Раздел 1. Дом Рэдлаў

Для Пітэра Роўлінга, на ўспамін аб містэры Рыдлі
і для Сьюзэн Слэдэн, якая дапамагла Гары пакінуць камору.

На ўзгорку, фасадам да вёскі Літл Хангельтон стаяў будынак, які мясцовыя жыхары называлі “Домам Рэдлаў”, хаця вось ужо шмат год, як ніхто з чальцоў гэтай сям’і тут ня жыў. На вокнах будынку не было шыбаў, дахоўка сям там абвалілася, а сцены ня маючы перашкодаў густа абвіў плюшч. Некалі прыхожы маёнтак, які смела мажліва было назваць самым вялізным на шмат міль навокал, цяпер дом Рэдлаў быў шэрым, пустым і закінутым.

У кожнага з жыхароў вёскі стары маёнтак выклікаў дрыжыкі. Поўстагоддзя таму тут адбыліся настолькі дзіўныя і жудасныя падзеі, што нават дагэтуль, калі не хапала новых тэмаў для плётак, хангельтонцы пачыналі іх абмяркоўваць. Гэту гісторыю пераказвалі настолькі шмат разоў, штораз прыхарошваючы яе, што ніхто цяпер ня ведаў, што ў ёй з’яўляецца праўдай. Аднак кожная з версіяў падзей пачыналася нязменна. Гэта здарылася пяцьдзесят год таму, калі дом Рэдлаў быў яшчэ ў добрым стане і ўражваў сваёй пышнасцю. Адным лагодным летнім золкам, пакаёўка прыйшоўшы на працу і ўвайдзя ў гасцёўню знайшла, што ўсе трое Рэдлаў памерлі.

Кінуўшыся з дзікім лямантам да вёскі, дзяўчына выклікала столькі народу, колькі змагла.

- Ляжаць, вочы шырока раскрыты! А самі халодныя, як той лёд! І апранутыя, як для вячэры!

Выклікалі паліцыю і ўвесь Літл Хангельтон закіпеў ад надзвычайнай цікаўнасці і дрэнна хаваемага ўзбуджэння. Ніхто канечне не рабіў пустых заяваў, што сумуе па Рэдлах, тым больш гэтая сям’я не карысталася сярод вяскоўцаў асаблівай папулярнасцю. Старыя містэр і місіс Рэдл былі забагатымі, фанабэрыстымі і жорсткімі людзьмі, а іх адзіны дарослы сын Том быў яшчэ горшы за іх. Адзінае, што непакоіла хангельтонцаў – асоба іхнага забойцы – бо, відавочна, што трое цалкам здаровых людзей не маглі з натуральнай прычыны выпусціць душу з цела адначасова.
Наступнай ноччу ў “Шыбеніку” – мясцовым пабе, было не прадыхнуць, бо туды, абмеркаваць забойства, сабраліся ўсе дарослыя вяскоўцы. І яны былі добра ўзнагароджаны за тое, што пакідалі ўсе свае хатнія справы, бо хутка ў паб нечакана завітаў рэдлава кухарка і абвесціла змоўклай грамадзе, што паліцыяй быў арыштаваны нехта па імі Фрэнк Брайс.

- Фрэнк!- усклікнула колькі чалавек.- Немагчыма!

Брайс працаваў у Рэдлаў садоўнікам. Ён жыў адзін у паўструхлелай хаціне на тэрыторыі іхнага маёнтка. Ён вярнуўся з вайны з нягнуткай нагой і моцнай нянавісцю да натоўпу ды нават моцнага шуму. З таго часу Фрэнк працаваў на Рэдлаў.

Прысутныя кінуліся набываць кухарке напоі, каб пачуць ад яе больш падрабязнасцяў.

- Я заўсёды лічыла яго нейкім дзіўным,- пасля чацвёртага кілішка херэса заявіла тая,- непрыветным. Упэўнена, калі б я вырашыла прапанаваць яму кубак гарбаты, яго прыйшлося б упрошваць яе выпіць разоў сто. Не жадаў мець ні з кім зносінаў, ані.

