Раздзел 6. Партаключ | Гары Потэр і Келіх агню
Гары падалося, што ён толькі крануўся галавой падушкі, а ў ронаў пакой ужо завітала місіс Візлі, каб пабудзіць хлопцаў.
— Прачынайся, Гары, прачынайся любы мой,- прашапатала яна і пайшла будзіць Рона.
Гары навобмацак знайшоў акуляры, начапіў іх на нос і сеў у ложку. За вакном было яшчэ цёмна. Ён пачуў, як нешта прабурчаў, пабуджаны маці, Рон, а ў нагах хлопчык заўважыў дзве высунуўшыеся з клубкоў коўдр вялізныя ўскалмачаныя постаці блізнятаў.
— Што жо час прачнацца?- няўпэўненна прамармытаў Фрэд.
Хлопцы, занадта сонныя, каб размаўляць аб нечым, апраналіся моўчкі. Потым, пазіхаючы і пацягваючыся, усе чацвёра спусціліся ў кухню.
Місіс Візлі нешта памешвала ў вялізным рондлі на пліце, а містэр Візлі сядзеў за сталом, правяраючы агромістыя пергаментныя квіткі. Заўважыўшы спусціўшыхся на кухню хлопцаў, мужчына развёў рукі, каб яны маглі лепш разглядзець ягонае адзенне. Апрануты ён быў у спартовы джэмпер ды вельмі старыя джынсы, крыху завялікія і таму падпярэзаныя тоўстым скураным рэмнем.
— Ну, што вы думаеце?- занепакоена спытаўся чараўнік.- Мы павінны захоўваць тнкогніта… ці падобны я на магла, Гары?
— Так,- усміхаючыся адказаў хлопчык,- супэр.
— А дзе Біл, Чарлі і Пер… Пер… Персі?- не ўстрымаўшыся ад магутнага позіха, спытаўся Джордж.
— Ну, яны ж могуць маюць права апарыяваць.- ставячы на стол цяжкі рондаль і напаўняючы талеркі аўсянкай, адказала місіс Візлі.- Таму яны маюць магчымасць яшчэ паспаць.
Апарацыя – імгненнае знікненне ў адным і гэткае ж імгненнае з’яўленне ў другім месцы. І Гары ведаў, што гэта вельмі складаная справа.
— Дык яны што, усё яшчэ ў ложках?- буркнуў Фрэд, падцягваючы на сябе талерку з кашай.- А чаму мы не можам таксама апарыяваць?
— Таму што ўсё яшчэ непаўнагадовыя і не склалі іспыт,- гыркнула місіс Візлі.- Куды падзеліся гэтыя дзеўкі?
Яна пакінула кухню і пачала паднімацца па сходах.
— А што, каб апарыяваць, трэба складаць іспыты?- пацікавіўся Гары.
— А то ж,- адказаў містэр Візлі, паспяхова запхнуўшы квіткі ў заднюю кішэню джынсаў.- Днямі аддзел магічнага транспарту аштрафаваў двух чалавек за апарацыю без ліцэнзіі. Гэта і без таго ня лёгка, а калі да таго ж зроблена не належным чынам, апарацыя можа прывесці да жахлівых наступстваў. Напрыклад гэтую пару расшчапіла.
Усе хто сядзеў ўа сталом, за выключэннем Гары, ўздрыгануліся.
— Эээ… РАСШЧАПІЛІСЯ?- спытаўся ён.
— Так. Туды, куды яны спяшаліся дабраліся толькі паловы ад іх,- дадаючы сабе ў кашу добрую порцыю патакі.- Таму ім прыйшлося затрымацца, бо яны павінны былі чакаць ратавальную каманду з аддзелу пазбаўлення ад наступстваў выпадковага чаравання. А колькі з‑за іх прыйшлося паперы спісаць. Да таго ж мне цяжка ўявіць, як было тым маглам, што назіралі за іхнымі заднімі паловамі…
Раптам, Гары ўявіў пару ног і ляжалае на тратуары Прайвет Драйв вока.
