Раздзел 3. Запрашэнне | Гары Потэр і Келіх агню

Калі Гары завітаў на кухню, усе трое Дурслі ўжо сядзелі за сталом, аднак ані не адзін з іх не зірнуў яго бок, калі хлопец заняў сваё месца за сталом. Дзядзька Вернан хаваў свой барвяны твар за ранішнім выпускам “Дэйлі мэйл”, а цётка пячтунья схаваўшы за сціснутымі вуснамі свае канячыя зубы, рэзала на чвэртачкі грэйпфрут.
Дадлі быў настолькі разлютаваны і надзьмуты, што здавалася займаў нашмат больш месца, чым звычайна, хаця кажучы па праўдзе, ён і так звычайна займаў сам насам адзін бок стала. Калі цётка Пятунья з трапяткім: “А гэта табе, любы Дзідзі” паклала перад ім чвэртачку грэйпфрута, Дадлі са злосцю зірнуў на маці. Яго жыццё змянілася самым непрыемным чынам, калі ён прывёз да дому выніковы табель за навучальны год.
Як заўжды дзядзька з цёткай знайшлі апраўданне яго дрэнным адзнакам – цётка Пятунья сцвярджала, што Дадлі вельмі адораны хлопчык, але настаўнікі яго не разумеюць, а дзядзька дадаў, што і не жадае, каб яго сын ператварыўся на маленькага зубрылу і бабу. А на абвінавачанне Дадлі ў агрэсіўнасці, цётка са слязьмі на вачах заявіла, што яе дзіця, усяго толькі бойкі хлопчык, але ён насамрэч і камара не заб’е.
Аднак, напрыканцы табеля іх чакалі колькі старанна напісаных заўваг ад школьнай медсястры, якія дзядзька з цёткай так і не маглі сабе растлумачыць. І колькі б Пятунья не лямантавала, што ў Дадлі ўсяго толькі шырокая косць, а высокая вага – дзіцячы тлушчык, факт заставаўся фактам, у школе папросту не знайшлося штаноў падыходзячага памеру. Дык вось, школьная медсестра заўважыла тое, што цёткіны вочы, звычайна бачыўшыя кожную плямку, кожны адбітак пальцаў на чысцюткіх сценах яе дому і заўважаючыя кожны рух суседзеў, папросту не жадалі бачыць – Дадлі ані не патрэбна дадатковае харчаванне, бо ён дасягнуў вагі і памера маладога кіта-забойцы.
Карацей кажучы, пасля шматлікіх гістэрыкаў, спрэчак, скалынаўшых падлогу гарынага пакою і струменяў слёз, пралітых цёткай Пятуньяй, у хаце быў аб’яўлены новы рэжым харчавання. Ліст з дыетай, падрыхтаванай смелцінгскай медсястрой быў прымацаваны да халадзільніка, а сам ён быў ачышчаны ад газаваных напоеў, пірожных, шакаладных батончыкаў і бургераў – усяго таго, што з’яўлялася ўлюбёнай ежай Далі. Замест гэтага паліцы халадзільніка былі запоўнены садавінай, гародненай і іншымі стравамі, якія дзядзька Вернана назваў трусінаю ежаю. А каб Дадлі адчуваў не адчуваў сябе надта пакрыўджаным, цётка настаяла, каб дыеты прытрымлівалася ўся сям’я. Перад гары была пакладзена ягоная чвэртка грэйпфрута і хлопец заўважыў, што тая была значна меньшай, чым ў стрыечанага брата. Пятунье здавалася, што яе сын будзе адчуваць сябе не настолькі маральна прыгнечаным, калі будзе бачыць, што прынамсі ён атрымае больш ежы, чым Гары.
