Раздзел 2. Шнар | Гары Потэр і Келіх агню

Гары ляжаў на спіне, часта дыхаючы, бы пасля хуткага бегу. Ён прачнуўся ад вельмі рэалістычнага снення, заціскаючы рукамі твар. Стары, маланкападобны шнар на яго ілбе палаў так, як быццам хлопцук да скуры датыкнуліся распаленым прутом.
Гары сеў, адну руку ён усё яшчэ прыціскаў да шнару, а другой шукаў на камодзе свае акуляры. Хлопец начапіў іх і пакой набыла ясныя рысы, асветленныя слабым, цмяным, памаранчавым святлом, што струмянілася праз фіранкі ад вулічнага ліхтара.
Гары ізноў дакрануўся да шнара. Той працягваў балець. Хлопец запаліў лямпу, падняўся з ложку і прайшоў па пакоі. Супыніўшыся ля шафы, Гары адчыніў яе іпаглядзеўся ў люстэрка з унутраняга боку дзверцаў. З люстэрка на яго глядзеў хударлявы, чатырнаццацігадовы хлапчук са збянтэжанымі яскрава-зялёнымі вачыма і неахайным чорным валоссем. Гары ўважліва аглядзеў шнар у люстэрцы. Той выглядаў цалкам нармальна, але ўсё яшчэ працягваць балець.
Хлопец паспрабаваў прыпомніць, што ён сніў перад тым, як прачнуцца. Яго сон быў настолькі рэалістычным… ён бачыў двух знаёмых яму людзей, а яшчэ аднаго ня ведаў… Гары моцна засяродзіўся, нахмурыў брові і паспрабаваў усё прыпомніць…
Хоць і не выразна, але на памяць хлопцу прыйшоў цёмны пакой… змяя скруціўшаяся на кілімку ля каміна… маленечкі чалавек – Пітэр, па мянушцы Галахвост… халодны высокі голас… голас Лорда Вальдэморта. Гары адчуў, як быццам пры адным толькі ўспаміне аб Вальдэморце ў яго страўнік праслізнуў кубік лёду…
Хлопчык шчыльна заплючшыў вочы і паспрабаваў прыпомніць, як той выглядаў, але не змог… Адзінае, што хлопец памятаў: у той момант, калі фатэль разгарнулі і Гары убачыў таго, хто ў ім сядзеў, ён адчуў такі жах, што імгненна прачнуўся… ці гэта ўсё-ткі быў боль у шнары?
А кім быў той стары? Гары добра памятаў, што бачыў старога чалавека, які паваліўся на падлогу. Усё гэта ўшсэнт заблатвала хлопца. Гары моцна заціснуў вочы далонямі, каб адгарадзіўшыся ад святла вулічнага ліхтара, выразней прыпомніць той цмяна асветлены пакой, але гэта было ўсё адно, як спрабаваць утрымаць ваду ў жменях: дэталі ўцякалі скрозь пальцы тым хутчэй, мым мацней Гары спрабаваў іх утрымаць… Вальдэмор і Галахвост гаворылі пра тое, што забілі нейкую жанчыну, але яе імя хлопчык прыпомніць ані не мог… а яшчэ яны дамовіліся забіць яшчэ аднаго чалавека… ЯГО САМОГА…
Гары апусціў рукі і, расплюшчыўшы вочы, аглядзеў пакой, так быццам жадаў убачыць там нешта незвычайнае. Хаця незвычайныя рэчы ў гэтым пакоі былі нечым цалкам натуральным. Ля гарынага ложку стала раскрытая вялізная драўляная валіза ў якой ляжалі кацёл, мятла, чорныя мантыі і разнастайныя падручнікі па замовах. На гарыным стале, у той яго часцы, што не займала вялізная клетка ягонай палярнай савы Хэдвіг, валялася мноства скруткаў пергаменту. А на падлозе ля ложку ляжала раскрытая кніга, якую хлопец чытаў перад сном. Выявы ў ёй рухаліся. На іх людзі ў памаранчавых вопратках ляталі сюды-туды седзячы на мётлах і кідаючы адно аднаму чырвоны мяч.
Гары падняў кнігу і зірнуў на выяву дзе адзін з чарадзеяў на пяцідзесяціфутавай вышыні забіў у кола варот эфектнейшы гол. Хлопчык рэзка зачыніў кнігу. Нават квідытч, які Гары лічыў за найлепшы ў свеце від спорту, ня мог адцягнуць яго думкі. Хлопец паклаў “Палёты з Гарматамі” на камоду, падыйшоў да вакна, адвёў фіранку і зірнуў надворак.
