Раздзел 4. Назад у Логавішча | Гары Потэр і Келіх агню

Наступным днём, Гары яшчэ да апоўдня падрыхтаваў сваю валізу. Тут ляжалі ўсе ягоныя школьныя рэчы, а таксама скарбы – мантыя-невідзімка, што атрыманая ў спадчыну ад бацькі, мятла, якую хлопцу падараваў Сірыюс, а таксама зачараваная мапа Хогвартса, якую Гары ў мінулым годзе аддалі Фрэд і Джордж Візлі. Хлопец выцягнуў са сховішча пад незамайцаванымі масніцамі ўсю ежу і цяпер хадзіў па пакоі, па два разы перавяраючы кожны куточак, ці не забыў ён што-небудзь з падручнікаў па замовах ці пёраў. Напрыканцы, ён зняў са сцяны самаробны календар да першага верасня у якім штодня закрэсліваў дні, што засталіся да вяртання ў Хогвартс.
Атмасфера ў доме нумар чатыры па Прайвет Драйв была вельмі абвостраннай. Плануемае прыбыццё ў дом талакі чараўнікоў напружвала і раздражняла Дурслі. Дзядзька Вернан пачаў выглядаць запанікаваным, як толькі Гары паведаміў яму, што Візлі прыбудуць за ім у нядзелю, а пятай вечара.
— Спадзяюся ты сказаў, каб яны апрануліся як нармальныя людзі.- адразу ж зароў ён.- Бачыў я якую халеру вы звычайна апранаецеся. Лепей будзе, калі яны апрануцца ў прыстойную і цалкам нармальную вопрадку, вось.
У Гары пакрысе аб’явілася благое прадчуванне. Ён амаль ніколі не бачыў, каб містэр ці місіс Візлі апраналі на сябе нешта, штоб залічылася Дурслі за нармальную вопрадку. Так, іхныя дзеці пад час вакацыяў маглі насіць маглаўскую вопрадку, але самі Артур з Молі звычайна апраналіся ў доўгія мантыі рознай ступені зношанасці. Хлопчыка зусім не турбавала, што могуць падумаць суседзі, аднак ён непакоіўся пра то, што Дурслі могуць пачаць груба сябе весці, калі ў асобах Візлі споўняцца самыя найгоршыя іх думкі пра чарадзеяў.
Дзядзька Вернана апрануў на сябе лепшы касцюм. Камусьці з людзей гэта падалося жэстам ветлівасці, аднак сам Гары ведаў, што дзядзька папросту жадае выглядаць больш уразліва і пужальна. З іншага боку, Дадлі зрабіўся неяк больш дробным, але не з з‑за таго, што нарэшце пачала дзейнічаць дыета, ані, толькі з‑за жаху. Апошні раз, ягоная сустрэча с дарослымм чараўніком, скончылася свінячым хвастом ніжэй спіны і дзядзьке з цёткай прыйшлося везці сына ў Лондан і плаціць значныя грошы за выдаленне хваста ў прыватнай клініке. Таму не было дзіўным, што дадліны рукі ўвесь час круціліся вакол ягонага заду, і што з пакою ў пакой хлопец рушыў выключна бокам, каб не падстаўляць ворагу тую ж мішэнь.
Ланч прайшоў у амаль што поўнай цішыні. Нават Дадлі не пратэставаў наконт прапанованых яму хатняга тварага з цёртай салерай. А вось цётка Пятунья да ежы ўогуле не дакраналася. Яна наўпрост сядзела склаўшы рукі, моцна сціснуўшы вусны і здавалася пачала жаваць уласны язык, бы стрымлівала моцнае жаданне накінуцца на пляменніка з гнеўнай тырадаю.
— Яны спадзяюся на машыне прыедуць?- гыркнуў праз стол дзядзька.
— А?- толькі і змог прамовіць Гары ў адказ.