- Чакайце, чакайце,- ўстрала нейкая жанчына, сядзелая ў бары.- Фрэнк, ён удзельнічаў у цяжкой вайне, таму вельмі любіў спакойнае жыццё. Але гэта ані не прычына, каб…

- А хто яшчэ меў ключы ад чорнага ходу?- гыркнула ў адказ кухарка.- Наколькі я памятаю ўапасныя ключы заўсёды віселі ў ягонай хаціне! Замкі не былі ўзламаны, вокны не пабіты! А ўсё што трэба было зрабіць Фрэнку, гэта толькі ціхенька пракрасціся ў дом, пакуль ўсе спалі…
Вяскоўцы змрочна перазірнуліся.

- Я заўсёды лічыў, што ён выглядае неяк ваўкавата, вось так вось,- прабурчэў нейкі мужчына ля стойкі бара.

- Калі каго цікавіць мае меркаванне,- заявіў пабмэн,- гэта вайна зрабіла яго такім.
— Памятаеш, Дот,- спыталася ў сяброўкі жанчына ў кутку паба,- як я казала табе, што не жадала бы трапіць да Фрэнка ў неласку?

- Жахлівая натура,- палка ківаючы, адказала Дот.- Памятаю, калі ён яшчэ быў дзіцём…

На золку, ані ніхто ў Літл Хангельтон не сумняваўся, што менавіта Брайс забіў Рэдлаў.

Тым часам, седзячы ў цёмным і брудным паліцэйскім участку, суседняга вялікага гораду, які як і вёска называўся Хангельтонам, Фрэнк яшчэ і яшчэ раз упарта працягваў сцвярджаць, што ён ані не ў чым не вінаваты. І адзіны каго ён бачыў у маёнтку ў той дзень быў нейкі незнаёмы, чарнявы, бледны падлетак. Аднак ніхто з жыхароў больш не бачыў чужынца, таму палісмэны вырашылі, што садоўнік яго папросту выдумаў.
І вось, калі становішча Фрэнка здавалася было, як ніколі сур’ёзным, прыйшоў адказ медэкспертаў якія аглядалі рэдлавы целы і ўсё рэзка змянілася.

Ніколі палісмэнам не даводзілася чытаць падобнага дзіўнага рапарта. Эксперты прыйшлі да высновы, што ані не адзін з Рэдлаў ня быў атручаны, зарэзаны, расстраляны, задушаны, ці (наколькі яны маглі сказаць) увогуле неяк пацярпеў. Больш таго, паведамлялася далей вельмі беспамылковым тонам, усе троя мелі ідэальнае здароўе – калі не браць да ўвагі, тое што яны былі нежывымі. Адзінае, што заўважылі ў сваіх нататках медыкі (быццам шукалі хоць нейкай шкоды ў нябожчыкаў), на тварах усіх траіх адбіўся вялізны жах… аднак палісмэны з раздражненнем заявілі, што ніхто ніколі ня бачыў, каб адразу тры чалавекі былі НАПАЛОХАНЫ да смерці.
У сувязі з тым, што паліцыя не знайшла ан ніякага доказу таму, што Рэдлы былі забіты, Фрэнка прыйшлося выпусціць. Рэдлаў пахавалі на цвінтары пры хангельтонскай царкве і яшчэ доўгі час іхныя могілкі ўзбуджалі інтарэс у сялян. Больш таго, да іх здзіўлення ў сваю хапціну пры рэдлаўскім маёнтку, вярнуўся і ахутаны ценем падазронаў Фрэнк Брайс.