— А з тымі двума, што ўсё было добра?- уражана спытаўся ён.
— А, так, канечне,- як нібы той прамовіў містэр Візлі,- аднак атрымалі неблагі штраф і не думаю, што яны ў бліжэйшы час паспрабуюць яшчэ раз падобны хуткі спосаб. Так што, глядзі не жартуй з апарацыяй, хлопча. Шмат хто, нават са сталых чарадзеяў не адважваюцца ёй карысацца. Аддаюць мётлам перавагу – хай павольней, затое бяспечней.
— І што, Біл, Чарлі і Персі ўмаюць апарыяваць правільна?
— Чапрлі быў вымушаны складаць іспыт двойчы,- пасміхаючыся заявіў Фрэд.- Памятаеце, першы раз ён апарыяваў на пяць міль паўднёвей таго месца, дзе павінен быў апынуцца і зваліся наўпрост на галаву нейкай беднай бабулькі, што пайшла па закупы?
— Так, але з другога ж разу здаў?- прамовіла, аб’явіўшаяся на кухні, сярод перасмешнікаў, місіс Візлі.
— Персі склаў іспыт толькі два тыдні таму,- дадаў Джордж.- І цяпер шторанніцы апарыруе да стала, каб даказаць усім, што мае права гэта рабіць.
У калідоры пачуліся крокі і на кухні аб’явіліся бледныя ды сонныя Герміёна з Джыні.
— Навошта мы падняліся ў гэткую рань?- паціраючы вочы і сядаючы за стол, прабурчала Джыні.
— Таму што мы павінны крыху прайсціся?- адказаў містэр Візлі.
— Прайсціся?- спытаўся Гары.- Мы што, ідзем на кубак пешкі?
— Ды не, ён праходзіць далёка адсюль.- усміхаючыся адказаў містэр Візлі.- А нам трэба прайсці ўсяго колькі міль. Разумееш, вельмі цяжка сабраць разам вялікую колькасць чараўнікоў, так, каб не прыцягнуць увагі маглаў. Мы павінны быць асцярожны падчас нашых вандраванняў і ў звычайныя дні, а тым больш калі праходзіць такая падзея, як квідытчны кубак свету…
— Джордж!- ўсклікнула місіс Візлі, так нечакана, што прысутныя за сталом падскочылі.
— Што?- нявінным тонам, які ані ні кога не мог падмануць, адказаў хлопец.
— Што ў цябе ў кішэні?
— Нічога!
— Ня трэба брахаць!
— АКЦЫЁ!- усклікнула місіс Візлі, накіраваўшы палачку на джорджаву кішэню.
Адтуль выскочыла колькі невялічкіх прэдметаў у яскравай абгортцы. Джордж паспрабаваў утрымаць іх, але прамахнуўся і пасцілкі апусціліся наўпрост у руку місіс Візлі.
— Мы ж загадалі вам іх знішчыць!- раззлавана прамовіла жанчына, трымаючы ў руцэ ані нішто іншае, як паўзіязыкія пасцілкі.- Мы сказалі вам пазбавіцца ад іх. А ну, паказвайце свае кішэні!
Сцэна атрымалася даволі непрыемная. Блізняты, напэўна вырашылі пераправіць хоць крыху пасцілак з сабой на кубак, аднак місіс Візлі з дапамогаю заклікальнай замовы знайшла іх ўсе да адной.
— АКЦЫЁ! АКЦЫЁ! АКЦЫЁ!- усклікала жанчына і пасцілкі паслухмяна ляцелі ёй у рукі з самых нечаканых месцаў, накшталт падшэўкі джорджавай курткіці адваротаў фрэдавых джынсаў.
— Мы поўгода страцілі на іх выгатаўленне!- крыкнуў Фрэд, калі маці выкідала пасцілкі.
— О, файны спосаб правесці поўгода!- ўскрыкнула місіс Візлі ў адказ.- Не дзіўна цяпер, чаму вы атрымалі замала П.Р.А.Ш.Ч.А.ў!