Ён нават не задумваўся аб гэтым. ЯК Візлі будуць яго забіраць? У іх не было машыны. Стары Форд Англія, які колісь належаў сям’і цяпер здзічаў і жыў у Забароненым лесе. Хаця ў мінулым годзе містэр Візлі браў ў мінулым годзе міністэрскія машыны і мог зрабіць падобнае зараз.
— Думаю, што так,- нарэшце адказаў хлопчык.
Дзядзька пырхнуў у вусы. Гары ведаў, што Вернан Дурслі звычайна судзіў па людзях, гледзячы на велічыню і кошт іхных аўтамабіляў. Аднак хлопчык сумняваўся, што містэр Візлі спадабаўся бы дзядзьку, нат калі б прыехаў за стырном Ферары.
Большасць часу па апоўдні Гары правёў у сваім пакоі. Ён больш не мог назіраць за цёткай Пятуньяй, што кожныя колькі секунт вызірала праз цюль на вуліцу, як быццам жадала ўбачыць там насарога, аб уцёках якога папярэдзілі ў навінах. У гасцёўню Гары спусціўся, толькі без чвэрці а пятай.
Цётка увесь час з маніякальнай навязлівасцю папраўляла падушкі. Дзядзька рабіў выгляд, што чытае газэту, але яго маленькія вочкі не рухаліся і Гары быў упэўнены. Што той ува ўсе вушы прыслухоўваецца да набліжэння машыны. А Дадлі, сядзеў у фатэлі і падсунуўшы тлустыя рукі пад сябе моцна сціскаў імі сваё сядала. Гары ня мог вытрымаць гэтай напругі, таму пайшоў у хол і сеў там на сходах. Яго вочы вытарапіліся на наручны гадзіннік, а сэрца шалёна калацілася ўзбуджэння і занерваванасці.
Надыйшла ўжо і пятая гадзіна. Крыху ўзапрэлы ў сваім касцюме, дзядзька Вернан адчыніў уваходныя дзверы, азірнуў вуліцу ўва ўсе бакі і кутка схаваўся ў дом.
— Яны спазняюцца!- гыркнуў ён Гары.
— Ведаю,- адказаў той.- Можа… эээ… можа пробкі на дарозе ці яшчэ якая перашкода.
Прамінула дзесяць хвілінаў на шостую… пятнаццаць… Гары ўжо сам пачаў непакоіцца. А палове на шостую ён пачуў, як у гасцёўне дзядзька з цёткай казалі адно аднаму ў поўголаса.
— Гэта ўжо элементарная непавага.
— Мы, нарэшце, маглі б мець якіясь свае справы.
— Можа яны разлічваюць на тое, што мы запросім іх на вячэру, калі яны моцна затрымаюцца.
— Трасцы ім, а не вячэры,- адказаў дзядзька, Гары пачуў, як той падняўся з фатэля і прыняўся хадзіць па пакоі.- Не будзем блукаць колам ды навокал, хай бяруць хлопца і прыбіраюцца. Калі яны ўвогуле з’явяцца. Можа яны дзень пераблыталі? Адважуся выказаць здагадку, ПАДОБНЫЯ ІМ не надта ўжо маюць павагу да пунктуальнасці. А можа маюць калымагу, ягая ў дарозе папросту зламаАААААААААААААА!
Гары ўскочыў на ногі. З гасцёўні чулася, як ўсе трое Дурслі ў паніцы кідаюца па пакоі. Праз імгненне з жахам ў вочках ў калідор вылецеў Дадлі.
— Што там?- спытаўся Гары.- Што здарылася?
Але Дадлі здаецца ня быў ў стане прамовіць ані не слова. Па-ранейшаму моцна схапіўшыся за свой зад, ён як мог хутка пашкандыбаў на кухню. Гары кінуўся ў гасцёўню.
З закрытага панэлью каміна ў дурслеўскай гасцёўне, перад якім стаяў яго электрычны субрат чулася гучнае стуканне і шкрабанне.
— Што там?- уціснуўшыся ў сцяну і шалёнымі вачыма пазіраючы на камін, выдушыла з сябе цётка Пятунья.- Што там, Вернан?