- Я так петру, гэта ён іх пазабіваў,- заявіла Дот у “Шыбеніку”,- што б там не казалі палісмэны. І калі ў яго ёсць хаця кропля прыстойнасці, ён павінен прыбрацца адсюль, по павінен уцяміць, што мы пра ўсё ведаем.
Але Фрэнк не збіраўся ані нікуды з’яжджаць. Ён застаўся даглядаць за садам пры новых гаспадарах рэдлаўскага маёнтка, потым яшчэ адніх… аднак, ані водная з сямей не пажадала заставацца ў доме надоўга. Магчыма, віной таму быў і сам Фрэнк, але кожны наступны ўладар скардзіўся на дурныя адчуванні, якія выклікаў іх маёнтак, які без насельнікаў хутка прыйшоў у заняпад.
*
Багацей, што цяпер валодаў домам Рэдлаў ня жуў тут, ён увогуле ані ніяк не карыстаўся маёнткам. Вяскоўцы лічылі, што дом яму быў патрэбны дзеля “падатковых ільготаў”, хаця і не надта разумелі, што і як. Аднак багацей працягваў плаціць Фрэнку за гадаванне сада. Брайс гатаваўся ўжо сустрэць свой семдзесят сёмы дзень народзінаў, ён быў амаль што цалкам глухі, яго хворая нага гнулася горш чым калі-небудзь, аднак калі надвор’е было добрым, яго па ранейшаму мажліва было пабачыць, корпаючымся ў клумбах, ня гледзячы на тое, што пустазелле ўжо зрабілася амаль вышэйшым за старога.

Так ці інакш, але ня толькі пустазелле турбавала старога. Вясковыя хлапчукі ўзялі за моду кідацца камянямі па вокнах дому Рэдлаў. Таксама яны ездзілі на сваіх роварах па клумбах, якія Фрэнк з моцнымі высілкамі трымаў у прыстойным стане. А раз-другі малыя на заклад нават забіраліся ў стары рэдлаў дом. Дзеці ведалі адданасць Фрэнка маёнтку і моцна забаўляліся, назіраючы, як стары садоўнік кульгае, размахваючы сваім кійком па-над галавой і хрыпла на іх лаецца. Са свайго боку, Фрэнк лічыў, што малыя здзекваюцца з яго, бо яны так сама як іхныя бацькі, бабулі і дзядулі, лічаць старога садоўніка забойцам. Таму, калі аднойчы ў жніўні, Фрэнк прачнуўся сярод ночы і заўважыў, што ў доме тварыцца нешта дзіўнае, ён палічыў гэта за чарговую спробу хлапцоў паздзеквацца з яго.

Пабудзіў Фрэнка страшэнны боль у калене; так моцна калена не балела ніколі за ўвесь яго доўгі век. Стары падняўся з ложка і накіраваўся на кухню, каб напоўніць гарачай вадой грэлку, што прыкладаў да хворай нагі. Стоячы ля ракавіны і напаўняючы імбрык вадой, Фрэнк зірнуў у вакно і ўбачыў, што ў верхніх пакоях дома Рэдлаў мігціць святло. Стары адразу здагадаўся, што адбываецца. Хлапчукі напэўна ізноў прабраліся ўсярэдзіну дома і, калі меркаваць па міготкім святле, пэўнап запалілі там вогнішча.

Фрэнк ня меў тэлефона, да таго ж ён глыбока не давяраў паліцыі ажно з тых часоў, калі яго арыштавалі і дапытвалі пасля смерці Рэдлаў. Ён адразу ж кінуў імбрык і настолькі хутка, наколькі дазваляла хворая нага, паспяшаў наверх і неўзабаве вярнуўся на кухню цалкам апрануты. Зняў з кручка ля дзвярэй стары іржавы звязак ключэй, схапіў прыціснуты да сцяны кіёк і накіраваўся ў ноч.

Парадны ўваход ня меў ані ніякіх слядоў пранікненьня, шыбы таксама не былі пашкоджаны. Кульгаючы, Фрэнк накіраваўся да чорнага ходу, амаль цалкам схаванага за сцяной плюшча, дастаў з кішэні ключы, запхнуў у замок і без ані найменьшага шуму адчыніў дзверы.

Увайшоўшы, стары трапіў у пячорападобную кухню. Ён ня быў тут ўжо шмат год, да тагож на кухне было надта цёмна, аднак Фрэнк добра ведаў дзе знаходзяцца дзверы, што вядуць у хол. Навобмацак, Фрэнк рушыў ў той бок. У ягоныя ноздры біў тлівы пах, а вушы прыслухоўваліся да кожнага гуку, што маглі данесціся зверху. Нарэшце стары садоўнік дайшоў да холу. Тут было рушыць значна лягчэй, з‑за вялізных скляпеністых вокан паабапал параднага ўваходу. Фрэнк, бласлаўляючы пыл, што тоўстым дываном ляжаў на каменных прыступках, заглушаючы гук яго крокаў і стук кійка, прыняўся падымацца ўгору.

