
— Ёйку, дзякуй, Гары.- прамовіла Герміёна.- А я пайду набуду праграмкі, глядзіце…
Калі яны вярнуліся да намёту іх гаманцы значна палягчэлі. У Біла, Чарлі і Джыні да вопрадкі былі прычэплены гэткія ж як у рона зялёныя разеткі, а містэр Візлі махаў ірландцкім сцягам. Адны толькі Фрэд з Джорджам ня мелі сувеніраў, бо усе свае грошы пакінулі ў Бэгмэна.
Тут, недзе за лесам бомкнуў гонг і на дрэвах, асвятляючы шлях да стадыёну імгненна ўспыхнулі зялёныя і чырвоныя агеньчыкі.
— Час ісці!- выглядаючы гэдак жа ўсхвалявана, як і ўсе прысутныя, прамовіў містэр Візлі.- Хадземце… хуценька, хуценька!

Папярэдні раздзел | Наступны раздзел

Опубликовать в Facebook.com Опубликовать в twitter.com