Аднак, праз імгненне другое адказ прыйшоў сам сабой. З заладжанага каміна пачуліся нечыя галасы.
— Ай! Фрэд, не… не, вяртайся, вяртайся, тут нейкая памылка… скажы Джорджу, каб не… АЁЙ! Джордж, не, тут няма месца, вяртайся і скажы Рону…
— Можа Гары пачуе нас, тата… можа ён зможа вызваліць нас…
Адчуўся гучны грукат па панэлях за электрычным камінам.
— Гары? Гары, ты нас чуеш?
Дзядзька з цёткай азірнуўшыся паглядзелі на Гары, як пара раз’юшчаных расамах.
— Што там?- гыркнуў дзядзька Вернан,- Што тварыцца?
— Яны…- змагаючыся з шаленым жаданнем засмяяцца, прамовіў Гары,- яны вырашылі дабрацца да нас пры дапамозе парашка фло. З дапамогай яго можна вандраваць між камінамі… а вы свой камін забілі… чакайце…
Хлопчык падыйшоў да каміна і крыкнуў кудысь за панэль:
— Містэр Візлі? Вы чуеце мяне?
Грукат супыніўся і хтосьці ўсярэдзіне каміна зашыкаў.
— Містэр Візлі, гэта Гары… камін заладжаны. Вы не зможаце прайсці праз яго.
— Халера!- адказаў голас містэра Візлі,- І на ліха яны заладзілі свой камін?
— Таму што набылі элекртычны,- растлумачыў Гары.
— Насамрэч?- усхвалявана прамовіў голас містэра Візлі.- Эклектрычны? Са ШТЭПСЕЛЕМ? А мой ты Бог, я павінен на яго паглядзець… дай падумаць… ёйку, Рон!
Да астатніх чальцоў сям’і далучыўся голас Рона.
— А что мы робім тут? Штосьці не так?
— Ды не, Рон,- пачуўся поўны сарказма голас Фрэда,- Не, менавіта сюды мы і жадалі трапіць.
— Так, мы вырашылі крышачку пажыць тут,- глуха, як быццам яго моцна прыціснулі да сцяны, дадаў Джордж.
— Хлопцы, хлопцы…- няўпэўнена прамовіў містэр Візлі,- я спрабую думаць… ну так… іншага выхаду я не бачу… адсунься, Гары.
Гары адступіў у бок канапы, але Вернан Дурслі рашуча крочыў наперад.
— Чакайце,- заравеў ён ў заладжаны камін.- Што вы збіраецеся..?
БАХ.
Электрычны камін, разам з панэлью, што закрывала камін натуральны адкінула ў супрацлеглую сцяну і ў гасцёўне, у воблаку пылу і абломкаў аб’явіліся містэр Візлі, а таксама Фрэд, Джордж і Рон. Цётка Пятунья ўзвіскнула і павалілася ў бок століка для кавы, аднак дзядзька Вернан паспеў падхапіць яе да таго, як тая павалілася бы на падлогу. Моўчкі ён утаропіўся на сям’ю Візлі, якія як адзін былі рудымі, а Фрэд з Джорджам былі дакладнай копіяй адно аднаго да самай апошняй рабацінкі.
— Так значна лепей,- абтрасаючы з доўгай зялёнай мантыі пыл, прамовіў містэр Візлі.- Вой… а вы, напэўна гарыны цётка з дзядзькам?
Высокі, худы, залыселы містэр Візлі рушыў у бок Дурслі з рукой працягнутай для прывітання, але дзядзька, цягнучы за сабой цётку Пятунью адступіў на колькі крокаў у бок сцяны. Ён зусім страціў мову. Яго лепшы касцюм пакрыўся белым пылам, які таксама асеў на яго вусах і валоссі, ад чаго дзядзька быццам бы раптам пастарэў на трыццаць год.