Апынуўшыся наверсе, Фрэнк павярнуў направа і адразу ж ўбачыў месца дзе заселі зламыснікі. Дзверы напрыканцы калідора былі прыадчынены і з пакою праз шчыліну, кідаючы на цёмную падлогу залацісты след, біла мігатлівае святло. Моцна схапіўшы рукамі кіёк стары рушыў бліжэй, яшчэ бліжэй. Ён быў ўжо на адлеглсці ў колькі футаў і праз вузкую шчыліну мог бачыць, што дзеецца ў пакоі.

Агонь, што вельмі яго здзівіла, быў запалены ў каміне. Фрэнк супыніўся і прыслухаўся. Ён пачуў нясмелы і баязлівы голас нейкага мужчыны.

- Калі вы ўсё яшчэ галодны, мой лорд, у бутэльцы яшчэ крыху засталося.

- Потым,- адказаў другі голас. Ён таксама належыў мужчыне… але быў на дзіва высокі і халодны, быццам струмень ільдзянога ветра. Штосьці ў гэтым голасе, прымусіла падняцца дыбцом рэдкія валасы на фрэнкавай патыліцы.- Паднясі мяне бліжэй да каміна, Галахвост.

Каб лепей чуць, Фрэнк павярнуў да шчыліны правае вуха. З пакою адчуўся цяжкі стук бутэльцы аб цвёрдую паверхню, а затым глухі і цяжкі скрыгат фатэлі, якую цягнулі па падлозе. Мімаходзь стары заўважыў спіну невысокага мужчыны, які штурхаў фатэль. Ён быў апрануты ў доўгую чорную вопрадку і меў лысіну на патыліцы. Зрабіўшы сваю справу чалавечак зноўку знік з вачэй.

- Дзе Нагіні?- спытаўся ільдзяны голас.

- Я… я ня ведаю, мой лорд,- занепакоенны адказаў першы.- Напэўна, блукае недзе па доме…

- Перш чым пакладемся спаць, Галахвост, падоіш яе,- прамовіў другі.- У ночы я абавязкова захачу пад’есці. Падарожжа моцна стаміла мяне.
Нахмурыўшы бровы, Фрэнк яшчэ шчыльней прыціснуўся да дзвярэй і яшчэ мацней напружыў слых. Праз колькі часу, той, каго клікалі галахвостам зноў загаварыў..

- Мой лорд, ці можна спытацца ў вас, як доўга мы будзем тут заставацца?

- Тыдзень,- адказаў халодны голас,- можеа даўжэй. Месца тут даволі зручнае, а нашу справу мы пакуль ня можам працягваць. Было б вельмі неразумна рабіць што-небудзь да заканчэння Сусветнага чэмпіянату па квідытчу.

Фрэнк прачысціў вуха каравым пальцам. Наэўна там накапілася зашмат серкі і ён пачуў слова “Квідытч”, якога не існуе ў прыродзе.

- Чэмпіянат па квідытчу, мой лорд?- спытаўся Галахвост. (Фрэнк шчыльней прыняўся калупацца ў вухе).- Прабачце, але… я не магу зразумець… чаму мы павінны чакаць яго заканчэння?

- Таму, ёлуп, што цяпер ў краіну збіраюцца чарадзеі са ўсяго свету і кожны шпік з міністэрства магіі будзе са скуры лезці шукаючы прыкметы будзь-якой надзвычайнай актыўнасці, правяраючы і пераправяраючы ўсіх і кожнага. Яны будуць апантаны думкаю, як захаваць ўсё ад маглаў. Так што будзем чакаць.