Карацей, у шлях яны збіраліся ў не надта дабразычлівым настроі. Місіс Візлі цмокнула мужа ў шчочку і была ўсё яшчэ вельмі злой, але яшчэ мацней злаваліся блізняты, якія, закінуўшы за спіну заплечнікі, пайшлі, нават не развітаўшыся з ёй.
— Файна вам пабавіць час,- прамовіла ўслед адыходзячым жанчына,- і БУДЗЬЦЕ ДОБРЫМІ ХЛОПЧЫКАМІ,- крыкнула яна блізнятам, што выходзілі праз брамку, але тыя нават не азірнуліся.- Біла, Чарлі і Персі я дашлю да вас па апоўдні,- паведаміла яна мужу, перад тым, як ён у кампаніі Гары, Рона, Герміёны ды Джыні, пакінуў межы Логавішча ўслед за Фрэдам і Джорджам.
Ранніца была прахалоднай ды бязмесячнай і толькі вузенькая зеленавага святла на даляглядзе, казала аб хуткім надыходзе золка. Спяшаючы ўслед за містэрам Візлі, Гары разважаў аб тысячах чараўнікоў, што накіроўваюцца зараз на кубак свету.
— А як, усе гэтыя заўзятары трапяць на фінал, так, каб не заўважылі маглы?- спытаў ён.
— О, гэта было моцнай праблямай для арганізатараў,- уздыхнуў містэр Візлі.- Бяда ў тым, што на фінал кубку збяруцца разам колькі сот тысячаў чарадзеяў, а ў нас няма настолькі вялікага магічнага месца, каб сабраць іх там. Канечне, у нас маюцца пляцоўкі, куды маглам не трапіць, але ўяві сабе колькі сот тысячаў чараўнікоў, якія паспрабуюць змясціцца на Дыягон алее, ці на платформе дзевяць і тры чвэрці. Таму, мы вымушаны былі знайсці даволі вялікае бязлюднае багністае месца і ўсталяваць там настолькі моцную супрацьмаглаўскую бяспеку, наколькі гэта толькі было магчыма. Усе міністэрскія спецыялісты працавалі над гэтым некалькі месяцаў. Да таго ж, нам неабходна было распрацаваць спосабы, якімі бы заўзятары маглі дабрацца на месца правядзення кубку. Гледачы з самымі таннымі квіткамі павінны былі прыехаць за два тыдня да пачатку. Адразу ж была абмежавана колькасць тых, хто дабіраўся бы на месца правядзення фіналу маглаўскім транспартам… бо не забывайся, чараўнікі збіраюцца з усяго свету, а перапаўняць імі маглаўскія цягнікі і аўтобусы нельга. Хтосьці будзе апарыраваць і для іх будуць выкарыстоўвацца схованыя ад маглаў апарацыйныя кропкі ў найбліжэйшых да месца невялічкіх лясках. А дзеля тых, хто не жадае, ці ня можа апарыяваць мы падрыхтавалі пэўную колькасць партаключэй. Партаключ – гэта нейкая рэч з дапамогай якой чарадзей можа ў загадзя запланаваны час перасунуцца з аднаго месца ў другое. І з іхнай дапамогаю магчыма перасоўваць з аднаго месца ў другое даволі вялікія групы людзей. У адпаведных месцах па ўсёй Брытаніі было размешчана каля сотні такіх партаключэй і бліжэйшая да нас кропка знаходзіцца на вяршыні Стоўтсхэд Хіл, куды мы ўласна кажучы і ідзем.
Містэр Візлі махнуў рукеой на вялізарную цёмную масу, што ўзвышалася на ўскрайку Отэры Сэнт Кэтчпал.
— А што такое, гэтыя партаключы?- з зацікаўленнасцю спытаўся Гары.