— Эээ… так.… мне так шкада,- апускаючы руку і пазіраючы праз плячо на разбураны выбухам камін, прамовіў містэр Візлі.- Гэта цалкам мая віна. Мне і да галавы не магло прыйсці, што мы не зможам тут выйсці. Уся справа ў тым, што падлучыў ваш камін да каміннай сеткі, на адзін дзень, ну, каб мы забраць з сабой Гары. Канечне маглаўскія каміны, шчыра кажучы, нельга падключаць… аднак я маю добрага знаёмага, які працуе ў камісіі рэгуляцыі руха з дапамогаю парашка фло і ён зрабіў гэта для мяне. Не хвалюйцеся, я імгненна магу ўсё зрабіць як было. Аднак, мне трэба будзе спачатку запаліць агонь, каб адаслаць хлопцаў дадому. Потым я адрэмантую ваш камін і дызапаруюся.
Гары быў гатовы закласціся, што Дурслі не зразумелі ані аднаго слова. Як громам стукнутыя, дзядзька з цёткай усё яшчэ стаялі вытарапіўшыся на містэра Візлі. Цётка Пятунья выпрасталася хістаючыся і схавалася за мужа.
— Прывітанне, Гары,- з яскравай усмешкаю сказаў чарадзей.- Ну, ці прыгатаваў валізу?
— Яна на другім паверсе,- усміхнуўся ў адказ хлопчык.
— Мы прынясем,- імгненна ўсклікнуў Фрэд. Падміргнуўшы Гары, ён разам з братам Джорджам выбег з гасцёўні. Блізняты ведалі дзе гарын пакой, бо аднойчы ноччу ладзілі за хлопцам выратавальную экспедыцыю. Больш таго, Гары быў гатовы ісці ў заклад, што Фрэд з Джорджам папросту жадаюць пабачыць Дадлі пра якога шмат чулі.
— Так,- каб парушыць непрыемную цішыню запанаваўшую ў гасцёўне, прамовіў містэр Візлі, развёўшы рукамі.- Тут… эмм… тут у вас вельмі добра.
Як правіла часцюткая гасцёўня цяпер была ўшчэн пакрыта пылам і дробнымі кавалачкамі цэглы, таму падобны камплімент не надта спадабаўся сужонкам Дурслі. Дзядзька зрабіўся яшчэ больш барвяным, а цётка зноўку прынялася жаваць сабе язык. Аднак, цяпер яны былі занадта напалоханы, каб штосьці адказаць.
Містэр Візлі азірнуўся. Гвары ведаў, што той вельмі любіць ўсё, што звязана з магламі. І што Візлі старэйшаму карціць падыйсці бліжэй і паглядзець на тэлевізар і відэамагнітафон.
Яны на эклектрычнасці працуюць, так?- з веданнем справы, спытаўся чараўнік.- А, ну так, я бачу штэпселі. Я калекцыяную штэпселі,- дадаў ён, абярнуўшыся да дзядзькі Вернана,- і батарэйкі таксама. У мяне вельмі вялізная калекцыя батарэек. Мая жонка лічыць, што я звар’яцеў, але ж вось як лёс склаўся.
Дзядзька Вернана выразна падумаў, што таксама лічыць містэра Візлі шаленцам. Ён пасунуўся крыху ў правы бок, надзейна закрываючы спіной жонку, як быццам лічыў, што містэр Візлі жадае накінуцца на іх.
Нечакана ў пакоі аб’явіўся Дадлі. Гары чуў як па сходах з глухім грукатам спускалася яго валіза і падазраваў, што гэты гук перапужаў таго да смерці і выкурыў з кухні. Дадлі прытуліўшыся спіной да сцяны і з жахам на твары пазіраючы на містэра Візлі, рушыў да бацькоў і паспрабаваў за імі схавацца. Нажаль, дзядзькава туша, за якой надзейна ўкрывалася кашчавая цётка Пятунья не магла схаваць за сабой агромістага Дадлі.
— О, гэта твой стрыечаны брат, Гары?- у другі раз спрабуючы распачаць размову, спытаўся містэр Візлі.
— Угу,- адказаў той,- гэта Дадлі.