Фрэнк кінуў калупаць у вухе. Цяпер ён выразна пачуў такія словы як “Міністэрства магіі”, “чарадзеі” і “маглы”. Словы гэтыя, відавочна, мелі нейкі сакрэтны сэнс. Стары ведаў толькі два тыпа людзей, якія размаўлялі сакрэтнымі кодамі – шпіёны і злачынцы. Фрэнк як мага мацней сціснуў кіёк і зноўку прыслухаўся.

- Васпане, усё яшчэ жадае гэтага?- ціха спытаўся Галахвост.

- Вядома ж, я гэтага жадаю, Галахвост,- у халодным голасе пралуналі ноткі небяспекі.
Пасля невялічкай паўзы, Галахвост загаварыў ізноў. Словы выляталі з яго вуснаў з такой хуткасцю, бы той жадаў вымавіць іх пакуль не страціць самавалоданне.

- Мы маглі б зрабіць гэта без Гары Потэра, мой лорд.

Зноў, нават даўжэй чым ў мінулы раз у пакоі зрабілася ціха, а потым…

- Без Гары Потэра?- мягка прашапатаў другі голас.- Я…

- Мой лорд, я кажу гэта не з‑за турботы за хлопца!- голас Галахвоста ператварыўся на віск.- Хлопец нічога для мяне не значыць, ані! Аднак, калі б мы вырашылі выкарыстаць дзеля нашай справы іншага чараўніка… любога іншага… усё атрымалася бы значна хутчэй! Калі вы дазволіце пакінуць вас на нрекаторы час… вы ж ведаеце як добра я магу схавацца… праз дзень-другі я б вярнуўся да вас з лепшай кандыдатурай…

- Я мог бы выкарыстаць іншага чараўніка,- мягка адказаў халодны голас,- сапраўды…

- Гэта мае сэнс, мой лорд,- з палёгкаю ў голасе прамовіў Галахвост.- Схапіць Гары Потэра вельмі цяжка, яго так добра ахоўваюць…

- І таму ты дабраахвотна вызываешся пайсці і прывесці замену? Цікава… няўжо догляд за мной, Галахвост, настолькі знясіліў цябе? Ці можа адмова ад першапачатковага плану, ёсць спробай ўцячы?

- Мой лорд! Я… я і не думаў пакінуць вас назаўжды, ані…

- Не ілжы мне!- прасыкаў другі голас.- Я заўжды ведаю, калі мне хлусяць, Шалахвост! Ты шкадуеш, што вярнуўся да мяне. Я вызываю ў цябе гідоту. Я бачу, як ты ўздрыгіваеш, калі глядзіш на мяне, адчуваю, як калоцяцца твае рукі, калі ты дакранаешся да мяне…

- Не! Мая вам адданасць, васпане…

- Уся твая адданасць ня больш чым страх. Цябе не было бы тут, калі б ты меў куды ісці. Але, як я змагу пражыць без тваёй дапамогі, калі мне трэба есці кожныя колькі гадзін? Хто будзе даіць Нагіні?

- Але ж вы выглядаеце значна мацнейшым, мой лорд…

- Хлус,- прашапатаў другі голас.- Я не раблюся мацней і колькіх дзён хопіць, каб я згубіў апошнія кроплі здароўя, што змог захаваць насуперак твайму нязграбнаму догляду. СЦІХНІ!

Галахвост, які ўвесь час нешта бязладна мармытаў, адразу ж замоўк. Колькі секунд Фрэнк ня чуў ані нічога акрамя трэску агня ў каміне. Нарэшце, той другі амаль сыкаючы прашапатаў.

- Я маю падставы, каб выкарыстаць менавіта гэтага хлопца і я ўжо тлумачыў цябе ад іх і мне не патрэбен ніхто іншы. Я чакаў гэтага трынаццаць год. І магу пачакаць яшчэ колькі месяцаў. Што датычыцца абароны, якой аточаны хлопец, я лічу свой план на гэты конт вельмі эфектыўным. Усё што ад цябе будзе трэба гэта крыху мужнасці… і ты знойдзеш у сябе гэтую мужнасць, Галахвост, калі не жадаеш у поўнай меры адчуць на сябе гнеў Лорда Вальдэморта…