Аднак, цётка не магла ведаць, пра тое, што было захавана пад непрымацаванымі масніцамі ў гарыным пакоі. Яна і падумаць не магла, што пляменнік ані не збіраўся прытрымлівацца дыеты. Як толькі Гары ўсведаміў, што вымушаны будзе ўсё лета харчавацца кавалкамі морквы, Гары скіраваў Хэдвіг да сваіх сяброў, з просьбай аб дапамозе і ўсё адтымалася найпышнейшым чынам. Сава вярнулася ад Герміёны (бацькі якой былі дантыстамі) з вялікаю скрыняй поўнай бесцукровых снэкаў. Хогвартскі палясоўшчык Хагрыд, даслаў яму мяшок самаробнага печыва (хаця ведаючы кулінарныя здольнасці Хагрыда, гары вырашыў нават не спрабаваць іх). А місіс Візлі праз Эрала, які належаў іхняй сям’і даслала Гары агромісты пірог з садавінай і груду разнастайных піражкоў. Бедны Эрал, які быў ўжо старым і вельмі слабым ажно пяць дзён быў вымушаны адпачываць перад тым, як накіраваўся ў адваротны шлях. А на дзень нараджэння (які, як звычайна быў праігнараваны сям’ёй Дурслі), хлопчык атрымаў у падарунак ажно чатыры торта, па аднаму ад Рона, Герміёны, Хагрыда і Сірыюса. Два з іх яшчэ заставаліся некранутымі, таму Гары без найменьшых скаргаў прыняўся за грэйпфрут у прадчуванні сапраўднага сняданка, які чакаў яго наверсе.
Дзядзька Вернана адклаў газэту, глыбока і незадаволена пырхнуў і паглядзеў на сваю чвэртку грэйпфруту.
— Гэта ўсё?- панура спытаўся ён у жонкі.
Пятунья адказала яму суворым позіркам і шматзначна кіўнула на Дадлі, які ўжо з’еў сваю чвэртку і сваімі маленькімі свінячымі вочкамі змрочна глядзеў на гарыну.
Дзядзька глыбока ўздыхнуў, ад чаго ягоныя пышныя вусы пачалі трапятаць і ўзяў у рукі лыжку.
У дзверы пазванілі. Дзядзька Вернан цяжка падняўся з крэсла і выйшаў у калідор. А Дадлі, скарыстаўшыся тым, што ягоная матка займалася імбрыкам, з хуткасцю маланкі скраў рэшткі дзядзькавага грэйпфрута.
Гары чуў, як з‑за дзвярэй хтосьці нешта прамовіў і пачаў смяяцца на што дзядзька толькі буркнуў у адказ. Потым уваходныя дзверы зачыніліся і пачуўся гук разрываемай паперы.
Цётка Пятунья паставіла імбрык на стол і азірнулася, каб паглядзець, ці хутка вернецца муж. Чакаць доўга не прыйшлося. Не прамінула і хвіліны, як дзядзька вярнуўся на кухню. Ён быў у лютасці.
— Ты,- гыркнуў ён Гары.- У гасцёўню. Зараз жа.
Збіты з панталыку і зацікаўлены ў якім ліхе дзядзька абвінаваціць яго на гэты раз, Гары падняўся з крэсла і крочыў следам за ім. Як толькі яны выйшлі з кухні Вернан рэзка зачыніў дзверы і павярнуўся да хлопца.
— Ну,- дзядзька рушыў у бок каміна, а потым павярнуўся да хлопца з такім тварам, быццам збіраўся абвясціць аб яго арышце.- НУ?
Гары з гатоўнасцю спытаўся бы “Што, ну?”, але адчуваў, што ня трэба выпрабоўваць дзядзькава цярпенне з ранку, асабліва, калі той ўжо быў раздражнённы недахопам ежы. Таму толькі паглядзеў на дзядзьку са збянтэжана ветлівым выразам на твары.
— Гэта прынеслі толькі што,- прамовіў дзядзька, махаючы перад Гары, аркушам пурпуровага колеру паперы.- Ліст. Пра цябе.
Гары збянтэжыўся па сапраўднаму. Хто можа даслаць дзядзьку Вернану ліст пра Гары? Ува усялякім выпадку з тых асобаў, якія бы зрабілі гэта праз пачтоўца?
Дзядзька вытарапіўся на Гары, потым зірнуў у аркуш і прачытаў:

“Паважаныя містэр і місіс Дурслі.
Мы не былі пазнаёмлены адно з адным, але я спадзяюся вы шмат чулі ад Гары, аб маім сыне Роне.
Як, напэўна, Гары распавядаў вам наступным панядзелкам ўвечары адбудзецца фінал сусветнага кубку па квідытчу і мой муж Артур, праз дэпартамент магічных гульняў і спартовых мерапрыемстваў дастаў колькі даволі добрых квіткоў.
Спадзяюся вы дазволіце Гары пайсці на чэмпіянат разам з намі, тым больш што такая нагода выпадае раз на жыццё. Брытаніі вось ўжо трыццаць год не выпадала праводзіць кубак свету на сваёй тэрыторыі і квіткі набыць было вельмі цяжка. Таксама, я спадзяюся, што вы дазволіце свайму пляменніку правесці рэшту вакацыяў у нас у гасцях і паехаць у школу з нашай хаты.
Будзе лепей, калі Гары адправіць адказ нармалёвым чынам, таму што мы ніколі не атрымлівалі маглаўскай пошты і я не ўпэўнена, што вашыя паштоўцы ўвогуле знайдуць нашую хату.
Спадзяюся найхутчэй пабачыцца з Гары.
З павагаю,
Ваша Молі Візлі.
P.S. Спадзяюся я наляпіла дастатковую колькасць марак.”

