Вы смотрите новости в категории «Гары Потэр»

Гары Потэр на беларускай

raybahach02/06/2013Гары Потэр

Наступны прыпынак - Хогвартс!

Беларусы мусяць ведаць родную мову, чытаць і размаўляць на ёй! Мы прапаноўваем спампаваць некалькі аматарскіх перакладаў кніг пра Гары Потэра на беларускую мову:

З ангельскай мовы (перакладчык — Дзяніс Мускі)

Гары Потэр і Філасофскі камень (абноўлена 31/07/13)

Гары Потэр і патаемная зала (абноўлена 08/08/13)

Гары Потэр і Вязень Азкабана (абноўлена 08/08/13)

Гары Потэр і Келіх агню (раздзелы 1-12; абноўлена 13/08/13)

Філасофскі каменьПатаемная залаВязень Азкабана

(далее…)

Опубликовать в twitter.com

Келіх агню: +2 раздзела на беларускай

raybahach02/06/2013Гары Потэр

Працягваецца пераклад на беларускую мову чацвёртай кнігі пра прыгоды Гары Потэра! На форуме belpotter.by з’явіліся 9 і 10 раздзелы рамана.
Чытаем і абмяркоўваем!

Опубликовать в twitter.com

Гары Потэр і Келіх агню: раздзелы 5–8

raybahach02/05/2013Гары Потэр

Пераклад кнiг пра Гары Потэра на беларускую мову працягваецца! Сёння на форуме belpotter.by з’явiлiся раздзелы 5-8 кнiгi «Гары Потэр i Келiх агню»!
Ёсць пытаннi цi заýвагi наконт перакладу? Пiшыце!

Опубликовать в twitter.com

Гары Потэр і Келіх агню

raybahach29/03/2013Гары Потэр

Добрыя навіны — распачаты пераклад чацвёртай кнігі пра Гары Потэра на беларускую мову!
Першыя 4 раздзела кнігі «Гары Потэр і Келіх агню» ўжо можна прачытаць на нашым форуме.

Опубликовать в twitter.com

Філасофскі камень: альтэрнатыўны пераклад

raybahach10/05/2012Гары Потэр

Працягваецца наш праект па перакладу кніг пра Гары Потэра на беларускую мову! Сёння на сайце з’явілася новая, альтэрнатыўная версія перакладу першай кнігі пра хлопчыка ў акулярах — «Гары Потэр і Філасофскі камень». За пераклад (дарэчы, з ангельскай мовы) вялікі дзякуй Дзянісу Мускаму!

Спампаваць гэтую кнігу (як і 9 іншых) можна на спецыяльнай старонцы.
Мы запрашаем усіх неабыякавых далучыцца да перакладу. Пішыце!

Опубликовать в twitter.com

Гары Потэр і Вязень Азкабана

raybahach25/09/2011Гары Потэр

Усім добрага дня! Мы рады паведаміць, што скончаны пераклад чарговай кнігі пра чараўніка ў акулярах на беларускую мову — «Гары Потэр і Вязень Азкабана»!

Вы можаце спампаваць кнігу «Гары Потэр і Вязень Азкабана» на нашым сайце!

Трэба дадаць, што астатнія перакладзеныя кнігі можна знайсці на спецыяльнай старонцы — «Гары Потэр на беларускай«.
PS. За пераклад вялікі дзякуй Дзянісу Мускаму!

Опубликовать в twitter.com