- Мой лорд!- з панікай у голасе ўсклікнуў Галахвост,- я ўвесь час пракручваў у галаве наш план… знікненне Бэрты Доркінс, мой лорд, не застанецца незаўважным доўгі час. І калі мы будзем працягваць, калі я зраблю штосьці благое…

- Калі?- прашапатаў другі.- КАЛІ? Калі ты будзеш дзейнічаць па плане, Галахвост, міністэрства нават не заўважыць, што хтосьці яшчэ знік. Рабі ўсё ціха, не метусіся, шкада што я не магу зрабіць гэта сам, але пры маім цяперашнім становішчы… годзе, Галахвост, засталося адолець яшчэ толькі адну перашкоду і наш шлях да Гары Потэра будзе чысты. Я ж не прашу цябе рабіць ўсё самаму. Хутка ўжо да нас далучыцца мой НАЙВЯРНЕЙШЫ лёкай…

- Я — ваш найвярнейшы лёкай,- з лёгкай панурасцю ў голасе, прамовіў Галахвост.

- Галахвост, мне патрэбны чалавек з мазгамі, той чыя лаяльнасць не сумненна, а ты, нажаль, не адпавядаеш гэтым патрабаванням.

- Але ж гэта я,- адказаў Галахвост, перапоўнены змрочнасцю,- я вас знайшоў. І гэта Я прывёў да вас Бэрту Джоркінс.

- Так, сапраўды,- быццам ўсміхаючыся прамовіў другі чалавек.- На падобную геніяльнасць з твайго боку, Галахвост, я нават не спадзяваўся… хаця, шчыра кажучы, калі ты лавіў яе ты пэўна не здагадваўся наколькі карыснай для мяне яна будзе?

- Я… я здагадваўся, што яна можа быць карыснай вам, мой лорд…

- Хлусня,- прамовіў як ніолі яшчэ жорстка, другі голас.- Аднак, я не супярэчу таму, што інфармацыя атрыманая ад яе была неацэннай. Без гэтай інфармацыі я бы ніколі не ўтвары нашага плану. І за гэта, Галахвост, ты атрымаеш найвышэйшую ўзнагароду. Я дазволю, табе выканаць найважнейшую дзеля мяне справу. Справу для выканання якой шмат хто з маіх паслядоўнікаў не пашкадавалі сваёй правай рукі…

- С‑сапраўды, васпане? Ы‑як..?- у голасе Галахвоста зноўку загучалі ноткі жаху.

- Ну, Галахвост, ты ж не жадаеш, каб сурпрыз быў сапсаваны? Твая роля будзе выканана напрыканцы… аднак, у цябе будзе ганаровы абавязак зрабіцца гэткім жа карысным, як Бэрта Джоркінс.

- Вы… вы…- Галахвост раптам захрыпеў, як быццам ў яго ўшчэнт перасохла ў роце.- Вы… хочаце… і мяне забіць?

- Галахвост, Галахвост,- лісліва прамовіў халодны голас,- навошта мне забіваць цябе? Бэрту я быў вымушаны забіць. Пасля майго допыту, яна зрабілася цалкам ні да чаго не прыдатнай. Больш таго, узніклі бы нязручные пытанні, калі б у міністэрстве яна расказала, што падчас вакацыяў бачыла цябе. Чараўнікі, якім трэба быць мёртвымі не пашкодзіла б не натрапляць на вядзмарак з міністэрства магіі…
Галахвост нешта прамармытаў, настолькі ціха, што Фрэнк не пачуў ягоных слоў, аднак яны прымусілі другога субяседніка засмяяцца… гэткім жа халодным, як яго голас смехам.