Прайвет-Драйв выглядала роўна так, як павінна выглядаць суботнім ранкам шляхетная правінцыйная вуліца. Усе вокны былі завешаны фіранкамі. І наколькі Гары мог бачыць ў цемры, на вуліцы не было ані не жывой душы, нават котак.
Але ж… але ж… Гары ў неспакоі адыйшоў ад вакна, прысеў на ложак і зноў пальцам крануў шнар. Яго турбаваў зусім ня боль, хлопец ўжо прызвычаўся да болю і ўсемагчымых травмаў. Аднойчы, Гары страціў усе косткі на правай руцэ, а потым ўсю ноч пакутліва вырошчваў іх наноў. А неўзабаве пасля гэтага, тая ж рука была працята атрутным ў фут даўжынёй іклом базіліска. Карацей, Гары ўжо прызвычаўся да ўсемагчымых найневерагоднейшых траўм і пашкоджань, якія непазбежны, калі ты вучышся ў хогвартскай школе чарадзейства і вядзмарства ды маеш схільнасць прыцягваць да сябе непрыемнасці.
Не, гары ртурбавала іншае. Апошні раз, шнар балеў, калі побач быў Вальдэморт… але зараз яго тут быць не магло… Адна толькі думка пра тое, што Вальдэморт хаваецца недзе на Прайвет-Драйв выглядала дзікай і абсурдный…
Гары ўважліва ўслухаўся ў навакольную цішыню. І што ён жадаў пачуць, рыпенне сходаў, шоргат мантыі? Гары нават крыху падскочыў, калі ў суседнім пакоі, яго стрыечаны брат Дадлі выдаў магутны рохкаючы хроп.
Гары ўсхамянуўся ў думках, які ж ён ёлуп, у хаце разам з ім не было ані нікога за выключэннем дзядзькі Вернана, цёткі Пятуньі і Дадлі, якія відавочна ўсё яшчэ спалі і іхныя сны былі ціхамірнымі і бязбольнымі.
Больш за ўсё ў свеце Дурслі падабаліся Гары, калі спалі, і хай сабе, тым больш што толку ад іх усё адно было замала нат, калі яны чувалі. Дзядзька, цётка і Дадлі, былі адзінымі жывымі гарынымі сваякамі. І яны былі магламі (то бок людзьмі без магічных здольнасцяў), якія ненавідзелі і пагарджалі чарадзейству ў будзь якой форме, таму былі рады Гары ў сваім доме, як цвілеваму грыбку. Доўгую адсутнасць Гары ў Хогвартсе ўсім знаёмым на працягу трох апошніх год, Дурслі тлумачылі перабываннем Гары ў Закрытым цэнтры для хлопцаў з паталагічнымі схільнасцямі да злачынстваў імя св. Брута. Да таго ж Дурслі добра ведалі, што Гары, як непаўнагадовамі чарадзею, забараняецца карыстацца магіяй па-за школай, тым ня меньш яны па ранейшаму былі схільны вінаваціць пляменніка што раз, калі ў хаце штосьці ішло на скрут. Гары ніколі ня быў гатовы даверыцца ім, ці расказаць штосьці пра сваё жыццё ў чарадзейскім свеце. Да таго ж адна толькі думка пра тое, каб падыйсці да Дурслі, калі тыя прачнуцца і распавесці ім пра боль у шнары і аб сваіх турботах наконт Вальдэморта была адно толькі смяхотнай.
Аднак, менавіта з‑за Вальдэморта Гары быў вымушаны месціцца ў дзядзькі з цёткай. Калі б не Вальдэморт, у яго не было маланкападобнага шнару на ілбе. Калі б не Вальдэморт, гары жыў бы разам са сваімі бацькамі…
Гары споўнілася толькі годзік, калі аднойчы ў ночы, Вальдэморт – наймагутнейшы з цёмных ведзмакоў за ўсё стагоддзе, што паступова набіраў моцы на працягу адзінаццаці год – аб’явіўся ў гарынай хаце і забіў ягог тату і маці. Пасля чаго, Вальдэморт накіраваў палачку на самога Гары і выканаў праклён, якім знішчыў мноства наймацнейшых вядзмарак і чараўнікоў, што апынуліся на яго шляху да улады… але, сталася неверагоднае, праклён не спрацаваў. Замест таго, каб забіць немаўлятку, праклён адскочыў ад хлопчыка і трапіў ува ўласнага стварыцеля. Гары абыйшоўся адно толькі маланкападобным шнарам на ілбе, а сам Вальдэморт ледзь астаўся жывым. Страціўшы моц і амаль што страціўшы жыццё, вядзьмак уцёк; жах, які таіўся сярод магічнай супольнасці развеяўся; вальдэмортавы паплечнікі разбегліся, а сам Гары зрабіўся знакамітасцю.