Яны перазірнуліся з Ронам і хуценька адвялі вочы адно ад аднаго, бо вырашылі, што інакш не змогуць выратавацца ад спакусы зарагатаць. Дадлі ўсё яшчэ працягваў трымацца абедзьвума рукамі за свой зад, як быццам баяўся, што той адваліцца. Аднак, містэр Візлі здавалася быў занепакоенны сваеасаблівымі паводзінамі малойчага Дурслі. Па тоне ягонага голасу Гары зразумеў, што чарадзей лічыць Дадлі не меньш шалёным, чым Дурслі думалі пра яго самога. За тым выключэннем, што містэр Візлі адчуваў да Дурслі не жах, а сімпатыю.
— Ці ты добра праводзіш вакацыі, Дадлі?- зычліва спытаўся містэр Візлі.
У адказ Дадлі захныкаў, Гары заўважыў, што той яшчэ мацней ухапіўся за свой зад.
Несучы гарыну валізу, у пакой вярнуліся блізняты. Азірнуўшыся яны заўважылі Дадлі і іхныя твары расцягнуліся аднолькавымі злымі ўхмылкамі.
— Ну, добра,- прамовіў містэр Візлі,- цяпер самы час адыходзіць.
Ён падкасаў рукавы мантыі. Гары заўважыў, што Дурслі ўсе разам уціснуліся ў сцяну.
— ІНСЭНДЗІЁ!- кажучы палачкай на дзіру за сваёй спіной, вымавіў чараўнік.
У каміне адразу ж вясёла затрэскала полымя, як быццам гарэна тут на працягу колькіх гадзінаў. Містэр Візлі выцягнуў з кішэні невялічкую торбачку з матузком, развязаў, дастаў жменю нейкага парашка і кінуў яго ў полымя, ад чаго то зрабілася смарагдава зялёным і ўзнялося на ўзровень чалавечага росту.
— Ты ідзі першым, Фрэд,- прамовіў містэр Візлі.
— Бягу,- адказаў той,- ой, не… чакай…
З яго кішэні выпаў вялізны мяшок з усемагчымымі слодычамі і колькі вялізных, тлустых цукерак ува ўсе бакі пакаціліся па падлозе.
Паваліўшыся на калені, Фрэд хутка сабраў цукеркі назад ў кішэню, вясёла махнуў Дурслі ручкай, ступіў у смарагдавае полымя і крыкнуў “Логавішча”. З лёгай дрожжу ў голасе цётка ўздыхнула. Адчуўся свіст і Фрэд знік у каміне.
— Цяпер ты, Джордж,- загадаў містэр Візлі.- Ты і валіза.
Гары дапамог Джорджу занесці валізу ў камін і павярнуў яе на бок, каб тую было зручней трымаць. Джордж таксама крыкнуў: “Логавішча” і са свістам знік.
— Цяпер ты, Рон.- прамовіў Візлі старэйшы.
— Яшчэ ўбачымся,- з яскравай усмешкаю прамовіў Рон. Усміхнуўся Гары, ступіў у комін, крыкнуў: “Логавішча” і знік.
У пакоі засталіся толькі Гары і містэр Візлі.
— Ну… да пабачэння,- сказаў хлопчык сваякам.
Аднак ніхто з Дурслі не прамовіў ані ні слова. Гары падыйшоў да каміна, але не паспеў ён ступіць ў полымя, як містэр Візлі, паклаўшы руку яму на плячо, супыніў хлопца.
— Гары только штор з вамі развітаўся,- прамовіў ён.- Хіба вы не чулі яго?
— Нічога жудаснага,- прамармытаў хлопчык,- І шчыра кажучы, не хвалюе мяне.
Але містэр Візлі працягваў трымаць Гары за плячо.
— Вы не пабачыцесвайго пляменніка, ажно да наступнага лета,- з лёгкім абурэннем сказаў містэр Візлі дзядзьку.- Няўжо вы не жадаеце з ім развітацца?
Дзядзькаў твар зноўку сказіўся шалам. Здаваплася адна толькі думка, што яго павучае чалавек, які толькі што ўшчэнт разнёс палову яго гасцёўні прыносіла дзядзьку невыносныя пакуты.