— Ну, яны могуць уяўляць сабой усё што заўгодна,- адказаў чарадзей.- Самыя звычайныя рэчы, якія магл ніколі ня возме ў рукі і не будзе гуляцца з імі… адным словам, тое, што маглы лічаць за смецце…
У цішыні, парушаемай толькі іхнымі крокамі яны ішлі праз вёску. Тым часам, пакрысе пачало святлець і калі вандроўнікі апынуліся на ускрайку Отэры Сэнт Кэтчпал неба па-над іх галовамі з чорнага зрабілася цёмна-сінім. У Гары моцна здранцвелі рукі і ногі, а містэр Візлі час ад часу працягваў пазіраць на наручны гадзіннік.
Тым часам, яны пачалі падымацца ўгору, прыпыніўшы ўсе размовы, каб эканоміць дыханне. Час ад часу хтосьці з вандроўнікаў трапляў нагой у схованыя сярод астраўкоў травы трусіныя норы. Гары запыхаўся, кожны подых даваўся яму з цяжкасцю, а ногі адмаўляліся рухацца, калі нарэшце выйшаўшы на роўнае месца, яны не апынуліся на вяршыні Стоўтсхэд Хіл.
— Вух!- цяжка ўздыхнуў містэр Візлі і зняўшы акуляры працёр іх аб гольф.- Ну, мы прыйшлі ў зручны час… і маем яшчэ цэлых дзесяць хвілінаў часу…
Апошняй на вяршыню, прыціскаючы руку да боку, паднялася Герміёна.
— А цяпер,- зноўку чапляючы акуляры на нос і прыжмурыўшыся ўглядзеўшыся ў траву, прамовіў містэр Візлі,- нам трэба партаключ адшукаць. Гэта павінна быць нешта невялікае… ну, хадзем…
Гары, Рон, Герміёна і ўсе Візлі разыйшліся па розных кутках вяршыні. Але не прамінула і колькі хвілінаў, як нерухомае паветра прарэзалася нечым крыкам.
— Хадзі сюды, Артур! Сынку, хадзі да мяне, мы яго знайшлі!
З супрацьлеглага боку пагорка, асвятляемыя зорамі, да іх рушылі дзве высокія постаці.
Містэр Візлі паціснуў руку ружоватвараму з кароткападстрыжанай барадой, чараўніку, які ў другой руцэ трымаў стары зацвілы чаравік.
— Амос Дзігары, уласнай персонай,- адрэкамендаваў чараўніка містэр Візлі.- Ён працуе ў дэпартамэнце ўрэгулявання і кантролю магічных істотаў. А яго сына Сэдрыка, думаю, вы і так ведаеце.
Сэдрык Дзігары надзвычайна прыхожы хлопец, каля сямнаццаці год, таксама вучыўся ў Хогвартсе і быў капітанам ды паляўнічым у камандзе хафлпафскага Дому.
— Здароўку,- азірнуўшы прысутных павітаўся Сэдрык.
— Прывітанне,- адказалі ўсе, за выключэннем Фрэда і Джорджа, якія абмежаваліся звычайным кіўком. Блізняты ўсё яшчэ не змаглі дараваць Сэдрыку паразы Грыфіндора ў першым ж квідытчным матчы ў мінулым годзе.
— Ці доўга ішлі, Артур?- спытаўся сэдрыкаў бацька.
— Ды, не, не надта,- адказаў містэр Візлі.- Мы на другім боку вёскі жывем. А вы?
— Вымушаны былі падняцца а другой гадзіне ночы, так, Сэд? А як я буду рады, скажу табе, калі ён складзе іспыты па апарыяванню. Але… не думай, я не скарджуся… фінал кубку свету па квідытчу… гэта падзея, якую я не прапусціў бы і за поўны мех галеёнаў… тым больш што квіткі столькі і каштавалі. І дарэчы, я яшчэ лёгка абыйшоўся…- лагодным позіркам Амос Дзігары аглядзеў трох хлопцаў Візлі, Гары, Герміёну і Джыні.- Артур, гэта што, усё твае?
— Ды не, мае, толькі рудыя,- кажучы на сваіх дзяцей адказаў містэр Візлі.- А гэта сяброўка Рона – Герміёна… і Гары, яшчэ адзін сябр…
— Мэрлінава барада!- вытарапіўшыся усклікнуў Амос Дзігары.- Гары? Гары ПОТЭР?