Гары зведаў сапраўдны шок, калі ў адзінаццацігадовым ўзросце даведаўся, што з’яўляецца чарадзеям, але яшчэ больш збянтэжыла яго вестка, што ўся ўтоеная магічная супольнасць ведала ягонае імя. Калі хлопчык трапіў у Хогвартс, паўсюль, куды б ён не трапіў, яго суправаджалі шэпты і рухаючыеся ўслед за ім галовы. Аднак цяпер Гары ўжо прызвычаўся да гэтага. Напрыканцы лета пачынаўся ўжо чацьвёрты год яго навучэння ў Хогвартсе і хлопчык лічыў дні да моманту, калі ізноў апынецца ў сваёй школе.
Аднак да вяртання ў школу заставалася ажно два тыдні. З безнадзейнасцю Гары ізноў аглядзеў пакой і ягоныя вочы трапілі на віншавальныя карткі, якія хлопчык атрымаў ад лепшых сяброў напрыканцы ліпеня. Як бы яны адрэагавалі, напішы Гары, што ў яго ізноў баліць шнар?
У яго галаве дразу ж загучаў узрушаны, пранізлівы голас Герміёны Грэйнджэр:
“ У цябе забалеў шнар? Гары, ты разумееш, што гэта сапраўды сур’ёзна… Напішы пра ўсё прафесару Дамблдору! А я пайду пагартаю “Агульныя магічныя хваробы і пашкоджання”… Мабыць знайду там нешта пра шнары ад сурокаў…”
Так, гэта была б парада ў герміёненым стылі: звярнуцца за дапамогай да дырэктара, а самой тым часам пашукаць інфармацыі ў кнігах. Гары вызірнуў у вакно і паглядзеў на блакітна-чорнае небе. Ён сумняваўся ці атрымаецца знайсці адказ у кнігах. Нак4олькі яму вядома, ён быў адзіным чалавекам, які перажыў праклён падобны вальдэмортаву, таму малаверагодна, знайсці апісанне яго сімптомаў у “Агульных магічных хваробах і пашкоджаннях”. А наконт Дамблдора? Гары ўсё адно ня ведаў, дзе дырэктар праводзіць час летніх вакацыяў. Хвіліну-другую Гары забаўляўся ўяўляючы сабе, як Даблдор апрануты ў доўгую чарадзейскую мантыю і востраканцовы капялюш са сваёй доўгай срабрыстай барадой, расцягнуўся дзе-небудзь на пляжы і ўцірае крэм дзеля загару ў свой доўгі крывы нос. З іншага боку, маючы такую саву, як Хэдвіг, хлопчык быў упэўнены, што тая, як і шмат разоў раней, нават ня ведаючы адрэсы знойдзе Дамблдора і перадасць яму гарын ліст. Але, што ў ім напісаць?
“Паважаны прафесар Дамблдор, прабачце, што непакою, але ранніцай у мяне балеў шнар. З павагаю, ваш Гары Потэр.”
Нават ў думках гэтыя словы выглядалі, як сапраўдная дурота.
Таму, Гары паспрабаваў ўявіць сабе рэакцыю свайго другога лепшага сябра, Рона Візлі. Перад гарынымі вачыма імгненна аб’явіўся ашаломлены даўганосы Рон.