Аднак ў руцэ містэра Візлі па-ранейшаму была палачка.
— Да пабачэння,- пакрыўджана выдушыў з сябе дзядзька, кінуўшы позірк сваіх маленькіх вочак на чарадзея.
— Пабачымся яшчэ,- адказаў Гары. Ён ўжо ступіў адной нагой ў зялёнае полымя, ужо адчуў яго прыемны цёплы подых. І тут за спіной ў хлопца адчуўся нечый млосны, жудасны енк, а цётка Пятунья пачала вішчаць.
Гары развярнуўся. Дадлі ўжо не было за бацькавай спіной. Стогнучы ён стаяў на карачках ля століка для кавы, намагаючы вынудзіць склізкае пурпуровае нешта, якое тырчала ў яго з рота. Гарына здзіўленне доўжылася ня больш за секунду. Убачыўшы на падлозе яскравую цукерачную абгортку, ён зразумеў, з роту Дадлі тырчыць ягоны ж язык.
Цётка Пятунья кінулася на падлогу ля сына, схапілася за яго анамальна вялізны язык і паспрабавала вырваць той з вуснаў Дадлі. Не дзіўна, што хлопец ад гэтага прыняўся стагнаць і енчыць яшчэ мацней. Дзядзька вернан бегаў вакол, галасіў і махаў рукамі. Таму, містэру Візлі прыйшлося крыкнуць, каб яго хоць нехта пачуў.
— Не турбуйцеся,- прагарлапаніў ён і накіраваў на Дадлі сваю чароўную палачку, у адказ цётка завішчала з усіх сілаў і кінулася на сына, спрабуючы закрыць яго сваім целам.
— Не, дальбог!- у адчаі прагаласіў містэр Візлі.- Усё вельмі проста… уся справа ў пасцілке… мой сын Фрэд… ён сапраўдны жартаўнік… але гэта ўсяго толькі перапаўняючая замова… лічу, што менавіта яна… калі ласка, я ўсё папраўлю…
Але замест таго, каб супакоіцца, Дурслі запанікавалі мацней. Цётка з гістэрычным енкам прынялася тузаць Дадлі за язык, быццам спрабуючы той вырваць, Дадлі, пад цяжкасцю языка і націскам маці, здавалася пачаў задыхацца, а дзядзька Вернан, цалкам страціўшы кантроль над сабой, схапіў з буфета парцалянавую фігурку і шпурнуў яе ў містэра Візлі. Чарадзей ухіліўся. Фігурка праляцеўшы праз увесь пакой разбілася аб рэшткі разбуранага каміна.
— Не, ну вы даецё!- люта прамовіў містэр Візлі, махнуўшы палачкай.- Я ж ДАПАМАГЧЫ збіраюся!
Зароўшы бы паранены гіпапатам, дзядзька Вернан схапіў другую фігурку.
— Гары, ідзі! Уцякай зараз жа!- крыкнуў містэр Візлі, накіраваўшы палачку на дзядзьку.- Я сам тут разбяруся!
Гары вельмі не жадаў прапусціць гэткі цікавы момант, аднак калі другая фігурка прасвісцеўшы ў паветры, ледзь не трапіла яму ў левапе вуха, ён вырашыў, што лепей даць містэру Візлі вырашыць усё без старонніх назіральнікаў. Хлопчык ступіў у полымя, развярнуўся і крыкнуў: “Логавішча”. Усяго імгненне зірнуўшы на гасцёўню, гары заўважыў, як містэр Візлі з дапамогаю палачкі выбіў з дзядзькавых рук трэццю фігурку, а цётка Пятунья затуляла сабой Дадлі, язык ягоха круціўся вакол, нагадваючы вялізнага, склізкага пітона. У наступнае імгненне Гары шалёна закруціла і дурслеўская гасцёўня знікла ў віры смарагдава-зялёнага полымя.

Папярэдні раздзел | Наступны раздзел

Опубликовать в Facebook.com Опубликовать в twitter.com