Скончыўшы чытаць, дзядзька сунуў руку ў нагрудную кішэню і нешта адтуль выцягнуў.
— А цяпер паглядзі на гэта,- зароў ён.
Дзядзька падняў канверт у якім прыйшоў ліст на ўзровень гарыных вачэй, хлопцу прыйшлося задушыць смяшок. Той быў ушчэнт залеплены маркамі за выключэннем невялічкага квадраціка ў якім місіс Візлі драбнюткімі літаркамі напісала дурслеўскую адрэсу.
— Так, марак налеплена дастаткова,- прамовіў Гары з такім выглядам, быццам падобную памыку мог зрабіць кожны. Дзядзькавы вочы запалалі.
— Паштовец гэта заўважыў,- праз зубы, заявіў ён,- яму было цікава, адкуль прыйшоў ліст. Вось чаму ён асабіста пазваніў у дзверы. Яму гэта падалося ЗАБАЎНЫМ.
Гары нічога не адказаў. Хтось іншы не зразумеў бы, чаму дзядзька так непакоіўся завялікай колькасцю марак на канверце, аднак Гары дастаткова доўга жыў разам з Дурслі і добра ведаў, наколькі моцна іх раздражняла ўсё, што было хоць трохі незвычайным. І што найгоршыя іх кашмары былі звязаны з тым, што нехта мог даведацца, што Дурслі (хаця бы трошкі) былі звязаны з падобнымі на місіс Візлі людзьмі.
Вернан працягваў разлютавана глядзець на хлопца, які намагаўся трымаць на твары неазначаны выраз. Калі зараз ён не прамовіць якую-небудзь дуроту, яго чакае найвялікшае задавальненне ў жыцці. Гары чакаў, што дзядзька скажа хоць нешта, але той толькі працягваў моўчкі свірдлаваць яго вачыма. Таму Гары сам вырашыў парушыць маўчанне.
— Ну дык што… я магу паехаць?- спытаўся ён.
Агромісты, барвяны дзядзькаў твар прасяклі невялічкія сутарагі. Вусы ашчацініліся. Гары вырашыў, што ведае, што тварыцца за гэтымі вусамі. Там ішла жорсткая барадзьба паміж двумя няўхільнымі дзядзькавымі імкненнямі. Дазвол паехаць на чэмпіянат зробіць Гары шчаслівым, а дзядзька вось ужо трынаццаць год, рабіў усё магчымае, каб гэтага не было. З іншага боку, дазвол Гары паехаць да Візлі, пазбавіць дзядзьку ад неабходнасці бачыць хлопца дадатковыя два тыдні, а ён цярпець не мог хлопца ў сваёй хаце. Каб даць сябе час на разважанне, дзядзька зрабіў выгляд, што ізноў перачытвае ліст.
— Хто гэта жанчына?- з брыдкасцю разглядаючы подпіс, спытаўся дзядзька.
— Вы яе бачылі,- адказаў Гары.- Яна маці Рона, майго сябра, яна сустракала яго з Хог… са школьнага цягніка напрыканцы года.
Хлопчык ледзь не сказаў “Хогвартс экспрэс”, а гэта было верным спосабам ушчэнт раз’юшчыць дзядзьку. Дурслі ніколі не ўзгадвалі назву гарынай школы.
Вернан скрывіў свой вялічэзны твар, быццам намагаўся прыпомніць нешта неверагодна брыдкае.
— Гэта такая дробная таўстуха,- нарэшце буркнуў ён,- з купай рудавалосых дзяцей?
Гары скоса зірнуў на дзядзьку. Хлопец вырашыў, што з дзядзькавага боку было ўжо занадта, называць кагосьці таўстухай, калі яго ўласны сын зрабіў тое, што намагаўся дасягнуць з трохгадовага ўзросту, быў ушыркі больш чым у вышыню.
Дзядзька Вернан зноў паглядзеў у ліст.
— Квідытч,- прамармытаў ён сабе ў вусы.- КВІДЫТЧ – а гэта ўжо што за халера?
Гары адчуў, што зноўку пачынае кіпець.
— Спартовая гульня,- каротка прамовіў ён у адказ.- У яе гуляюць седзячы на мётлах…
— Добра, добра,- гучна прароў дзядзька і Гары з задавальненнем заўважыў лёгкую паніку на ягоным твары. Мабыць, ягоныя нэрвы не вытрымалі ўзгадкі слова “мятла” ува ўласнай гасцёўне. Вернан ізноў прынялся перачытваць ліст. Гары бачыў,як дзядзькавы вусны шапочуць “адправіць адказ нармалёвым чынам”. Мужчына нахмурыўся.
— Што яна мела на ўвазе пад “нармалёвым чынам”?- выпаліў ён.
— Нармальным для нас,- прамовіў Гары і перш, чым дзядзька паспеў яго супыніць дадаў.- Савінай поштай, вы ж самі ведаеце. Гэта цалкам звычайна для нас чараўнікоў.
На дзядзькавым твары зрабіўся такі выраз, быццам Гары толькі што брудна вылаяўся. Калоцячыся ад лютасці, мужчына кінуў занепакоены погляд на вакно, быццам чакаючы ўбачыць прыціснутыя да шыбаў сусецкія вушы.