“У цябе шнар баліць? Але… але Сам-Ведаеш-Хто ня можа быць паблізу? Ну то бок… хіба ты б ня ведаў? Ну, калі б ён паспрабаваў бы цябе сцапаць? Хай яго, Гары, можа з шнарамі ад сурокаў заўжды так, можа яны і павінны балець час ад часу… Спытаю ў таты…”
Місмтэр Візлі быў высокакваліфікаваным чарадзеям, які працаваў у міністэрстве магіі ў камітэце па барацьбе са злаўжываннямі маглаўскімі артэфактамі, але наколькі Гары было вядома ня меў асаблівага вопыту ў справе праклёнаў. Тым больш адна толькі думка аб тым, каб турбаваць сям’ю Візлі сваім непакоем пра нейкі хвілінны прыступ болю, вельмі не падабалася Гары. Місіс Візлі адразу ж пачне мітусіцца, горш за Герміёну, а Фрэд з Джорджам, шаснаццацігадовыя ронавы браты-блізняты вырашаць, што Гары зрабіўся баязліўцам. Візлі былі для Гары самай любай сям’ёй ўва ўсім свеце і хлопец спадзяваўся, што яны з дня на дзень могуць запрасіць яго ў госці (Рон узгадваў нешта пра сусветны кубак па квідытчу) і Гары не надта хацелася, каб яго візіт быў павязаны з занепакоеннымі пытаннямі аб ягоным шнары.
Гары пачухаў лоб косткамі пальцаў. Тое, што яму сапраўды было зараз патрэбна (і хлопцу, амаль што было сорамна прызнацца ў гэтым сябе самому), гэта была парада чалавека, які быў бы яму накшталт БАЦЬКІ: дарослага чараўніка, у якога можна было б запытацца пра што заўгодна, не адчуваючы сябе ёлупам, чалавекам, які б клапаціўся пра Гары і меў досвет у барацьбе з цёмнымі мастацтвамі…
І Гары ведаў такога чалавека. Усеё было настолькі проста і відавочна, што хлопец дзівіўся, чаму ён так доўга не мог да гэтага дадумацца… СІРЫЮС.
Хлопец ускочыў з ложка і куляй кінуўся да пісьмовага стала, выцягнуў кавалак пергаменту, абмакнуў арлінае пяро ў чанілы і напісаў: “Любы Сірыюс”, потым супыніўся, разважаючы, як лепей распачаць ліст. Гары ўсё яшчэ дзітвіўся, чаму Сірыюс не прыйшоў яму да галавы адразу. Аднак, магчыма, што нічога дзіўнага і не было… ўрэшце рэшт толькі два месяцы таму, Гары даведаўся, што Сірыюс яго хросны.
Але ў Сірыюса была даволі простая прычына, каб настолькі доўга адсутнічаць у гарыным жыцці… ўвесь гэты час Сірыюс сядзеў у Азкабане – жахлівай чарадзейскай турме, якую ахоўвалі істоты называемыя дэментарамі. Гэта былі сляпыя пачвары, здольныя высмактаць чалавечую душу, якія ўвесь год шукалі Сірыюса ў Хогвартсе, пасля таго як той збег з турмы. Хаця насамрэч, Сірыюс ані ня быў віноўны ў забойстве, за якое быў асуджаны. Ува ўсім быў вінаваты Галахвост, паплечнік Вальдэморта, якога ўсе гэтыя доўгія гады лічылі памерлым. Аднак Гары, Рон і Герміёна ведалі, што гэта лухта, бо напрыканцы навучальнага году, бачылі Галахвоста ўласнавоч, хаця ані ніхто акрамя прафесара Дамблдора ім не паверыў.
Усяго адну толькі шчаслівую гадзіну, Гары быў упэўнены што назаўжды пакіне Дурслі, бо Сірыюс прапанаваў яму, жыць разам, як толькі ягонае светлае імя будзе адноўлена. Але лёс быў супраць іх… Галахвост збег перш, чым яны маглі перадаць яго міністэрству магіі і Сірыюс быў вымушаны пусціцца ўва ўцёкі, каб ратаваць сваё жыццё, а Гары дапамог яму. Сірыюс збег на спіне гіпагрыфа Бакбіка і з таго часу хаваўся. Уява дому, у якім хлопец мог бы жыць, калі б Галахвост не ўцёк ад іх пераследавала Гары ўсё лета. І як цяжка было хлопцу вяртацца да Дурслі, ведаючы, што ён мог ніколі ў жыцці больш з імі не сустрэцца.
Тым ня меньш, нават ня ў змозе быць разам з хрэснікам, адну паслугу Сірыюс яму аказаў. Раней, Дурслі ніколі не дазвалялі Гары, карыстацца ягонымі школьнымі прыналежнасцямі. Жадаючы трымаць пляменніка ў абцугах і магчыма ў страху перадж ягонымі здольнасцямі, Дурслі адразу ж па вяртанні хлопца дадому, запіралі ягоныя рэчы ў каморы пад лесвіцай. Аднак, пасля таго, як гары паведаміў ім, што ягонага хроснага абвінавачваюць у жахлівым забойстве іх стаўленне на гэта пытанне змянілася і цяпер ўсе ягоныя рэчы былі ў гарыным пакоі разам з гаспадаром. Тым больш, што Гары забыўся паведаміць сваякам, што Сірыюс насамрэч ані не ў чым не вінаваты.