- ЦІ НЕ МАГЛІ БЫ МЫ ЗМЯНІЦЬ ЁЙ ПАМЯЦЬ? Маглі, але памяцізмяняльныя замовы здатны разбурыць кожны магутны чараўнік і я сам гэта даказаў, калі пачаў распытваць жанчыну. Для яе ПАМЯЦІ, Галахвост, было б сапраўднай абразай не скарыстацца інфармацыяй, якая там захоўвалася.
Фрэнк, які працягваў стаяць у калідоры зразумеў, што кіёк, што ён сціскаў у руцэ, зрабіўся склізкім ад пота. Ільдзянагалосы забіў нейкую жанчыну. І казаў пра гэта без аніякіх дакораў сумлення – з ЗАДАВАЛЬНЕННЕМ. Ён небяспечны чалавек – вар’ят. А цяпер ён намышляе новае забойства… і той хлопец — Гары Потэр, кім бы ён ня быў… знаходзіцца ў небяспецы…

Стары садоўнік ведаў, што ён павінен зрабіць. Цяпер, як ніколі раней, надыйшоў час, каб ісці ў паліцыю. Ён ціхінька выскізне з дому і адразу ж пойдзе да вясковай тэлефоннай будкі… але тут, чалавек з ільдзяным голасам зноў пачаў гаварыць і Фрэнк, застаўся на месцы, знерухомеў і з усяе моцы прыслухаўся.

- Яшчэ адзін сурок… і мой найвярнейшы лёкай апынецца ў Хогвартсе… Тады Гары Потэр, практычна трапіць мне ў рукі, Галахвост. Нават не сумнявайся. І спрачацца няма сэнсу. Так, ціха… мне здаецца, я чую, як вяртаецца Нагіні…
Тут яго голас змяніўся. Кіколі ранней Фрэнк ня чуў падобнага. Невядомы пачаў не пераводзячы дыхання, сыкаць і плявацца.Стары палічыў, што чалавеку зрабілася дрэнна ці ў яго пачаўся абмор.

Раптам, Фрэнк пачуў, што ў цёмным калідоры за яго спіной нехта рухаецца. Стары павярнуўся і змярцвеў ад жаху.

Па пыльнай цёмнай падлозе калідора нешта паўзло. Як толькі істота трапіла ў промень святла, стары з жахам зразумеў, што гэта вялізарная ня меньш за дванаццаць футаў у даўжыню змяя. Знерухомеўшы, садоўнік назіраў, як істота, пакідаючы ўырокі след на тоўстым дывану пылу, слізгае ў яго бок… што цяпер рабіць? Адзіным спосабам уратавацца ад змяі было заскочыць ў пакой дзе два мужчыны абмяркоўвалі забойства, але калі застацца ў калідоры, змяя без сумненняў яго заб’е…

Аднак, перш чым стары паспеў прыняць рашэння, змяя апынулася ля яго, а потым, да наймоцнага здзіўлення Фрэнка, прапаўзла міма, кіруемая сыканнем і пляўкам халоднагалосага, які працягваў сядзець ў пакоі. У колькі секунд, упрыгожаны ромбападобным малюнкам змяіны хвост знік у дзвярной шчыліне.

У старога ўзапрэў лоб, а рука, сціскаючая кій пачала калаціцца. У пакоі халоднагалосы працягва сыкаць, а ў фрэнкаву галаву прыйшла шаленая, неверагодная думка… ТОЙ ЧАЛАВЕК МОЖА РАЗМАЎЛЯЦЬ СА ЗМЕЯМІ.

Стары не разумеў што адбываецца. Больш за ўсё ў свеце, цяпер ён марыў апынуцца ў сваёй халупцы, у ложку з грэлкай. Аднак, праблема была ў тым, што яго ногі здаецца не жадалі рухацца. Калоцячыся і намагаючыся апанаваць сабой Фрэнк працягваў стаяць за дзвярыма, тым часам, мужчына з халодным голасам зноў пачаў размаўляць па-ангельску. 

- Нагіні прынесла цікавыя весткі,- прамовіў ён.

- С‑сапраўды, мой лорд?- спытаўся Галахвост.

- Так, сапраўды,- адказаў голас.- Нагіні кажа, што ў калідоры, за гэтымі дзвярмі стаіць стары магл і прыслухоўваецца да кожнага нашага слова.

Фрэк ня меў шанцаў схавацца. Пачуліся хуткія крокі і дзверы ў пакой расчыніліся.