— Колькі я табе павінен казаць разоў, каб ты не ўзгадваў аб сваёй ненатуральнасці пад маім дахам?- прашыпеў дзядзька, яго твар зрабіўся слівовага колеру.- Стаіш тут, няўдзячнае ты стварэнне, у вопрадцы атрыманай ад нас з Пятуньей…
— Пасля таго, як Дадлі перастае ў яе памяшчацца,- халодна адказаў Гары. І сапраўды, байка на ім была дазжынёй да паловы неверагодна мехаватых джынсаў і настолькі вялікай, што хлопчык быў вымушаны падкасваць рукавы ў пяць разоў.
— Не размаўляй са мной падобным тонам!- дрыжучы ад ашалеласці, заявіў дзядзька.
Аднак, Гары нават не збіраўся саступаць. Прамінулі ўжо тыя час, калі хлопец прытрымліваўся кожнага з найдурнейшых правілаў дурслеўскага дому. Хлопчык не прытрымліваўся далевай дыеты і не збіраўся дазволіць дзядзьке пакінуць яго без наведвання чэмпіяната, што б той сабе не думаў.
— Ну, добра,- набраўшы ў грудзі пабольш паветра, заявіў Гары,- не паеду я ані не які кубак свету! Цяпер я магу ісці да сябе? Мне яшчэ трэба скончыць ліст да Сірыюса. Майго хроснага.
У яго атрымалася. Хлопчык прамовіў патрэбныя чароўныя словы. Чырвань плямамі пачала пакідаць дзядзькаў твар, зрабіўшы яго падобным на трэнна змяшанае парэчкавае марозева.
— Ты… ты што, лістуешся з ім?- як быццам бы спакойным голасам, спытаўся Вернан… аднак Гары заўважыў цень жаха ў яго маленечкіх вочках.
— Ну… так,- адыякава адказаў хлопчык.- хаця даўно нічога не пісаў. А ён, калі не атрымае ліста, можа вырашыць, што са мной нешта не так.
Гары, супыніўся, каб у поўнай меры атрымаць асалоду ад эфекту вырабленага ягонымі словамі. Ён амаль бачыў, як пад ахайна зачэсаным у прабор, чорным дзядзькавым валоссем шалёна гойсаюць шасцяронкі.Калі ён паспрабуе супыніць ліставанне Гары з Сірыюсам, той можа вырашыць, што з Гары дрэнна абыходзяцца. А калі хлопец не зможа паехаць на чэмпіянат па квідытчу, ён напіша, што з ім і САПРАЎДЫ абыходзяцца дрэнна. Вернану заставалась зрабіць толькі адно. Гары бачыў, як у дзядзькаву свядомасць уваходзіць гэтая думка, так, як быццам вусаты твар мужчыны быў празрыстым. Хлопчык намагаўся не ўсміхацца, намагаўся выглядаць як мага больш абыякавым. І тут…
— Ну, няхай сабе. Можаш ехаць на свой дзяблаў… свой дурны… кубак свету. Але напішы, каб гэтыя твае ВІЗЛІ… самі цябе забіралі, зразумеў? У мяне няма часу цягнуць цябе да іх праз усю краіну. Можаш заставацца там да канца лета. І скажы… напішы свайму хроснаму… што цябе дазволена ехаць.
— Добра,- шпарка адказаў Гары.
Гары разярнуўся і накіраваўся да дзвярэй гасцёўні, змагаючыся з жаданнем скочыць ад рабасці пад столю. Ён ад’яжджае… ён едзе да Візлі, каб трапіць разам з імі на квідытчны кубак свету!
У калідоры, хлопчык ледзь не сутыкнуўся з Дадлі, які хаваўся за дзвямі, жадаючы напэўна падслухаць, як ягоны бацька дасць Гары чосу. І як жа ён быў шакаваны, заўважыўшы на гарыным твары ўсмешку.
— Ці не праўда, сняданак быў ВЫДАТНЫМ,- прамовіў Гары.- А як жа я нажэрся?
І пасміхаючыся над разгубленым выразам на дадліным твары, хлопчык праз тры прыступкі кінуўся наверх у свой пакой.
Першае, што забегшы ў пакой ўбачыў Гары – вярнулася Хэдвіг. Сава сядзела на вяршыні сваёй клеткі і гледзячы на гаспадара вялізнымі бурштынавымі вачыма, шчоўкала дзюбай, гэта азначала, што яна нечым моцна раздражнена. А што, адразу сталася зразумела.
— АЙ!- усклікнуў Гары.
Яму ў галаву стукнулася нешта, нагадваючае маленькі, шэры ды пухнаты тэнісны мячык. Гары раззлавана пацёр выцятае месца і паглядзеў долу, каб зразумець, што яго стукнула. Ён ўбачыў дробную, памерам з далонь саву, якая са свістам, бы вырваўшыйся з‑пад кантролю феерверг, гойсала па пакоі. Тут хлопчык зразумеў, што малая птушка, кінула яму пад ногі канверт. На канверце, які Гары падняў з падлогі, ён пазнаў Ронаў почырк. У сярэдзіне, была спешна надрапаная цыдулка:

“Гары… ТАТА ДАСТАЎ КВІТКІ… Ірландыя-Балгарыя, увечары ў панядзелак. Маці ўжо напісала маглам і запрасіла цябе застацца ў нас. Магчыма яны яго ўжо атрымалі, я ня ведаю, як хутка працуе маглаўская пошта. Што б там не было, адпраў адказ праз Дзіка.”

Гары вытарапіўся на слова “Дзік”, потым на малую істоту, што накручвала колы вакол жырандолі. Ніколі ў жыцці, ён не бачыў чагосьці меньш за ўсё падобнага на дзіка. Можа ён дрэнна разабраў ронавы крамзозі? Гары прыняўся чытаць далей:

“Мы ў любым выпадку цябе забярэм, спадабаецца гэта маглам ці не, бо цябе нельга прапусціць кубак, але мама з татам палічылі, што будзе лепей, калі мы хаця б зробім выгляд, што нас цікавіць іхні дазвол. Калі маглы згодны, дашлі адказ праз Дзіка і мы будзем у цябе ў нядзелю а пятай гадзіне увечары. Калі не, таксама дашлі праз Дзіка адказ і мы аб’явімся ў той жа час.
Сёння па апоўдні да нас прыяжджае Герміёна. Персі ўладкаваўся на працу ў камітэт міжнароднага магічнага супрацоўніцтва. Калі будзеш у нас, нічога не кажы пра замежжа, ці ён адзваніць цябе сваёй нудотаю ўсе вушы.
Хутка ўбачымся, Рон”

- А ну, сціхні!- усклікнуў Гары, калі соўка, з вар’яцкім цвірканнем, пэўна задаволеная тым, што панесла ліст патрэбнаму чалавеку, пранеслася па-над ягонай галавой.- Ляці сюды. Мне трэба, каб ты аднесла Рону мой адказ.
Малое пранеслася па-над вяршыняю хэдвігінай клетцы. Тая, абдаравала дробную саву халодным позіркам, быццам запрашаючы падляцець бліжэй і паглядзець, што будзе.
Гары схапіў са стала арлінае пяро, новы аркуш пергаменту і надрапаў на ім:

“Рон, ўсё добра, маглы згодны. Убачымся заўтра а пятай. Не магу дачакацца.
Гары.”

Гары зрабіў з цыдулкі невялічкі скручачак і з вялікай цяжкасцю, паколькі малое ад ўзбуджэння бесперапынна прыгала, прымацаваў яе да савінай нагі. Як толькі скрутак быў надзейна прымацаваны, тая куляй кінулася ў вакно і праз імгненне схавалася з вачэй.
Гары павярнуўся да сваёй улюбёніцы.
— Ну што, ці гатова ты да доўгага падарожжа?- спытаўся хлопец.
Хэдвіг завухкала самым найшляхетным чынам.
— Ці можаш аднесці гэты ліст да Сірыюса?- спытаўся хлопчык, кажучы на аркуш пергамента.- Толькі пачакай… Зараз я яго скончу.
Гары расправіў пергамент і паспешліва дадаў пастскрыптум.

“Калі пажадаеш звязацца са мной, да канца лета я буду гасцяваць у свайго сябра Рона Візлі. Ягоны тата дастаў нам квіткі на кубак свету па квідытчу!”

Гары скончыў ліст і прымацаваў яго да нагі Хэдвіг. Тая пры гэтым паводзілася сябе надзвычай чапурыста, як быццам хацела паказаць гаспадару, як павінна сябе весці прыстойная сава.
— Як атрымаеш адказ, ляці да Рона, я буду ў яго. Добра?- спытаўся Гары.
Хэдвіг пяшчотна скубнула гаспадара за палец; плаўна, з мягкім гукам раскрыла крылы і вылецела надворак.
Гары назіраў за ней, пакуль птушка не схавалася з вачэй, потым залез пад ложак, падняў масніцы і выцягнуў са схованік вялізны кавалак святочнага пірага. Хлопчык сядзеў адразу на падлозе і спажываў яго, атрымліываючы асалоду ад шчасця, што яго перапаўняла. Ад таго, што ў яго быў торт, а ў Дадлі не было ані не чога акрамя грэйпфрута, ад таго што дзень яскравы і сонечны. Ад таго што заўтра ён пакіне Прайвет Драйв, ад таго што шнар больш не балеў і ад таго, што днямі ён трапіць на фінал кубку свету па квідытчу. І так цяжка было турбавацца… нават аб Вальдэморце.

Папярэдні раздзел | Наступны раздзел

Опубликовать в Facebook.com Опубликовать в twitter.com