З таго часу, як Гары вярнуўся на Прайвет-Драйв, ён атрымаў ад хроснага два ліста. Абодва даставілі не звычайныя (сярод чараўнікоў) совы, а буйныя, яскрава афарбаваныя трапічныя птушкі. Хэдвіг надта не спадабаліся гэтыя стракатыя чужынцы і яна з невялікай ахвотаю дазваляла ім папіць са сваёй талерачкі перш тыя адляцяць прэч. Аднак Гары, гэтыя птушкі былі да спадобы: яны навявалі яму думкі аб пальмах і белым пяску і хлопчык спадзяваўся, што Сірыюс адрымлівае сапраўдную асалоду там, дзе зараз знаходзіцца (а дзе дакладна Сірыюс не пісаў, асцерагаючыся, што лісты могуць перахапіць). Гары было цяжка ўявіць, як дэментары змогуць працяглы час знаходзіцца на яркім сонечным святле, таму здагадваўся, чаго Сірыюс накіраваўся на поўдзень. Абодва лісты ад хроснага ляжалі ў гарынай схованцы пад блага прымацаванымі масніцамі, былі напоўнены весялосцю і ў абодвух, Сірыюс нагадваў хрэсніку, звяртацца да яго, калі ў ім будзе патрэба. І вось цяпер, надыйшоў час скарыстацца ягонай дапамогай…
Лямпа на гарыным стале пачала цмець у халодна-шэрым святле, ўзыходзячага сонца. Нарэчце, калі сонца высока паднялося, напоўніўшы гарын пакой сваім залацістым святлоў, а з пакою дзядзькі з цёткай пачуліся гукі, хлопчык скінуў са стала змятыя кавалкі пергаменту і перачытаў гатовы ліст.

“Любы Сірыюс.
Дзякуй за твой апошні ліст, а птушка, што яго прынесла была настолькі вялікай, што ледзь пралезла ў вакно.
Тут ўсё па-ранейшаму. У Дадлі зусім благія справы з дыетай. Учора, мая цётка знайшла ў ягоным пакоі, у потай пранесеныя туды пончыкі. Дадлі заявілі, што калі гэта здарыцца яшчэ раз, яму скарацяць колькасць кішэнных грошаў, а ён настолькі рассвірапеў, што выкінуў у вакно свой плэйстэйшн. Калі ня ведаеш, гэта такі камп’ютэр, які выкарыстоўваюць для гульняў. Гэта было сапраўдным глупствам з яго боку, бо цяпер ён нават ня можа сгуляць ў “Мега-калецтва частка трэцця”, каб адцягнуць сваю ўвагу ад ежы.
Што тычыцца мяне, са мной ўсё добра, бо Дурслі бачцца, што я ледзь што напішу цябе і ты прыімчышся, каб ператварыць іх на кажаноў.
Але, сёння раніцай адбылася адна даволі дзіўная рэч. Мой шнар зноў пачаў балець. Апошні раз ён балеў, калі ў Хогвартс трапіў Вальдэморт. Хаця я не думаю, што цяпер ён можа быць недзе паблізу. Ці ты ня ведаеш, могуць шнары ад сурокаў пачаць балець, праз колькі год?
Дашлю цябе ліст, як толькі Хэдвіг вернецца з палявання. Перадавай там прывітанне Бакбіку.
Твой Гары.”

Так, вырашыў хлопец, ўсё як быццам выглядае добра. Пра сон пісаць ня мае сэнсу, тым больш гэта будзе выгялдаць так, быццам Гары нешта непакоіць. Хлопец склаў пергамент і запхнуў яго ў шуфляду стала, каб адаслаць яго, як толькі аб’явіцца Хэдвіг. Пасля чаго, Гары падняўся на ногі, пацягнуўся і накіраваўся да шафы. Ня гледзячы больш на сваё адлюстраванне ён пачаў пераапранацца перад выхадам на сняданак.

Папярэдні раздзел | Наступны раздзел

Опубликовать в Facebook.com Опубликовать в twitter.com