На Фрэнка глядзеў маленькі, лысаваты чалавек з сівым валоссем, невялічкім носам і вадзяністымі вочкамі. На яго твары адбівалася сумясь страху і трывогі.

- Куды падзеліся твае манэры, Галахвост? Запрасі яго ў пакой.

Ільдзяны голас ішоў з‑за старажытнага фатэля, што стаяў ля каміна, але яго ўладара Фрэнк ня бачыў. Ля ягоных ног на прагнілым кілімку, бы нейкі жахлівы сабака, абаранкам скруцілася змяя.

Кіўком галавы Галахвост запрасіў старога садоўніка ў пакой. Па-ранейшаму моцна ашаломлены, Фрэнк, мацней сціснуўшы ў руцэ кіёк, кульгаючы крочыў праз парог.

Вогнішча ў каміне, якое было адзінай крыніцай святла ў пакоі, пакідала на сценах даўжэзныя павукападобныя цені. Фрэнк вытарапіўся на спінку фатэлю. Здавалася, чалавек, які сядзеў у ім быў нават меньшым за свайго лёкая, стары нават ня бачыў яго патыліцы.

- Ці ты ўсё пачуў, магл?- спытаўся ільдзяны голас.

- Як вы мяне назвалі?- з абуржэннем спытаўся ён. Цяпер, калі ён апынуўся ў пакоі і надыйшоў час да якіх-небудзь актыўных дзеянняў, Фрэнк адчуў сябе адважным, як быццам зноў апынуўся на вайне.

- Я назваў цябе маглам,- абыякава прамовіў голас.- Таму што ты не чараўнік.

- Ня ведаю, што вы маеце на ўвазе пад словам “чараўнік”,- з усё ўзрастаючай упэўненасцю ў голасе,- але ведаю, што пачуў дастаткова таго, што можа зацікавіць паліцыю. Вы ўжо забілі кагосьці і плануеце зрабіць гэта зноў! І яшчэ,- на Фрэнка раптоўна ўважыла натхненне,- мая жонка ведае, што я тут і калі я не вярнуся…

- Ты ня маеш жонкі,- вельмі ціха сказаў халодны голас.- Ніхто ня ведае куды ты пайшоў і ты нікому не сказаў пра гэта. Не хлусі Лорду Вальдэморту, магл, ён усё ведае… ён заўжды ўсё ведае…

- Няўжо?- груба спытаўся стары.- Лорд? Я маю не надта высокую думку пра вашы манэры, ВАСПАНЕ. Чаму вы не жадаеце павярнуцца да мяне тварам, як належыць чалавеку?

- Таму, магл, што я не чалавек,- вельмі ціха, ледзь грамчэй за трэск полымя адказаў халодны голас.- Я нешта нашмат, нашмат большае за чалавека. Але… чаму б не? Я пагляджу табе ў твар… Галахвост, развярні мяне.

Лёкай пачаў скуголіць.

- Ты чуеш мяне, Галахвост?

Павольна, з няшчасным твара, так як быццам бы зрабіў ўсё што заўгодна, каб не набліжацца да свайго гаспадара і дыванка са змяёй, чалавечак наблізіўся да фатэля і пачаў яго разварочваць. Змяя падняла сваю трохкутную галаву і зашыпела, калі ножкі патэля злёгку зачапілі яе кілімок.

Нарэшце фатэль быў развёрнуты да Фрэнка і стары змог убачыць таго хто ў ім сядзеў. Яго кіёк выпаў з рук і з грукатам паваліўся на падлогу. Ён адкрыў рот і закрычаў. Ён галасіў так гучна, што ня чуў словаў, якія, падымаючы сціснутую ў руцэ палачку прамовіў той, хто сядзеў у фатэлі. Успыхнула зялёнае святло, хвосткі гук і Фрэнк Брайс лёг кулём. Ён быў мёртвым яшчэ да таго, як крануўся падлогі.

У двух тысячах міляў ад Літл Хангельтона ў сваім ложку, уздрыгануўшыся прачнуўся хлопчык, якога звалі Гары Потэр.

Наступны раздзел

Опубликовать в Facebook.com Опубликовать в twitter.com