— Угу,- адказаў Гары.
Гары ўжо прызвычаўся да падобнай празмернай рэакцыі на сваю асобу і таго, што праз імгнеене пасля знаёмства людзі адразу ж пераводзяць погляд на ягоны шнар, аднак ўсё адно адчуваў сябе пры гэтым няёмка.
— Сэд, распавядаў мне пра цябе,- сказаў Амос,- і пра тое, як граў супраць цябе ў мінулым годзе… Я яму тады яшчэ сказаў… “Сэд, ты яшчэ будзеш сваім ўнукам хваліцца, што… ПАБІЎ САМОГА ГАРЫ ПОТЭРА!
Гары ня ведаў, што і адказаць, таму прамаўчаў. Фрэд з Джорджам зноўку пачалі хмурыцца. А сам Сэдрык выглядаў злёгку збянтэжаным.
— Тата, Гары ў той раз з мятлы зваліўся,- прамармытаў ён,- Я ж табе казаў… Гэта быў няшчасны выпадак…
— Але ж ТЫ САМ не зваліўся?- пяшчотна прароў Амос, пляскаючы сына па спіне.- Наш Сэд — ён заўсёды такі сціплы, заўсёды такі джэнтльмен… але, перамагае лепшы, і я ўпэўнены, што Гары скажа табе тое ж самае. Хтосьці падае з мятлы, хтосьці застаёцца на мятле і ня трэба быць геніям, каб зразумець, хто з гэтых двух лепшы лятун!
— Хутка ўжо час,- шпарка зірнуўшы на гадзіннік паведаміў містэр Візлі.- Ты ня ведаеш, ці мы гагосьці шчэ чакаем?
— Не. Лаўгуды ўжо тыдзень як на месцы, а Фосэты не дасталі квіткоў,- адказаў містэр Дзігары.- А болей нікога з нашых, я сярод тутэйшых ня ведаю.
— Я таксама,- прамовіў містэр Візлі.- Так, засталася адна толькі хвіліна… нам лепей падрыхтавацца.
Ён паглядзеў на Гары і Герміёну.
— Вам трэба толькі дакрануцца да партаключа,- растлумачыў Артур,- хаця б пальцам…
Не без цяжкасцяў.. з‑за цяжкіх заплечнікаў на спінах, у дзевяцёх яны згрудзіліся вакол зацвілага чаравіка, які трымаў у руцэ Амос Дзігары.
Вузкім колам, яны стаялі на прадзмуваемай халодным ветрам вяршыні Стоўтсхэд Хіл. Стаялі моўчкі. Тут Гары падумаў, што, калі паблізу ад іх, раптам пройдзе якісь магл, перад яго вачыма паўстане надта дзіўнае відовішча… дзевяцёра чалавек, сярод якіх два ў салам ўжо ўзросце, стаяць ў прыцемках трымаючы ў руках стары гідкі чаравік і чакаюць…
— Тры…- адным вокам гледзячы на гадзіннік,- два… адзін…
Усё адбылося вокамгненна, Гары адчуў, як быццам яго нехта падхапіў яго круком ніжэй пупа і моцна тузануў наперад. Ногі хлопца адарваліся ад зямлі. Ён адчуваў як па ягоным плячам, стукаюцца плечы Рона і Герміёны. Іх несла з усё большай і польшай хуткасцю. У вушах шалена выў вецер, у вачах мільгацелі каляровыя плямы. Чаравік быццам магнітам прыцягваў ягоны палец да сябе. І тут…
Гарыны падэшвы моцна стукнуліся аб зямлю; наўпрост на яго паваліўся Рон і перакуліў Гары на зямлю. Побач з ягонай галавой, з цяжкім грукатам упаў партаключ.
Гары азірнуўся. Містэр Візлі, містэр Дзігары і Сэдрык, хаця і выглядалі моцна раскудлочанымі, засталіся стаяць на нагах. Усе ж астатнія хто дзе ляжалі на зямлі.
— Сем хвілінаў на шостую,- прамовіў нечый голас.